КУТНІЦУ. Каб кутніцу выперла каму. Выкл. Выказванне нядобрага пажадання
каму-н. Каб табе кутніцу выпярло, куды ты гэтых курэй прэш! Заполле Івац. (ДСК, 120).
КУТОК. Ісці ў зялёны куток. Паміраць. Усяго на сьвеці наглядзелася, скора і мне
ўжэ ісьці ў зялёны куток. Вензавец Дзятл.
КУТУЗ. Як Кутуз пранцуза прагнаць і пад. Рашуча, смела. – То ты кажаш, што
прагнаў ён гэтага чалавека. – Так. Турнуў як Кутус пранцуза. Вуглы Навагр.
КУЦЦІ. Як ад Куцці да Каляд. Нядоўга, кароткі прамежак часу. Толку, што яна
замуж вышла, нажыла як ад Куці да Калят. Копаніха Смарг. Мая Аленка з Вайчыкавым
Антосям да свадзьбы хадзілі ат Куцьці да Калят, хутка пажаніліся. Крэва Смарг. // На
кароткі час. А мая ш ты Стасючышка! А дроўцаў жа ш у міне ані німа, толькі як ат Куці
да Калят! Заборцы Астр.
КУЦЦЮ. Куццю таўчы. Мітусіцца ў паветры плоймай, клубком. Пра камароў.
Камары куцю таўкуць – будзя цяпло. Мсцібава Ваўк. (СПЗБ-2, 593).
Як на Куццю. 1. наесціся і пад. Выдатна, уволю. Дзякуй вам, і так наеласа як на
Куцю. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 90). Ні хачу, мы ў Піліпавых пад'елі як на Куцьцю. Варні Ашм.
(ЗНФ, 90). Напякла бліноў, то ўжо наеліся як на Куцю. Буцілы Лід. Дзісь наеўся як на
Куцьцю, столькі многа ўсяго было. Пеляса Воран. 2. чаго. Вельмі многа, у вялікай
колькасці. Пра яду. Яды хватала, было ўсяго як на Куцьцю. Забалаць Воран. (ЗНФ, 90).
А на стале панаставілі ўсяго як на Куцю. Савічы Шчуч. (ЗНФ, 90).
КУЧАЧКУ. І кучачку і горбачку нагаварыць. Гумар. Вельмі многа і абы-чаго. Ён
табе нагаворыць і кучачку і горбачку, што ні дасі рады панясьці. Сурынка Сл. Вар. і
кучачку і горбачку (кучку-горбачку).
КУЧКУ. Кучку-горбачку нагаварыць. Гумар. Вельмі многа і абы-чаго. Каб хто
толькі слухаў, ён наговорыць табе кучку-горбачку. Рудзевічы Зэльв. Ну і нагаварыла ты
кучку-горбачку. У мяне аж галава разбалелася. Падбалоцце Зэльв. Каго ты слухаяш?
Гэта радзіва бярозаўскае нагаворыць табе кучку-горбачку, а ты і вушы разьвесіў, верыш
яму! Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 63). Вар. і кучачку і горбачку (кучку-горбачку).
КЭПАЛЬ. Кэ´паль не варыць у каго. Асудж. Хто-н. неразумны, бесталковы. Калі
кэпаль ні варыць, та і грошы ні памогуць. Індура Гродз. (СНМ-2, 119).
КЭПАЛЯ. Даць у кэ´паля каму. Груб. Ударыць, пабіць, пакараць каго-н. Даць табе
ў кэпаля за тваю работу, можа, тады паразумнеў бы! Глядавічы Маст. Вар. даць у кепель
(кепел, кэпаля); даць па кепелю.
КЯЛОЙША. Як кялойша хадзіць. Неахайны, неахайна апрануты. Ходзіць як
кялойша. Старыя Смільгіні Воран. (СПЗБ-2, 597). ● Кялойша – калашына.
КЯРШЭЛЬ. Даць у кяршэль каму. Пабіць, пакараць каго-н. Хай тылька прыдзя
дахаты, ту дам у кяршэль. Гэта ш падумаць, дружбу з гэтым алкашом завёў. Асіпаўцы
Воран. Вар. даць у каршэнь (у кяршэль). ● Кяршэль – карак.
~ Л ~
ЛАБАДЫ. Задраць ла´бады. Гумар. Упасці, не ўтрымаўшыся на нагах. Паляцеў зь
дзерава і задраў лабады. Радзявічы Маст. Вар. задраць лэбады (лэбарды, лабады).
ЛАБЕ. Запішы на лабе´. Няўхв. Цвёрда запомні. Я другі рас гаварыць ні буду, а як
зьвяду чым-коляк прас хрыбет. Так і запішы сабе на лабе! Заборцы Астр. Вар. запішы
(засячы) на лобе (на лэбе, на лабе).
ЛАБЫНКА. Як Лабынка каля алтара хадзіць. Нічога не робячы. Ваш Голясь не
прышоў рабіць, ходзіць як Лабынка каля алтара. Бершты Шчуч. (СГВ, 616).
ЛАВАЙ. Знайсці за лавай сякеру. Узяць не пытаючы. Бачыш, знайшоў за лавай
сякеру, узяў мае вілы і паехаў на поля, а я тут кручуся шукаючы. Крапіўніца Свісл.
(СГВ
Дадатковыя словы
паделі
8 👁