КУРЦІШКАХ. На курцішках сядзець і пад. Сагнуўшы ногі ў каленях і трымаючыся на насках. Сядзя на курцішках і сядзіць. Бакшты Іўеў. (СПЗБ-2, 364). Вар. на какошках (кокашках, кокачках, кокішках, куркашках, куркішках, курцішках, курчыках). КУРЧЫКАХ. На курчыках сядзець і пад. Сагнуўшы ногі ў каленях і трымаючыся на насках. На курчыках сядзеў. Бакшты Іўеў. (СПЗБ-2, 364). Вар. на какошках (кокашках, кокачках, кокішках, куркашках, куркішках, курцішках, курчыках). КУРЧЫКІ. Курчыкі ў ногі ўпалі каму. Хто-н. страціў здольнасць хадзіць, у каго-н. адняліся ногі. Звычайна ад страху. Алі ш і спалохалася іхнага сабакі, што аш курчыкі ў ногі ўпалі, з места ні магла зрушыцца. Дварчаны Шчуч. КУРЫ. І куры засмяюць каго. Хто-н. робіць тое, што варта кпінаў, насмешкі. Ідзі, тата, не рабі гэта, бо цібе і куры засьмяюць. Макараўцы Бераст. І куры не клявалі чаго. Вельмі многа чаго-н. Смарчке растуць на грудах, смарчкоў гэтых у нас і куры ні клявалі. Шчорсы Навагр. (МСГВ, 460). І куры не кудакчуць (не пяюць, не сакочуць, не спяваюць, не шчабечуць, не шэпчуць) пра каго. Іран. Ніхто не гаворыць пра каго-н., хто-н. не з'яўляецца аб'ектам увагі. – Што вы тут шэпчацяса, мусіць, міне абгаварваяця? – Патрэмна ты нам, пра цібе тут і куры ні кудакчуць! Старына Маст. А пра цябе, Ганна, й куры ні кудахчуць. Дубаўцы Ваўк. Пра цябе тут і куры ні пяюць, а ты ўжо прыслухоўваіся, думаіш, што пра цябе пляткарым. Косцевічы Астр. Ідзі адгэтуль, тут пра цібе і куры ні сакочуць. Вялікія Сцяпанішкі Маст. Пра цібе тут і куры ні сакочуць. Мілявічы Маст. Вой, натта ш ты тут ужэ каму патрэбна, пра цябе тут і куры не сакочуць. Накрышкі Дзятл. Маўчала п!.. Уткнула свае тры грошы... Ды пра цібе тут і куры ні сьпяваюць. Першамайск Шчуч. Чаго ты сюды лезяш? Тут пра цібе і куры ні сьпяваюць. Мацвееўцы Ваўк. Пра яе ў нас ужэ і куры ні сьпяваюць. Алекшыцы Бераст. А ты сядзі і маўчы, маляўка, пра цябе і куры ні шчабечуць! Сурынка Сл. Чаго ты перажываіш? Пра цябе і куры ні шэпчуць, ніхто слова пра цябе ні сказаў. Лаздуны Іўеў. Маўчы, пра цябе й куры не шэпчуць. Багудзенка Навагр. Маўчала п!.. Уткнула свае тры грошы... Пра цябе тут і куры ні шэпчуць. Зенявічы Навагр. Ты сядзі і маўчы, бо пра цябе і куры ня шэпчуць. Вольна Бар. Што ушы натапырыў? Пра цібе і куры ні шэпчуць, каму ты здаўсё. Паўлаўшчына Ваўк. І куры не шэпчуць і сабакі не брэшуць пра каго. Іран. Пра каго-н. няма і гаворкі. І чаго ты адразу надуўся, ні пра цібе ш гаворым. Пра цібе ш і куры ні шэпчуць і сабакі ні брэшуць. Крупава Лід. (Хітр., 61). Куры начавалі. Асудж. 1. у вушах у каго. Вельмі брудна (у чыіх-н. вушах). Звычайна пра дзяцей. І што за дзіця? Нідаўно памыла, быў чысьцюткі, прыгожанькі, а з гуліцы прышоў – рукі як у муляра, сам мурзаты, у вушах куры начавалі. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 45). Ідзі, Грыша, памыйся, у цібе ў вушах куры начавалі. Шчорсы Навагр. (ЗНФ, 45). 2. у роце ў каго. У каго-н. непрыемны пры´смак, пах (з рота). Праснуўса пасьля ўчарашняго – галава трашчыць, а ў році куры начавалі. Бабіна Гродз. У цібе што, у році куры начавалі? Хіба падлу якую еў, што так сьмярдзіш? Новая Руда Гродз. Куры не клююць грошай. Вельмі многа. У яго грошай куры не клююць, усім тром сынам машыны пакупляў, а ўсё кажа, што ні капейкі за душой не мае. Рыбакі Маст. Куры смяюцца (смяяцца будуць) з каго. Няўхв. Хто-н. робіць што-н. недарэчнае, вартае кпінаў, насмешкі. Рэйдало, заціхні, бо ўжэ куры з цябе смяюцца. Падстарынь Івац. (ДСК, 203). Хоць бы клін свой зашпіліў, а то куры зь цібе сьміяцца будуць. Бершты Шчуч. (ЗНС, 44). Пакінь тырындзіць, а то куры сміяцца будуць. Каленікі Гродз. (СНМ-2, 236). Усе куры спаць палеглі. Сцямнела, наступіў цёмны перыяд сутак. Паглядзі, ужэ ўсе куры спаць паляглі, нічога ні відаць, а мы ўсё сядзім. Пагранічны Бераст. Як куры на дождж. Доўга і ўважліва. Пра таго, хто даводзіць да ладу свой знешні выгляд. Хуччэй зьбірайся, а то капошыся як куры на дошч. Чарняўка Шчуч. Вар. як курыца (куры) на дождж
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектам, зяўляецца
10 👁