Як кот валяр'янкі набрацца. Іран. Вельмі многа, празмерна (напіцца). Пра п'янага. Алі набраўся, як кот валяр'янкі, ледва ногі трымаюць. Галынка Зэльв. Як кот з салам насіцца. Няўхв. Без толку, недарэчна (насіцца з чым-н.). Носіцца с кнішкай як кот с салам. Вялікая Мыса Смарг. Як кот з селядцом насіцца. Няўхв. Без толку, недарэчна (насіцца з чым-н.). Што ты носісься з гэтай каструляй як кот сь селяццом. Новы Двор Свісл. Як кот лядачы. Няўхв. Кепскі, нахабны. Зяць у нас як кот лядачы, што зарве, то прап'е. Геруцева Свісл. (СГВ, 615). Як кот маслянкі напіцца і пад. Няўхв. Залішне, празмерна (напіцца спіртнога). Ты паглядзі на яго, нарэзаўся як кот масьлянкі, языком ні варочая. Баброўнікі Свісл. Як кот на жарнах пагуляць. Няўдала. Куды ты, сынок, пойдзеш? Там адно будуць мужчыны, ты нагуляяшся як кот на жарнах. Сялец Смарг. (СГВ, 615). Як кот на мыш глядзець і пад. З цікавасцю. Чаго ты ўтаропіўся на яе як кот на мыш? Скрыдлева Навагр. Як кот на сала глядзець і пад. З вялікай зацікаўленасцю, з прагнасцю. Ён паглядая на Аню як кот на сала, відаць, што ўпадабаў. Вялікая Мыса Смарг. Як кот на смятану глядзець. З зайздрасцю, з цікавасцю, з прагнасцю і пад. Глядзіць на маё жыто як кот на сьмятану, бо свайго ні дагледзяў, маленько вырасло. Труханавічы Дзятл. Як кот наплакаў. Вельмі мала. Зарабіў як кот наплакаў. Лаша Гродз. (ППФВ, 29). Наеў як кот наплакаў. Яцыны Астр. Вар. як кот наплакаў. Як кот се´ручы глядзець і пад. Груб. Шырока расплюшчыўшы вочы ад здзіўлення ці фізічнага напружання. Ну што ты вылупіўся як кот серучы, я ш табе ні карціна? Зэльва Зэльв. Як кот у вазонах рассесціся і пад. Няўхв. Нахабна. Прышоў у маю хату, ды яшчэ мяне ганіць, расьсеўся як кот у вазонах. Вільчашы Іўеў. (СГВ, 616). Нічого сабе, прыстроіўся як кот у вазонах. Пескі Маст. Як кот у дыме. Часта (маргаць, лыпаць вачыма). Ці ты ні відзіш?.. Гэта ш пад люстэркам на цьвяку вісяць нажэнкі [нажніцы]. Чаго глядзіш і лыпаяш як кот у дыме. Малыя Вайшнарышкі Ашм. Як кот у марцы. Няўхв. Распусны, разбэшчаны. Як гэта Лена жыве са сваім мужыком?.. Ён жа ш як кот у марцы, швэндаяцца ўсюды, усе пра яго гавораць. Купры Шчуч. Як кот у сваты прыбрацца. Жарт. Вельмі добра, прыгожа. Прыбралася мама як кот у сваты. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-4, 123). Як кот у смятану ўлезці. Цалкам, поўнасцю, сур'ёзна. Улез як кот у смятану. Кавалі Лід. (ППФВ, 64). Як кот у ямку нарабіць. Здзек. Вельмі мала (зрабіць, выканаць). – Мамко, можно я пайду пагуляю, я сёня на гародзі ўсей дзень праседзяў! – Толькі што праседзяў, нарабіў як кот у ямку. Стокі Свісл. Як кот цыбулю любіць. Іран. Зусім не (любіць). Любіць старого як кот цыбулю, любіць, покуль у таго грошы есьць. Ананічы Дзятл. КОТКА. Котка за адну вячэру з'есць (з'ела б) каго. Іран. Хто-н. вельмі мізэрны, невялікі, маларослы ці слабы, схуднелы. Таго жаніха котка за адну вячэру б зьела. Альхоўка Навагр. (ЗНФ, 43). Ай, які гэта чалавек... Паўчалавека, котка за адну вячэру зьесьць яго. Місявічы Воран. (ЗНФ, 43). Вар. кошка (котка) за адну вячэру з'есць (з'ела б). На тым котка і задавілася (удавілася). Няўхв. На гэтым і скончылася, завяршылася што-н., гэтым і абышлося. Усё ў жыцьці забываецца. Так жа ш добра зь Янькай дружылі, а о, вышла замуш, выехала адгэтуль, пару пісьмаў напісала – на тым котка й задавілася. Бастуны Воран. І проўда, што як просяць, та жнуць і косяць; так і
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

валярянкі, зела, зесць, прапе, пянага, сурёзна
11 👁