КРОКУ. І кроку не ступіш без каго, без чаго. Не зможаш абысціся без чаго-н., каб
зрабіць што-н. Без падноскі цяпер і кроку ні ступіш. Альшаніца Івац. (ДСК, 159).
На каждым кроку. Пастаянна, пры любым выпадку. Цешча стараласа на каждым
кроку даняць зяцю, збыткаваласа над ім. Кульбакі Гродз. (СНМ-2, 60). Ні трэбо было на
каждум кроку яму ўпякаць, та можа й жыў бы с табой. Бычкі Гродз. (СНМ, 150).
КРОМАННЮ. Каб яно Кроманню правалілася. Выкл. Выказванне пачуцця
незадаволенасці, роспачы, адчаю і пад. Бывало, чалавек недаволен, то скажа: каб яно
Кроманю правалілася. Балотца Навагр. ● Кромань – возера ў Стаўоцоўскім раёне.
Вар. каб яно возерам (Кроманню) стала (правалілася).
КРОПЕЛЬКІ. Кропелькі пабраў. Вельмі падобны. Сын з бацькам кропялькі
пабраўшы. Сухадолы Ашм. Вар. і кропелькі (крошачкі, крышачкі, крышкі парашкі)
пабраў (падабраў, пазбіраў).
КРОСНЫ. Снаваць кросны. Доўга і надакучліва гаварыць пра адно і тое ж. Як
зыдзямся, то ў яе адна гаворка – увесь час пра сваю дачку снуе кросны. І як ёй ні
надаесьць. Замасцяны Шчуч.
КРОЎ. Белая кроў у каго. Няўхв. Псіхоз, белая гарачка, зацменне свядомасці. У яго,
кажуць, бела кроў, ён чалавека можа забіць, нічого ні помніць. Ліцвінкі Гродз.
(СНМ-2, 113).
Кроў выссаць і знаку не зрабіць (не пакінуць). Асудж. Цішком зрабіць подласць,
вялікую непрыемнасць каму-н. Як у вочы, то ты натта добры, а так кроў высьсеш і
знаку ні зробіш. Масты Маст. О, ён такі, што кроў высься і знаку ні зробіць. Аздобічы
Шчуч. Паганы гэто быў чалавек, кроў высе і знаку не пакіне. Ваўкавічы Навагр. Гэта вы
іх ні ведаяця яшчэ, а яны абоя такія, што кроў выссуць і знаку ні зробяць. Бершты Шчуч.
(ЗНФ, 43). Знаям мы яго! Ён кроў высься й знаку ні зробіць. Генюшы Навагр. (ЗНФ, 43).
Кроў з малаком. Ухв. Здаровы, моцны, прыгожы. Бурвэлак такі расце, кроў з
малаком, заглядзенё адно. Чамяры Сл. (ЖС, 153). У нядзелю езьдзіла да дачкі ў горат,
унукам сваім нарадавацца не магу, стаў проста кроў з малаком. Драпава Сл. Вар. як
кроў з малаком.
Кроў іграе (зайграла) у каго. Хто-н. тэмпературыць, мае павышаную тэмпературу.
– І ўнучку прывёў? – Хачу да доктара звадзіць: трэці дзень кроў іграе ў яе. Ласосна Гродз.
(ЗНФ, 43). Нека хвароба прывязалася да малога, бо зноў кроў зайграла. Падліпкі Гродз.
(ЗНФ, 43).
Марнаваць кроў каму. Няўхв. Рабіць непрыемнасці каму-н., моцна раздражняць
каго-н. Ані сколькі ні шкадую: ні будзя ён больш мне марнаваць кроў, ліха зь ім. Швабы
Ашм. (ЗНФ, 45).
Піць кроў з каго. Мучыць каго-н., прычыняць пакуты. Ён як вупар п'е зь яе кроў, уся
высахла. Шчорсы Навагр. (МСГВ, 90).
Як кроў з малаком. Ухв. Здаровы, моцны, прыгожы, у росквіце. Во паглядзі, Рэнька
Стамакова якая пярвей была – як кроў з малаком, а цяпер як расхварэлася. Навасяды
Ашм. Вар. як кроў з малаком.
КРОШАЧКІ. І крошачкі пабраў (падабраў). Вельмі падобны да каго-н. (з бацькоў ці
родных). Але ш сын да бацькі падабнюткі, і крошачкі пабраў. Кямелішкі Ашм. (СГВ,
311). І крошачкі падабраў. Доневічы Іўеў. (ППФВ, 31). Галінка ўся матачка, і крошачкі
пабраўшы. Заборцы Астр. Вар. і кропелькі (крошачкі, крышачкі, крышкі парашкі)
пабраў (падабраў, пазбіраў).
КРОЮ. Аднаго крою. Аднолькавыя. Я гляджу, усе вы тут аднаго крою, з вамі ні
дагаворыся. Сурынка Сл.
КРУГОМ. Кругом дваццаць пяць. Ухв. Выдатны ва ўсіх адносінах. Ніхто пра яго
нічога дрэннага ні скажа, чалавек ён кругом дваццаць пяць. Дзеткі Воран. (ЗНФ, 44).
Хароша дзеўчына: і да работы, і кругом дваццаць пяць. Бародзічы Зэльв. (ЗНФ
Дадатковыя словы
стаўбцоўскім
10 👁