тут: як пазычыла, та ўсё «аддам, аддам», аля тым котка і ўдавіласа! Бершты Шчуч.
(ЗНФ, 70). Мая дачка гаварыла ўсё, што вось-вось дадуць кватэру, а тады нешта
перакруцілі, атсунулі чаргу, тым котка і ўдавілася. Гродна Гродз. (ЗНФ, 70). Абяцаў, як
будзя палучка, даць нам за тоя сена сотню, а заплаціў палову, так тым котка і ўдавілася.
Нача Воран. (ЗНФ, 70).
Як котка седзячы на печы памагчы. Іран. Зусім не (памагчы). Ні мяшай лепяй, бо
ты тут паможаш як котка седзячы на печы. Азярніца Сл.
КОФТАРАМ. З кофтарам. Вышэй краёў посуду, з верхам. Цэлу міску з кофтарам
ягат набралі. Ваўкавічы Навагр. Вар. з каптуром (з коптурам, з кофтарам).
КОЧАРГІ. Лічыць кочаргі. Іран. Не мець поспеху на танцах. Звычайна пра дзяўчыну.
Нашыя дзяўчата на танцах ні лічаць кочаргі, усякі рас у пачоці ў кавалераў. Янаўляны Лід.
КОШКА. Кошка за адну вячэру з'есць каго. Іран. Хто-н. вельмі мізэрны, невялікі,
маларослы ці слабы, схуднелы. Які там зь яго мушчына – кошка за адну вячэру зьесьць.
Бенявічы Лід. Вар. кошка (котка) за адну вячэру з'есць (з'ела б).
КОШКІ. Як кошкі начавалі дзе. Дзе-н. нясвежае, спёртае паветра. Пераважна ў хаце.
А мая ты дачушка, заняло мне дыхаць, у цябе як кошкі ў хаце начавалі. Цяглевічы Зэльв.
(СГВ, 616).
КОШТ. Навесці на кошт каго. Вымусіць патраціцца, выклікаць грашовыя страты.
– У цябе, мусіць госці былі? – Так, прыяжалі сваякі. – Навялі цябе яны на кошт? Пеляса
Воран.
КОШЫК. Як кошык тупы. Няўхв. Вельмі (неразумны). Такі ўжо нідалёкі, тупы як
кошык. Кямелішкі Астр.
КОШЫКІ. Кошыкі-сявенькі гаварыць і пад. Няўхв. Абы-што, бязглуздзіцу. Гавары
толкам, а то ізноў андроніш кошыкі-сявенькі. Палубнікі Лід.
КРАЙ. На край свету ісці і пад. Вельмі далёка, невядома куды. Ён да гарэлкі, як да
пня, за чарку на каленях на край свету дойдзя. Купіск Навагр. (ЖНС, 108). Сцягнуў дзеўку
з места і завёз на край света. Воля Івац. (ДСК, 223). Зацягнуў дочку зяць на край свету ў
чужыя людзі. Размеркі Івац. (ДСК, 89).
Непачаты край работы. Вельмі шмат. Трэба ісьці дахаты, бо непачаты край
работы. Юрацішкі Іўеў. Нікуды я ні пайду, бо работы назьбіралася непачаты край.
Баяры Лід.
КРАМЫ. На крамы бабы. На плечы, на шыю (браць, узяць, садзіць і інш.).
Звычайна дзіця. Ну, садзіся на крамы-бабы, панясу. Гнесічы Навагр. Нашто табе дзіця
пакідаць? Узяла на крамы і панясла с сабой, і будзіць душа спакойная. Косцевічы Астр.
КРАПІВА. Як крапіва каля плоту адзін. Зусім (адзін). Сорак пяць ужэ ёй, так і
застанецца адна як крапіва каля плоту. Ананічы Дзятл.
КРАПІВОЮ. Як крапівою апечаны. Моцна ўзбуджаны, знерваваны. З работы
прышоў як крапівою апечаны, слова ні спытаяш. Што там адбылося, можа пасварыўся
с кім? Дашкаўцы Маст.
КРАПІДЛАМ. Крапідлам пакрапіла дзе. Паімжэла нядоўгі час, пападала дробнымі
кроплямі. Пра рэдкі, кароткачасовы дождж. У Лосках, кажуць, быў лівянь, а ў нас
крапідлам пакрапіло. Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 43). Цэлы тыдзянь чакалі, чакалі дажджу,
а тут толька крапідлам пакрапіло, нават дарогу ні прамачыў. Дзеткі Воран. (ЗНФ, 43).
А я й ні змок, на полі дажджу, лічы, і ні было, крапідлам пакрапіло. Вараны Бераст.
(ЗНФ, 43). Ай, які тут дошч... Крапідлам пакрапіла. Моцевічы Лід. (ЗНФ, 43). Гарот
сохня, дошч патрэбны, а тут толькі крапідлам пакрапіла. Вялікая Бераставіца Бераст.
КРОК. У крок. Ударыць, выцяць. Ты мне ў крок і я табе ў крок. Быстрыца Астр.
(СПЗБ-2, 523). ● Крок – карак.
КРОКВЫ. Кроквы свецяцца ў каго. Гумар. Хто-н. вельмі худы. Ты ўжэ зусім высах,
кроквы сьвецяцца. Гудзевічы Маст
Дадатковыя словы
зела, зесць
12 👁