КУРАНЯ. Як кураня ў зеллі прапасці. Зусім, бясследна. Учора тут хадзіў, а сёньня ўжэ німа, прапаў як кураня ў зелі. Яманты Лід. КУРАЎКУ. На кура´ўку збіць. Вельмі моцна, бязлітасна (збіць каго-н.). Зьбілі чалавека на кураўку, і ім хоць бы што. Бярнатаўшчына Дзятл. Як біліся, то аднаго на кураўку зьбілі, вадой адлівалі. Левыя Масты Маст. ● Кураўка – порхаўка. КУРАЧОМ. Курачом не выкурыць каго адкуль. Няўхв. Ніякім чынам не прымусіць каго-н. выйсці адкуль-н. Як зайшла да падрушкі, так яе аттуль курачом ні выкурыць. Маркавічы Дзятл. ● Курач (устар.) – ануча для падкурвання пчол; дымар. КУРДУ. Курду´ гнуць. Выконваць цяжкую работу, мардаваць сябе працай. Ні хочаш вучыцца, то ўвесь век будзяш курду гнуць. Заполле Івац. (ДСК, 119). КУРКАШКАХ. На куркашках сядзець, сесці і пад. Сагнуўшы ногі ў каленях і трымаючыся на насках. Не сядзі на куркашках, бо ногі забаляць. Хрышчонавічы Івац. (ДСК, 119). Вар. на какошках (кокашках, кокачках, кокішках, куркашках, куркішках, курцішках, курчыках). КУРКІШКАХ. На куркішках сядзець, сесці і пад. Сагнуўшы ногі ў каленях і трымаючыся на насках. На куркішках села. Жыдзевічы Іўеў. (СПЗБ-2, 364). Вар. на какошках (кокашках, кокачках, кокішках, куркашках, куркішках, курцішках, курчыках). КУРКІШКІ. На куркішкі сесці і пад. Сагнуўшы ногі ў каленях і трымаючыся на насках. Села на куркішкі. Жыдзевічы Іўеў. (СПЗБ-2, 364). Вар. на кокашы (какошкі, кокішкі, коркішкі, куркішкі, кукарэчкі). КУРНУ. Загнуць курну каму. 1. Барукаючыся, паваліць, перамагчы, скруціць каго-н. Ён табе загне курну, што цяшка будзя выкарапкацца. Галімшчына Іўеў. (ЗНФ, 31). Ні лесь ты да яго, сынок, ён старэйшы, дужайшы за цібе, загне курну, будзяш тады плакаць. Вараны Бераст. (ЗНФ, 31). Ты не глядзі, што я стары, але табе яшчэ курну сагну. Грабава Зэльв. (Стэц.-1, 185). Васіль як загнуў яму курну, дык той і ні варушыўся. Вялікая Бераставіца Бераст. 2. Сурова расправіцца з кім-н., пакараць каго-н. Скажу маці, што ўбіўся ў мае яблыкі, яна табе загне курну. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 31). Пачакай, пачакай, ён ім яшчэ загне курну, увідзіш. Лугамавічы Іўеў. (ЗНФ, 31). ● Узнік у выніку пераасэнсавання аналагічнага свабоднага словазлучэння, якое абазначае 'загнуць каму-н. ногі за шыю'. Курну сагнуць. Гл. загнуць курну. У курну скруціць. Так, што немагчыма паварушыцца. У працэсе бойкі, дужання. Як схапіў Гарцёма, так і скруціў у курну, той ні адагнуўсо. Кунцаўшчына Гродз. (СНМ, 76). КУРОРТНІЦА. Курортніца-абортніца. Асудж. Жанчына-распусніца. Гэта курортніца- абортніца з усімі перагуляла, увесь сьвет абцёгала. Хадзілоні Шчуч. КУРСЕ. У курсе дзела быць. Дасведчаным (быць). Я, як засталася ў магазін, дык цэлую нядзелю ні спала, бо я нічога ні ў курсі дзела, бо я ш ні вучылася. Ятвезь Карэл. (ХБД, 204). Але ўжо як пайду на сабраньне, так я ўжо сяджу – хаця б ўсё выслухаць, каб мне быць у курсі дзела. Ятвезь Карэл. (ХБД, 204). Мне растлумачыць тшэба, штоп я поняла, штоб я была ф курсе дзела. Шчучын Шчуч. (ХБД, 488). КУРТА. Ідзі туды дзе курта брэша. Выкл. Выказванне непаважлівых адносін да каго-н. Ідзі тудэ дзе курта брэша! Кіралі Шчуч. (СПЗБ-5, 144). КУРТКА. Куртка на ваце. Выкл. 1. Выказванне здзіўлення, захаплення, пахвалы і пад. – Купілі і мы сёня халадзільнік сабе. – О! Куртка на ваці! Бершты Шчуч. (ЗНФ, 44). – Марыліна малотша [дачка] вучыцца на адны пяцёркі. – Куртка на ваці! Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 44). 2. Выказванне абурэння, прыкрасці, злосці (калі што-н. не атрымліваецца так, як трэба). Куртка на ваці! Абрыдло ўжэ мне прасіць яго. Лозкі Шчуч. (ЗНФ, 44). А дзе ты ціпер гэтаго каня вазьмеш? Куртка на ваці! Ліпнікі Шчуч. (ЗНФ, 44). Куртка на ваце хромавыя боты. Выкл. Выказванне здзіўлення, захаплення. Во, куртка на ваці хромавыя боты! Ні думаў, што мы тут с табою сустрэнемся! Вензавец Дзятл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁