КРЫВІ. Змарнаваць крыві нямала, колькі і пад. каму. Няўхв. Зрабіць непрыемнасці
каму-н., моцна раздражніць каго-н. Сколькі ён мне сёня крыві змарнаваў, гэты твой кот!
Гані яго за дзьверы! Бершты Шчуч. (ЗНФ, 45). Сядзіш только ля цілівізара, а мне нічого
ні паможаш. Мне гэта ўжэ німало крыві змарнавало. Забалаць Воран. (ЗНФ, 45).
Папіць крыві чыёй. Пагард. Вымучыць каго-н., прычыняючы пакуты. Што пра
паноў гаварыць, яны адраявалі сваё, папілі нашай крыві. Жыжма Іўеў. (СГВ, 26).
КРЫЖА. Як з крыжа зняты. Вельмі худы. Твая маці стала такая як з крыжа знята.
Змяёўцы Дзятл. (СГВ, 615).
КРЫЖАМ. Крыжам легчы. Прыкласці ўсе намаганні для ажыццяўлення чаго-н.
Крыжам лягу, але сваё вазьму. Жупраны Ашм. Крыжам лягу, а сваго ні ўступлю. Парэчча
Гродз. (СНМ-2, 122).
Хоць крыжам ляж. Як ні старайся, што ні рабі (не выходзіць, не атрымліваецца
што-н.). Выказванне адчаю, бяссілля. Такого хоць крыжам ляш ні навучыш, і ні чапайця
вы яго. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 76). Сяраўно сёня гэтага хоць крыжам ляш ні зробіш.
Забалаць Вор. (ЗНФ, 76).
КРЫЛО. Браць пад крыло каго. Клапаціцца пра каго-н. Ты яго бяры пат крыло, а ён
потым аддзякавае. Шылавічы Сл. (СГВ, 580).
КРЫМ. Прайсці (абысці, аб'ехаць) Крым і Рым. Зведаць шмат чаго ў жыцці, набыць
вялікі жыццёвы вопыт у розных складаных сітуацыях, выпрабаваннях. О, яна прайшла
Крым і Рым! Хоць і маладая, а за пяцёх старых ведая. Кашалёва Навагр. Гэты прайшоў
Крым і Рым, ты на яго не раўняйся. Алекшыцы Бераст. Павала ў нас уважалі, бо чалавек
быў граматны, талковы, усё знаў. Пра яго казалі, што ён Крым і Рым абышоў. Старына
Маст. Наш Мацей столькі пабачыў у сьвеці, аб'ехаў Крым і Рым. А ўсёроўнака ў сваю
хаціну вярнуўся. Зэльва Зэльв. ● Як сведчаць слоўнікі, рускай, украінскай і польскай мовам
фразеалагізм невядомы. У польскай мове з такімі самымі анамастычнымі кампанентамі
ёсць фразеалагізм gdzie Rzym gdzie Krym (дзе Рым дзе Крым), але з іншай семантыкай –
'дзе адно, а дзе другое'; 'пры чым тут гэта, якія гэта мае адносіны да чаго-н.' Можна
сцвярджаць, што фразеалагізм ёсць уласнабеларускі. І адна, і другая ўласныя назвы
абраны невыпадкова. Па-першае, яны добра рыфмуюцца, па-другое, аб'ядноўваюцца тым,
што выклікаюць уяўленні пра моцныя выпрабаванні чалавека. Паломнікі-католікі з
Беларусі пешшу выпраўляліся ў далёкую дарогу, каб пакланіцца святым мясцінам у Рыме.
На нялёгкім шляху яны сутыкаліся з многімі перашкодамі, не ўсім было суджана дайсці
да запаветнай мэты і вярнуцца. А Крым асацыятыўна звязваецца з зямлёй, якая была
аб'ектам войнаў паміж рознымі дзяржавамі на працягу стагоддзяў і засведчыла мноства
пакутаў, смерцяў сярод воінаў і мірных жыхароў. І паломнік, што прыйшоў з Рыма, і
салдат, што жывы вярнуўся з Крыма, у адной асобе сумяшчаюць якасці чалавека, які
пабачыў і зведаў шмат добрага, святога і, наадварот, кепскага, трагічнага, бесчалавечнага,
што сведчыць пра вялікі досвед і жыццёвую загартаванасць такой асобы.
КРЫМЕ. Быў у Крыме і ў Рыме. Часцей ухв. Мае вялікі жыццёвы вопыт, набыты ў
розных мясцінах, у розных выпрабаваннях. О, гэты быў у Крыме і ў Рыме, ён так просто
ні здасца, будзя атстойваць сваё. Караневічы Гродз.
КРЫЦАЮ. Ляжаць (сядзець) крыцаю. Нічога не рабіць, гультаяваць. Мой мужык
ні прывык ляжаць крыцаю, ён кожны дзень у рабоці. Зэльва Зэльв. Як пашла замуш, та і
сядзіць крыцаю ў хаці, паляц ап паляц ні стукня. Талькаўцы Ваўк.
КРЫШАЧКІ. І крышачкі пабраў. Вельмі падобны на каго-н. (з бацькоў ці родных).
Рыхтык бацюхно, і крышачкі пабраў. Чамяры Сл. (НЛ, 57). Вар. і кропелькі (крошачкі,
крышачкі, крышкі парашкі) пабраў (падабраў, пазбіраў).
КРЫШКАЙ. Накрыцца крышкай. Памерці. Учора вечарам стары Маркевіч
накрыўся крышкай. Казіміраўка Гродз. (СГВ
Дадатковыя словы
абектам, абехаць, абехаў, абядноўваюцца
12 👁