КРЫШКІ. Да крышкі. Поўнасцю, цалкам. Што было ў каго намалочано, забралі ўсё да крышкі. Шурычы Свісл. Крышкі´-парашкі´. Поўнае падабенства чыё-н. Ну, крышкі-парашкі бацька. Адно ліцо. Лунна Маст. Наша Юля так ужэ перабрала ат Каці крышкі-парашкі. Такая само ўрэдная. Лунна Маст. Крышкі´ парашкі´ пабраў (пазбіраў) чые, каго, у каго, па кім. Вельмі падобны на каго-н. (з бацькоў ці родных). Мой брат – выкапаны бацько, і крышкі яго пабраў. Косава Івац. (ДСК, 49). І крышкі бацькавы пабраў: надто пахожы. Заполле Івац. (ДСК, 115). – І на каго ш гэта Сьцёпіна дзеўчына пахожа? – Хібо ты ні бачыш? Та ш яна крышке-парашке ў бацька пабрала. Старына Маст. Марына тая дык уся маці, крышкі пазьбірала па ёй. Квасевічы Івац. Твой Сашка як выліты бацька, нават крышкі пабраўшы. Мігова Гродз. (СГВ, 596). Вар. і кропелькі (крошачкі, крышачкі, крышкі парашкі) пабраў (падабраў, пазбіраў). КРЭНТАМ. Крэ´нтам-бэ´нтам (вэ´нтам) пражыць. Няўхв. Хітруючы, ухіляючыся ад цяжкай працы, ад жыццёвых складанасцей. Гэ, гэты чалавек пражыў свой век крэнтам- бэнтам, хіба ш што ён рабіў? Верцялішкі Гродз. (СНМ, 74). Пражыў чалавек крэнтам- вэнтам век. Верцялішкі Гродз. (СГВ, 221). Пражыў чалавек увесь век крэнтам-вэнтам. Верцялішкі Гродз. (СГВ, 596). Крэ´нтам-мэ´нтам. Рознымі хітрыкамі, падманам, выкручваючыся (дабівацца чаго-н.). А цыганка гэта крэнтам-мэнтам і выцягнула ў міне ўсе грошы. Дарагляны Маст. Усё ў яго крэнтам-мэнтам робіцца, што ні зробіць, усё так. Руда Яварская Дзятл. Вар. крутам-мутам (крэнтам-мэнтам). КРЭСАЎ. Да самых крэсаў. Да канца, да завяршэння чаго-н. (быць, знаходзіцца). Прыдзя, сядзя і будзя ш гэта сядзець да самых крэсаў, ужэ даўно спаць пара, а яна сядзіць. Сянькоўшчына Сл. Вар. да самага крэсу (укрэсу); да самых крэсаў. ● Крэс – параўн. польск. kres 'канец, мяжа'. КРЭСУ. Да крэсу. 1. Да завяршэння чаго-н. (быць, знаходзіцца дзе-н.). Учора на танцах да крэсу сядзела, а ціпер спаць хоча. Галімшчына Іўеў. (ЗНФ, 27). І бабкам гэтым усё цікава, высядзелі да крэсу на сходзі разам з маладымі. Місявічы Воран. (ЗНФ, 27). Маня да крэсу была на музыках, прыйшла позно. Міхалкі Свісл. (СГВ, 222). Не дачакаюся, пакуль пойдзя, яна аш да крэсу тут выбудзя. Замошша Шчуч. 2. Пакуль хапае сілы, да знямогі (рабіць што-н., біцца і пад.). Атпачні німного. Што ты ўжэ так да крэсу робіш? Моцевічы Лід. (ЗНФ, 27). Яны абодву такія, што як шчэпяцца, то будуць біцца да крэсу, пакуль ні разьнімя хто. Белазораўцы Іўеў. (ЗНФ, 27). Да самага крэсу. Да канца, да завяршэння чаго-н. (быць, знаходзіцца, рабіць). Робіць ён да самого крэсу, пакуль слонцо ні сядзя. Правыя Масты Маст. Вар. да самага крэсу (укрэсу); да самых крэсаў. КРЭЧМА. Хоць крэчма крычы. Выкл. Выказванне адчаю, бяссілля. Дзверы гындзя набрэнклі ад холаду, ні зачыняюцца, хоць крэчма крычы. Чамяры Сл. (ЖС, 156). КСЁНДЗ. Як ксёндз крапідлам пакрапаць, паліць і пад. Трохі, ледзь прыкметна. Пра дождж. Дошч учора толькі пакрапаў як ксёнц крапідлам. Панямунь Гродз. Які там дошч, паліў як ксёнц крапідлам. Апіта Іўеў. Ну й дошч паліў, як ксёндж крапідлам, нават зямлю не замачыў. Аколіца Лепі Воран. – Ці велькі ў вас дошч быў? – Не, пырснуў як ксёнц крапідлам – і ўсё. Мякішы Шчуч. Дошч прашоў як ксёнц крапідлам. Пеляса Воран. Як ксёндз Магдалене (Магдзе, Магдусі, Магдулі). Іран. 1. памагчы. Зусім не (дапамагчы каму-н.). Знайшоў напарніка... Паможа ён табе як ксёнц Магдалені. Мілявічы Маст. Твае слёзы памогуць як ксёнц Магдалені. Дарагляны Маст. 2. дагадзіць. Зусім не (дагадзіць каму-н.). Хай тылька ціпер ні кажа, што хацеў мне памахчы. Такова нарабіў, што ні ведаю, куды ціпер дзецца, дагадзіў як ксёнц Магдзі. Старая Руда Гродз. Прасіла, кап дроў прывёс, і грошы дала. То дагадзіў як ксёнц Магдусі – ні дроў і ні грошай. Квасоўка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁