Скажу шчыро: зяць мне трапіў кругом дваццаць пяць! Бершты Шчуч. (ЗНФ, 44). Бачыла
і я: дзяўчук файна, кругом дваццаць пяць. Русацін Карэл. (ЗНФ, 44).
Кругом на сто. Ухв. 1. Выдатны ва ўсіх адносінах. Хлопяц высокі, прыгожы, кругом
на сто. Пескі Маст. (ЗНФ, 44). Гэта дзяўчына і вучыцца добра, і танцуе выдатна, словам,
кругом на сто. Слонім Сл. Таня ваша стала поўненькая, кругом на сто. Бершты Шчуч.
(ЗНФ, 44). 2. Вельмі добра, цудоўна (жыць, адчуваць сябе). Ёй ціпер добро, жыве кругом
на сто. Драгуці Воран. (ЗНФ, 44). – А як яны там маюцца? – Нічого, добро, кругом на
сто. Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 44).
КРУК. І крук не вырве з рук у каго. Асудж. Хто-н. страшэнна скупы. Знайшлі ў каго
прасіць: у яго і крук ні вырвя з рук. Нарашы Шчуч. (ЗНФ, 40). Нічога ты ў яе ні выпрасіш,
ні пазычыць яна, у яе і крук ні вырвя з рук. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 40). ● Крук – крумкач.
І крук не ўрве (не ўварве) каго. Хто-н. вельмі змарнелы, худы. Даўней і Казік быў
спраўнейшы, а ціпер яго і крук ні ўрве. Баброўнікі Гродз. (ЗНФ, 40). Старая ўжэ ледво
ходзіць, яе і крук ні ўварве. Гожа Гродз. (ЗНФ, 40).
Крук пад воблакі занясе каго. Часта іран. Хто-н. схуднелы, слабы ці невялікі ростам
і лёгкі, мала важыць. Аднаго бацькі дзеці, а глядзі: больша – поўна, хароша, а малотшу
крук пад воблакі занясе. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 44). Німа мне чаго зь ім дужацца, я яго
адной рукой павалю, яго ш крук пад воблакі занясе. Якубавічы Шчуч. (ЗНФ, 44).
КРУКАМ. Крукам носа не дастаць. Няўхв. Хто-н. вельмі фанабэрыцца, зазнаецца; да
каго-н. не падступіцца. Глядзі, як набэчыўся Тэклін сын, крукам носа ні дастаць. Плёткі
Шчуч. (СГВ, 269).
Крукам стаяць над кім. Пільна, шчыра даглядаць, аберагаць, каго-н., клапаціцца пра
каго-н. Волька Сяргеева смела можа малое сваё з бабай астаўляць. Старая Сяргейчыха
крукам будзе стаяць над гэтым дзіцем, абы ня ўпаў, ня вытнуўся аб што-небудзь.
Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 68).
КРУПІНА. Крупіна за крупінаю бегае з дубінаю ў чым. Іран. Што-н. вельмі рэдкае,
з невялікай доляй гушчы. Звычайна пра супавыя стравы. Наварыла некаго рэткаго булёну,
бяз заправы, у ім крупіна за крупінаю бегая з дубінаю. Свіслач Свісл.
КРУТАМ. Крутам-мутам. Рознымі хітрыкамі, падманам, выкручваючыся (дабівацца
чаго-н.). Крутам-мутам вывучыўся і – на табе, такога начальніка сь сібе строіць.
Старчаняты Іўеў. Вар. крутам-мутам (крэнтам-мэнтам).
КРУТНЕМ. Круціць крутнем. Няўхв. Хітрыць, выкручвацца, гаварыць няпраўду.
Бачу, што нешто тут ні так, што нешто ні дагаворвая, круціць крутнем перад бацькам.
Ялоўшчына Гродз.
КРУЧАНЫ. Як кручаны бегчы. Вельмі хутка, нястрымна. Куды ты як кручаны
бяжыш. Дубна Маст. (МСГВ, 244).
КРУЧКА. Як кручка бураку патрэбны. Зусім не (патрэбны). Адыдзі ты, патрэбен
тут як кручка бураку. Жупраны Ашм. ● Кручка – бручка.
КРУЧКУ. На кручку вісець. 1. Быць у вельмі ненадзейным, небяспечным
становішчы. Рабіў нібыта ў немцаў, а служыў нашым. Немцы сталі падазраваць, на
кручку вісеў: мала-мальскае даказацельства – і яму ўсё было п, алі да гэтага ні дайшло,
упору ў лес сышоў. Горшавічы Астр. 2. у каго. Знаходзіцца пад чыёй-н. уладай, у поўнай
залежнасці ад каго-н. Ціпер ён ад міне ні выкруціцца, я ўжэ ўсё пра яго знаю, ён у міне
ціпер на кручку вісіць. Старына Маст. Ён у міне на кручку вісіць, няхай толькі будзя кепска
працаваць, папрэм на ферму віламі гаўно кідаць. Ананічы Дзятл.
КРЫВАЎКА. Крываўка яго (яе, іх, цябе, вас) ведае (знае). Незадав. Невядома.
Крываўка яго ведая, дзе ён сёньнячы шляяцца. Ваўкавічы Навагр. – А дзе ш Міша дзеўся?
– Крываўка яго ведае, бадзяецца недзе. Зенявічы Навагр. – Мо маіх індыкаў дзе бачыла?
– А крываўка іх зная, дзе яны! Насадзіла, то ціпер пільнуй! Турэц Карэл
12 👁