Як хвалючковы куры. Смяш. Залішне (гаваркі, балбатлівы). Памаўчы трохі. Ужо такі разгаворлівы зрабіўся, як хвалючковы куры. Моцевічы Лід. ● Некалі ў дзеда Хвалючка куры зімавалі ў хаце, у падпечку. Яны былі вельмі «кампанейскімі». Калі хтосьці заходзіў у хату і пачынаў размаўляць, усе куры вылазілі з падпечка і цакаталі так моцна і дружна, што заглушалі гаворку. КУРЫЦА. Курыца апліка´нская. Іран. Жанчына малога росту. Узяў ён жонку – курыцу апліканскую. Дробненькая такая, худая. Петрыманы Іўеў. Мокрая курыца. Няўхв. Слабавольны, бесхарактарны чалавек. От, нека мокра курыца, а ні мушчына, з бабай справіцца ні можа. Бабіна Гродз. Ён – мокрая курыца, баіцца. Малі Астр. (СПЗБ-3, 76). Як курыца грабе піша. Вельмі неразборліва і неахайна. Піша як курыца грабе. Гервяты Астр. (ППФВ, 51). Як курыца з яйкам насіцца. Незаслужана ўдзяляючы шмат увагі каму-н. ці чаму-н. Ты пастаў гэты кошык, а то носісься зь ім як курыца зь яйком у магазін з магазіну. Хіба золата там носіш? Амбілеўцы Шчуч. Як курыца лапай пісаць і пад. Няўхв. Вельмі неразборліва і неахайна. Як курыца лапай піша. Іўе Іўеў., Бярозаўка Лід. Як курыца лапай грэбае. Яцыны Астр. Сядай за стол і зноў перапісвай, бо напісаў як курыца лапаю. Вольна Бар. Як курыца на бяду спяваць і пад. Няўхв. Непрыемна, непрыгожа або недарэчна. Расьсьпявалася як курыца на бяду. Гожа Гродз. (ППФВ, 55). Вар. як курыца на бяду (на здых). Як курыца на дождж. Доўга і ўважліва. Пра таго, хто даводзіць да ладу свой знешні выгляд. Што за моду ты дурную ўзяў, цэлу гадзіну цярэбіцца [у пазногцях] як курыца на дошч. Шылавічы Сл. Усёроўно як курыца на дождж абіраяцца [чысціцца]. Рацічы Гродз. (СНМ, 7). Вар. як курыца (куры) на дождж. Як курыца на здых спяваць і пад. Няўхв. Непрыемна, непрыгожа або недарэчна. Вось глянь, як па цілівізару пяюць дык пяюць. Так голасна, так чутна, а ты пяеш як курыца на здых. Крэва Смарг. Вар. як курыца на бяду (на здых). Як курыца на здыхату. Няўхв. З кепскім настроем, панура, маркотна. Ну чаго здудулілася як курыца на здыхату? Што такоя зрабілася? Старыя Паддубы Шчуч. Ходзіць як курыца на здыхату голаў апусьціўшы. Мядзюшы Воран. Як курыца на сметніку. Асудж. 1. Вельмі марудна (рабіць што-н.). Ты можаш паспяшацца, а то кошкаясса, як курыца на сметніку. Лікоўка Гродз. (СНМ-2, 111). 2. Фанабэрыста, ганарыста (паводзіць сябе). Раскамандавалася як курыца на сьметніку, і нікога ні відзіш. Пеляса Воран. Як курыца ў гняздзе. Асудж. Вельмі марудна (рабіць што-н.). Топчацца на адным месцы як курыца ў гняздзе. Балічы Гродз. (СНМ-2, 230). Як мокрая курыца. Няўхв. Які мае ўбогі, прыгнечаны або неахайны выгляд. Ідзі ў хату, пагрэйса, апсохні трохі, а то як мокра курыца. Цэлы дзень пад дажджом. Бабіна Гродз. Чаго ты начупіўся як мокрая курыца? Дашкаўцы Маст. (СГВ, 291). У маго гаспадара клешні ў нагавіцах заўсёды апцяпканы, ходзіць як мокра курыца. Свіслач Гродз. (СНМ, 9). КУРЫЦЫ. Курыцы на соль зарабіць. Іран. Вельмі мала. Месяц у лес хадзіў на лапку [на нарыхтоўку вецця для дрэвавай мукі], а зарабіў курыцы на соль. Уселюб Навагр. Курыцы напіцца. 1. Неглыбокая, мелкая (рэчка, возера і пад.). У нашум возяры і рыба есьць, і паплаваць можно, а іхняя рэчка курыцы напіцца. Бабіна Гродз. (ЗНФ, 45). Пярасыхая й Котра. Увесну разалецца на паўкіламетра, а ўлетку станя, бывая, курыцы напіцца. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 45). 2. дзе. Неглыбока, мелка (у рэчцы, возеры і пад.). Пайдзем далей, там глыбока, а тут курыцы напіцца. Забалаць Воран. (ЗНФ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁