глушэння рыбы па лёдзе; драблення засохлых камоў раллі; прасавання гліны;
расшчэплівання драўляных калодаў' (СПЗБ-2, 559).
КУКІША. Без кукіша ні да носа. Іран. Ганарысты, фанабэрысты. Яна с табой нават
і гаварыць ні захоча, бес кукіша ні да носа. Алекшыцы Бераст. Вар. без фігі (без хвігі, без
кукіша) ні да носа (ні да носу).
КУКЛА. Чортава кукла. Няўхв. Прыгожая, але з дрэнным характарам дзяўчына,
жанчына. Ох, гэта чортава кукла! У каго яна толькі ўдалася! Ты ёй гавары голяно, а яна
табе будзя – стрыжано, і ніяк ні перапрэш. Малая Бераставіца Бераст.
КУЛАК. Хоць на кулак слёзы ві. Выкл. Выказванне адчаю з-за цяжкага, безвыходнага
становішча. Цяшкая доля жаночая, хоць на кулак сьлёзы ві. Хвінявічы Дзятл.
КУЛАКІ. Аж кулакі свярбяць (свярбелі) у каго. У каго-н. узнікае жаданне пабіцца.
Завадэвуш страшны быў, у яго аж кулаке свярбелі, каб з кім пабіцца. Карозічы Гродз.
(СНМ, 52).
Распускаць кулакі. Няўхв. Біцца, збіваць каго-н. З немцаў тут натто адзін
выдзяляўса, Рудольфам звалі, ну й гад быў печаны! Меў моду кулакі распускаць налево і
направо, аплявухі адвешваў. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 62). Параска на свайго ў сяльсавет
падала, бо кулаке распусьціў. Цяравічы Карэл. (ЗНФ, 62).
Як кулакі вочы. Вялікія, выпуклыя. Вочы як кулаке – от вылупак! Старое Сяло Зэльв.
(СНМЗ, 27).
КУЛЁМ. Кулём-лятом бегчы і пад. Вельмі хутка. Як адлаяла – кулём-лятом паляцела,
толькі яе й бачылі. Купры Шчуч.
КУЛЁМА. Як кулёма апрануцца і пад. Вельмі цёпла. Ні крычы ты на дзіця, пусьці,
хай ідзе, ні зьмерзьне, бачыш жа ш, адзелася як кулёма. Гервяты Астр.
КУЛІКА. На куліка праехаць. Без білета (праехаць на транспарце). Я тады праехаў
на куліка, грошай ні плаціў. Зарубічы Гродз. (СНМ-2, 181).
КУЛЯ. Даць куля. Паваліцца, кульнуцца. Канюгу можа заесці воўк, калі за горла
захваціў, так і дасць куля. Альхоўка Навагр. (СПЗБ-2, 400).
Як з куля выскачыць. Нечакана, раптоўна. Ішоў празь лес, аж заяц с кустоў як с куля
выскачыў. Хадзявічы Сл.
КУЛЯМЁТА. Як з кулямёта гаварыць і пад. Вельмі хутка. Што ты сячэш як з
кулямёта. Відзейкі Свісл.
КУМ. Чортаў кум. Няўхв. Кепскі чалавек. Ты будзяш хоць крыху што рабіць?! Ці так
і будзяш гойсаць па цэлых днях, чортаў кум ты?! Стокі Свісл.
Як кум у ворку сядзець. Ціха, маўкліва. Маўклівы – як кум у ворку сядзіць. Старыя
Смільгіні Воран. (СПЗБ-3, 46).
КУМА. Не кажы кума, мой тожа п'е. Смяш. Тое самае і ў мяне. – Ведаеш, нешта ў
мяне гэты год уся морка спранжоная. – Не кажы кума мой тожа п'е. У мяне таксама
ўся паточаная. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 64).
КУМІНА. Ад кумі´на да піла´та ад піла´та да гарода хадзіць. Няўхв. Без справы, без
мэты. Ходзіце ат куміна да пілата ат пілата да гарода, чорт яго дажджэцца, лазіце
недзе невядома чаго. Пячоўшчына Валож.
КУМПАЛ. Кумпал не варыць у каго. Няўхв. Хто-н. неразумны, някемлівы,
незнаходлівы. У цябе кумпал зусім не варыць. Заполле Івац. (ДСК, 118).
КУМУЗЭЛЬКА. Цо-то я кумузэлька мая. Няўхв. Ганарысты, фанабэрысты, нясе сябе
высока. Ого, глядзі, бо зара і твая дачка станя цо-то я кумузэлька мая. Запрудзяны
Воран. Вар. цо-то я; цо-то я камузэлька (кумузэлька) мая; цо-то я цо-то мая камізэлька;
цо-то я і мая камузэлька.
КУМУЗЭЛЬКУ. У кумузэльку тыкацца. Скардзіцца на свой лёс, каб расчуліць
каго-н., выклікаць спачуванне да сябе. Чаго ш ты ў кумузэльку тыкаяся? Табе яшчэ грэх
на свой лёс наракаці. Малюкі Воран
13 👁