Гродз. Дзякуй, браток, дзякуй! Дагадзіў ты мне сёня як ксёнц Магдзі. Бершты Шчуч.
(ЗНФ, 88). Дагадзіў ён мне с кароўкай як ксёнц Магдусі. Па пяць літраў у дзень дае.
Ляхавічы Навагр. (ЗНФ, 88). Дагадзіў як ксёндз Магдулі. Путрышкі Гродз. (СНМ, 180).
КСЁНЖКУ. Запісаць у чорную ксёнжку каго. Узяць на заметку, зафіксаваць
парушэнні правіл, нормаў. Некалі баяліся вучы´цяля, як запіша ў чорную ксёншку, то
дабра ні чакай. Савоні Стаўб. ● Ксёнжка – кніга; параўн. польск. książka 'тс'.
КУБІНЕЦ. Як кубінец. Няўхв. Вялікі і тоўсты хто-н. – Дай што паесьці, бо галоднай
куме хлеп наўме. – Ты і так зрабіўсо як кубіняц і тыко думаяш, кап смачно што зьесьці.
Верцялішкі Гродз. ● Кубінец – кубінскі мех.
КУБЛЕ. Як у буцькавым кубле парадак. Вельмі кепскі. У нас ест прымавіска:
«У цябе гэдакі парадак, як у Буцькавым кубле». Солы Смарг. (СПЗБ-4, 146).
КУБЫ. Як у кубы апранацца і пад. Вельмі цёпла (апранацца). На вуліцы ш ні так і
холадно, а ты як у кубэ адзеўсё. Савані Стаўб. (ЗНФ, 95). Паадзяваліся як у кубэ, ціпер і
марос нам ніякі ні страшны. Горкі Стаўб. (ЗНФ, 95). ● Куб – кубаметр драўніны. Ісці ў
кубы абазначала 'адпраўляцца на нарыхтоўку драўніны'. Гэтая праца часцей
ажыццяўлялася зімой, калі было холадна і трэба было цёпла апранацца.
КУДЗЯЛЬНІЦЫ. На кудзяльніцы. Збор вясковай моладзі ў хаце, у час якога
спалучаліся рукадзелле (прадзенне кудзелі і інш.) і забавы. Удзень збіраюцца на
кудзяльніцы, а вечаром на вечарніцы. Альшаніца Івац. (ДСК, 117).
КУДЛА. Кудла з Ваўкавыска. Іран. Жанчына з нерасчасанымі, ускудлачанымі
валасамі. Ужэ сонцо высоко, зара каровы с поля прыгоняць, а ты ўсё с кнішкай ляжыш.
У сароццы, валасамі абвесіласа. Кудла ты з Ваўкавыска! Старына Маст.
КУДЛАСЫ. Узяць за кудласы´ каго. Няўхв. Прыцягнуць да адказнасці, пакараць
каго-н. Паглядзіш, возьме цібе за кудласы маці, бо ні зрабіў, што казала зрабіці.
Пагранічны Бераст. Вар. узяць за кудлы (за кудласы).
КУДЛЫ. Узяць за ку´длы каго. Няўхв. Прыцягнуць да адказнасці, пакараць каго-н.
Аля ш прывык: ні можа, каб ні пацянуць дзе што кепско ляжыць. Нічого, як кажуць, броў
воўк – узяло й воўка, калі-нібуць вазьмуць і яго за кудлы. Бабіна Гродз. Вечна ты
выкручваяся, пакуль добра за кудлы ні возьмеш. Талмінава Ашм. Ні зрабіў тоя, што
казалі? Возьмя цібе за кудлы маці. Пагранічны Бераст. Закруціў дзеўцы галаву – і ходу. За
гэта яго трэба было б добра ўзяць за кудлы. Жылі Іўеў. Вар. узяць за кудлы (за кудласы).
КУДЫ. Куды гле´дзя бегчы. Вельмі хутка, не выбіраючы дарогі. Трэба спалохаць
зайца, тады ён бяжыць куды гледзя. Шчорсы Навагр. (МСГВ, 465).
Куды хочуць. Без абмежаванняў, у розных кірунках. Але ш нашым курам ціпер і
разыгра – куды хочуць ідуць. Квасоўка Гродз. (СНМ, 121).
Куды хто віда бегчы і пад. У розныя бакі. Як немцы наехалі, дык усе паўцякалі ў лес,
балото, куды хто віда. Сімакава Карэл. (СГВ, 596).
Хоць куды. Ухв. Вельмі добры, такі, што заслугоўвае высокай ацэнкі. Мондрая
дзеўчына, хоць куды! Пацаўшчына Дзятл. (СПЗБ-3, 76).
КУЗЬМА. Кузьма Грышку родны Фёдар. Жарт.-іран. Вельмі далёкі сваяк. Дый
якая там радня, дзеткі, – Кузьма Грышку родны Фёдар. Ваўкавічы Навагр. От, такі ён
мне быў сваяк – Кузьма Грышку родны Фёдар. Малахавічы Гродз.
КУКАРЭЧКІ. На кукарэчкі сесці, прысесці і пад. Сагнуўшы ногі ў каленях і
трымаючыся на насках. Сеў на кукарэчкі, прысела на кукарэчкі. Міратычы Карэл.
(СПЗБ-2, 364). Вар. на кокашы (какошкі, кокішкі, коркішкі, куркішкі, кукарэчкі).
КУКІ. Як ку´кі рукі. Няўхв. Непрызвычаеныя, неахвочыя да працы, нязграбныя. Во
нівеста на маю галаву звалілася, нічога ш ні хоча рабіць у хаце, рукі як кукі. Орлі Воран.
● Кука – слова балтыйскага паходжання (параўн. літоўскае kuká), у беларускіх гаворках
мае значэнне 'вялікі драўляны молат, прызначаны для розных працоўных дзеянняў
16 👁