Старына Маст. А там ішчэ і кот ні валяў, рабіць нават ні пачыналі. Старына Маст.
Вар. і кот не валяў (не валяўcя).
Калі кот на хвасце падскочыць. Іран. Невядома калі, ніколі. Калі ты мне аддасі
грошы? Мусі, калі кот на хвасьце падскочыць. Вялікія Азёркі Маст.
Кот бадзячы. Асудж. Распусны, блудны мужчына. Ён ні мужык, а кот бадзячы.
Дубнікі Астр. Вар. бадзялы (бадзячы, блудны, памаўзлівы) кот.
Кот за дзень не абліжа. Насмеш. Круглы, тоўсты (твар). Ну, ты і рашку наеў, кот за
дзень не абліжа. Альшаніца Івац. (ДСК, 201).
Кот за ноч з'есць (з'еў бы) каго. Іран. Хто-н. вельмі мізэрны, невялікі, маларослы ці
слабы, схуднелы. Што цябе ёсць – і кот за ноч зьесьць. Монькавічы Маст. Ну й нявестка
малая, што кот за ноч зьесьць. Ладзенікі Навагр. Ні глядзі, што яе кот за ноч зьесьць, а
робіць, як усе, ні атстае. Грамавічы Шчуч. (ЗНФ, 43). Быў спраўны, а цяпер яго кот за
ноч зьесць. Галімшчына Іўеў. (ЗНФ, 43). Гэту маладую кот за ноч зьесьць, гэдыка
благенька. І дзе тулькі яго вочы былі? Старына Маст. Што это за кавалер! Худы, малы.
Да яго ш кот за ноч зьесьць! Лунна Маст. Такая худая, кот за ноч зьесьць. Аздобічы
Шчуч. Сама велька, мажная жонка, а за такого хрушча пайшла, што кот за ноч зьзеў
бы яго. Старое Сяло Зэльв. (СНМЗ, 132).
Кот за ноч з'есць каго і вады не нап'ецца. Іран. Хто-н. вельмі мізэрны, невялікі,
маларослы ці слабы, схуднелы. Які ён яшчэ мушчына... Яго кот за ноч зьесьць і вады ні
напецца. Падліпкі Гродз. (ЗНФ, 43). Маўчы ўжэ ты лепяй с сваею нівесткаю, нашла кім
хваліцца: яе кот за ноч зьесьць і вады ні нап'ецца. Вараны Бераст. (ЗНФ, 43).
Кот за ноч з'есць каго і вядро малака вып'е. Іран. Невялікі, маларослы, мізэрны ці
слабы, схуднелы хто-н. А што зь яго возьмеш. Яго кот за ноч зьесьць і вядро малака вып'е.
Крупава Лід.
Кот за ноч з'есць каго і не абліжацца. Іран. Невялікі, маларослы, мізэрны ці слабы,
схуднелы хто-н. Мой сынок, пакуль хварэў, на нет золажэў – кот за ноч зьесьць і ні
абліжацца. Зэльва Зэльв.
Кот за раз з'есць каго. Іран. Невялікі, маларослы, мізэрны ці слабы, схуднелы хто-н.
Які зь яго работнік... Кот за рас зьесьць. Алекшыцы Бераст.
Кот наплакаў чаго. Вельмі мала чаго-н. У мяне тых грошай кот наплакаў. Раклевічы
Дзятл. (СГВ, 595). Вар. як кот наплакаў.
Кот не валяўся ў каго, дзе. Нічога не зроблена, не пачата, не падрыхтавана. – Трэбо
хутчэй пайсьці папрыбіраць, бо, кажуць, бацюшка ходзіць. – Ой, і ў нас яшчэ кот ні
валяўса. Азёры Гродз. Вар. і кот не валяў (не валяўcя).
Кот памыйны. Асудж. Валацуга, бяздомнік. Цягаяцца гэты кот памыйны па вёсках,
галодны, п'яны ўвесь, аборваны. Уселюб Навагр.
Ласы як кот на каўбасы (кіўбасы). Які любіць пажывіцца, з'есці што-н. смачнае.
Усё толькі смашнаго шукаяш, ласы як кот на каўбасы. Бабры Ваўк. Ласы як кот на
каўбасы. Конна Зэльв. (ППФВ, 37; МСГВ, 597). Ласы, як кот на каўбасы. Селюкі Гродз.
(СНМ, 185). Наш хлопяц за цукеркамі прападая, ласы як кот на кіўбасы. А много ні
зьесьць – мігам высыпая. Лунна Маст.
Памаўзлівы кот. Асудж. Распусны, блудны мужчына. Як увідзіць новую дзеўку, дык
і круціцца кала яе, такі ўжо памаўзьлівы кот, хай Бох крыіць і ратуіць! Косцевічы Астр.
Вар. бадзялы (бадзячы, блудны, памаўзлівы) кот.
Як блудны кот хадзіць і пад. Асудж. Без справы, без сур'ёзнага занятку. Часцей пра
цягашчага, распуснага чалавека. Цягаецца па вёсцы гэты Болік як блудны кот, і работы
яму дома німа. Зенявічы Навагр. Ходзіць як блудны кот, нідзе яму прытулку няма.
Сурынка Сл.
Як кот жывучы. Вельмі (жывучы). Стары шмат горачка перанёс і дзетак сваіх
пахаваў, а сам жывучы як кот. Міклашоўцы Маст
Дадатковыя словы
выпе, зблажэў, зесць, зесці, пяны, сурёзнага
10 👁