Курыцы не пакрыўдзіць (не выб'е). Ухв. Вельмі ціхі, лагодны, памяркоўны, пакорлівы. Ён нікепскі чалавек, курыцы ні пакрыўдзіць. Старыя Паддубы Шчуч. Ото гэты Вацік харошы, ён і курыцы не пакрыўдзіць, хоць ты яго да раны прыкладай. Лычкаўцы Шчуч. (СГВ, 596). Ой, ён такі добры, што курыцы ні выб'е. Аздобічы Шчуч. Вар. курыцы (пеўня) не пакрыўдзіць (не выб'е). Курыцы па калена. Вельмі мелка. Вады ў рэццы стала курыцы па калена. Погіры Дзятл. Што ў курыцы розуму, мазгоў і пад. Зневаж. Мала, недастаткова. У цібе мазгоў што ў курыцы, таму лепяй сядзі, маўчы і ні сунь носа ні ў сваё дзело. Конна Зэльв. Як да курыцы набэ´дрыка падыходзіць і пад. Іран. Зусім не (падыходзіць). Да цябе гэдак прыстае гэта шляпа як да курыцы набэдрыка. Кавалі Сл. ● Набэдрыка – набадры. Як сляпой курыцы зярня (зерне, зярнё, зярно, зярнятка) на сметніку папала, пашанцавала і пад. Жарт. Вельмі добра, вельмі спрыяльна, удала (папала, пашанцавала каму-н.). Папала рас у жыці як сьляпой курыцы зярнё на сьметніку дзялку прэнтко скасіць, то ш о за дажджом не высушыш. Бастуны Воран. Пашанцавала яму як сьляпой курыцы зярня. Мілаванне Сл. Во Міхасю шчасьця прываліла як сьляпой курыцы зярнятка. Зэльва Зэльв. Папаласа як сляпой курыцы зерне. Копанькі Гродз. (СНМ, 190). Папала як сляпой курыцы зярно. Канюхі Гродз. (ППФВ, 50), Маякі Ашм. (МСГВ, 605). КУРЭЛА. Аж толькі курэла. Вельмі моцна. Па нас немец з Германіі біў, біў па нас аш токо курэло. Немец самалётамі стаў біць, та дзе ты там устоіш. Кордзікі Бераст. (ДМГ, 30). КУСКІ. Пасячы на кускі каго яны падскокваць будуць. Асудж. Хто-н. вельмі ўпарты, непакорлівы. Знайшоў с кім спорыць. Ты ёй ніколі нічого ні дакажаш, яе пасячы на кускі яны патскокваць будуць. Красулі Шчуч. КУСКОМ. Адным куском удавіцца (падавіцца). Цвёрда пільнавацца аднаго каго-, чаго-н. Пераважна пра захаванне першага і адзінага замужжа. Які п ён муш ні быў, але лепш ужэ адным куском удавіцца. Нача Воран. (ЗНФ, 16). Хацела п ты, каб я адным куском удавіўся. Таму й пярайшоў на хімкамбінат, бо там лепяй. Арловая Гара Шчуч. (ЗНФ, 16). Сьмяесься ты зь міне: нашто ш ён мне здаўся? У міне свой муж ёсьць. Дай Божа адным куском удавіцца. Гута Іўеў. (ЗНФ, 16). Лепш адным куском падавіцца. Каркуцяны Воран. Задавіцца першым куском. Захоўваць першае і адзінае замужжа. Дай Божа, задавіцца першым куском! – кап адзін раз быць замужам. Каўняны Гродз. (СПЗБ-2, 204). КУСТ. Не ў куст слова. Дакладнае, адпавядае сапраўднасці (чыё-н. выказванне). – Нехта забраў цьвякі шыфярныя, рулон рубяройду, ні знаіш, хто п мог гэта зрабіць? – Здайся, у нас німа такіх. – А мне ўжо патказалі: сусет твой, што нідаўна з арміі вярнуўся. – Во, праўда, тваё слова ні ў куст, ён гэта можыць, акрамя яго ніхто ў нас ні зробіць гэтак. Косцевічы Астр. Як куст пры дарозе адзін. Зусім (адзін, адзінокі хто-н.) Адзін як куст пры дарозе. Індура Гродз. (ППФВ, 4). КУСТАХ. Шах-мах па кустах. Няўхв. Спехам і абы-як зрабіць што-н. Толку зь яе работы – шах-мах па кустах, а потум перарабляй наново ўсё. Правыя Масты Маст. Шах-мах па кустах – і работа зроблена, а як зроблена, яму ні ў галаве. Ашмяны Ашм. КУСТОМ. Як пад кустом спаць. Вельмі чуйна, нямоцна. Спаць хочацца, што не магу. А што, ноччу кожны рух чую, сьплю як пат кустом. Што са мною зрабілася? Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 70). КУТА. З кута ў кут хадзіць і пад. Туды і назад, у розных кірунках. Нешта ты стаў ад людзей туліняцца, адно туліняясься с кута ў кут. Прэціма Шчуч. (СГВ, 491). А што мае рабіць, ходзе па хаце с кута ў кут. Заборцы Астр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выбе
12 👁