КУПАЙСЯ. Хоць купайся грошай. Вельмі многа. Яго сын прыехаў с Камчаткі,
грошай, кажуць, прывёс хоць купайся. Маліннікі Шчуч. (ЗНФ, 76). Ніпроўду яна кажа, у
іх грошай хоць купайся. Якубавічы Шчуч. (ЗНФ, 76).
КУПІ. Купі-прадай. Чалавек, які любіць займацца гандлем. А гэты купі-прадай
толькі па базарах і цягаяцца. З гэтаго і жыве. Востухава Карэл.
КУПІНКА. Як купінка. Ухв. Прыгожая, поўная, у росквіце. Пра дзяўчыну, жанчыну.
Федзікава Таня як купінка стала, на ўсю вёску красавіца. Балічы Шчуч. Ціпер Ядзю, як
замуш вышла, ні пазнаць, як купінка, а была ш такая худая. Ашмянцы Шчуч.
КУПІЦЬ. Не купіць у каго чаго, каму што. Каму-н. вельмі проста зрабіць што-н.
Душыць усю сям'ю, можа і кулакі распусьціць. У яго гэтага ні купіць. Талькаўцы Ваўк.
Ён запраста скажа ў вочы што хочаш, яму гэто ні купіць. Бабіна Гродз. – Кажуць, Галя
свайму мужыку так усыпала, драніцу на ём паламала. – А ёй гэто ні купіць, яна часто яго
лупіць чым папало. Новая Руда Гродз.
КУПРУ. У купру даць каму. Пабіць, пакараць каго-н. У купру дам зарас! Стральцы
Гродз. (СПЗБ-2, 575).
КУРА. Як ку´ра пазу´рам рабіць. Абыякава (рабіць што-н.). Ты ўсё робіш як кура
пазурам. Навасёлкі Свісл.
КУРАЛА. Ні ку´рала ні ві´рала. Нічога не падрыхтавана, не зроблена. Зайшоў у
хату, а там ні курала ні вірала. Тут я й спалохаўся: як жа ш да вечара ўсё параблю, а
вечарам госьці прыяжджаюць. Старая Руда Гродз.
КУРАЛЁМ. Ляцець куралём куды. 1. Вельмі хутка, без аглядкі ўцякаць. Міхась як
узяў кій у рукі, та ўсе куралём с хаты ляцелі. Рагачы Гродз. (СНМ-2, 128). 2. Апынуцца ў
беспарадку. Шаратаўня нека, ходзіць, нішто на месцы ні ўляжыць, куралём ляціць, нічого
потым ні знойдзяш. Свіслач Гродз. (СНМ-2, 263).
КУРАЛЯ. Кураля пад хвост атрымаць і пад. Кухталя, штурхаля. Каця, бягом сюды!
Што за дзіця, пакуль кураля пат хвост ні палучыць – а ні зь месца! Сурынка Сл. Еш кашу,
а то палучыш кураля пат хвост. Дзеравянчыцы Сл.
КУРАМ. Курам на смех. Няўхв. 1. Вельмі дрэнна, недарэчна (зрабіць што-н.). Ну і
напісаў ты курам на сьмех. Падгаі Ашм. (СГВ, 596). Пабудаваў адрыну курам на смех, ці
ж гэта адрына? Баяры Гродз. (СНМ-2, 145). 2. Вельмі дрэнны, малы, смехатворны. А я
ўсё жыццё ў калхозі прарабіла, граматоў назарабляла, а пенсія – курам на смех.
Альшаніца Івац. (ДСК, 264).
Толькі курам на гнёзды што. Іран. Зношаны, падраны, непрыдатны для
выкарыстання. Пра адзенне. Гэту сарочку толькі курам на гнёзды, яна ж на дзірах уся.
Чураі Дзятл. Дзе ты выкапала такую спадніцу? Яе толькі курам на гнёзды. Чураі Дзятл.
КУРАМІ. З курамі легчы спаць і пад. Жарт. Вельмі рана. Мы ўчора так стаміліся,
што с курамі ляглі спаць. Алекшыцы Бераст. Ён у міне с курамі спаць ідзе. Замошша
Шчуч. Кладзецца з курамі, устае сь сьвінямі. Каркуцяны Воран. Яна кладзецца спаць
разам с курамі. Лаўрыновічы Зэльв. Ты як лягла с курамі, дык устала с пятухамі. Ятвезь
Ваўк. А ўжэ позно да іх ісьці. Яны ш с курамі спаць кладуцца, і хата ўжэ заваляна будзя.
Бабіна Гродз.
З курамі дзюбаў (дзёўбаў, еў). Іран. Пераважна дзіц. У каго-н. запэцканы твар, нос.
Дзе ты нос урабіў? Хіба с курамі дзюбаў? Увесь нос мурзаты. Купры Шчуч. Чаму ты,
сыночак, такі гразьнянькі? А носік! Мусі, с курамі дзёўбаў. Старына Маст. Ты што с
курамі дзюбаў? Ідзі памыйса. Вялікая Бераставіца Бераст. Ты хіба с курамі еў? Чаго ты
такі мурзаты? Мацвееўцы Ваўк. А мой сынок, дзе ш ты быў? Ты мусі с курамі дзюбаў?
Ідзі хутка памыйся. Амбілеўцы Шчуч. Паглядзі ў люстэрка, хіба с курамі еў? Алекшыцы
Бераст.
КУРАНТА. Кура´нта ўрэзаць. Моцна стукнуцца, выцяцца аб што-н. Ну й куранта
ўрэзаў! Як толькі жыў астаўся. Пруд Дзятл
Дадатковыя словы
сямю
11 👁