Косці кінуць куды. Гумар. Пайсці, паехаць куды-н. Давай косьці кіням на Тамарыну дарогу, лісічыкаў там хоць касой касі. Бабіна Гродз. Косці не збярэш. Не застанешся цэлым, будзеш біты. Як вазьму вяроўку, дык косьці ні зьбярэш. Мікелеўшчына Маст. Перамываць косці каму. Асудж. Абгаворваць каго-н. Гэта яна толькі ў вочы лагодна сьмяецца, а толькі павернеся – будзе табе перамываць косці. Ліпнішкі Іўеў. Вар. перамываць (абмываць) косці (костачкі). Поўныя косьці злосці. Вельмі многа (злосці ў каго-н.). Дакуль ты ўжэ крычаць будзяш, злосьці поўныя косьці. Зэльва Зэльв. Я і падыходзіць да яго баюса, злосьці поўныя косьці. Алекшыцы Бераст. Само яшчэ малое, а злосьці поўныя косьці. Мілявічы Маст. Злосці – поўныя косці. Бакуны Гродз. (СНМ, 183). У яго злосьці поўныя косьці. Вішняўка Зэльв. Злосці поўныя косці. Чэхі Астр. (ППФВ, 30). Прамо не знаю, што за чалавек – злосьці поўныя косьці. Бракава Сл. Чаго ты гэтакая – злосьці поўныя косьці? Дубна Маст. А злосьці поўныя косьці... І чаго ўжэ так злаваць. Нічого ш кепсакаго я ні мела сказаць, просто пасаветаваць хацела. Бабіна Гродз. У косці ўесціся. Гл. уесціся ў косці. У косці ўпіцца. Гл. упіцца ў косці. Уваліць у косці каму. Сурова расправіцца з кім-н., пабіць, пакараць каго-н. Добро ім увалілі ў косьці, але й самім дасталося. Новы Двор Свісл. Як увалю ў косьці, то пойдзеш плачучы. Прудцы Шчуч. Вар. увярнуць (уваліць) у косці. Увярнуць у косці каму. Сурова расправіцца з кім-н., пабіць, пакараць каго-н. Выпіў добра і біцца палес. Увярнулі яму хлопцы ў косьці, мала ні было. Стары Двор Шчуч. Як увярну табе зарас у косьці, дык адразу паразумнеяш. Азёркі Маст. Але ш табе ўчорачы маці мусі ўвярнула ў косьці, што прышоў позна. Вольна Бар. Вар. увярнуць (уваліць) у косці. Уесціся ў косці каму. Няўхв. Моцна надакучыць, стаць прыкрым, нязносным. На цябе людзі сталі гаварыць, што ты ўеўся ўсім у косьці. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-5, 184). Мне гэта матэматыка так у косьці ўелася, што ў школу не хочацца ісьці. Слонім Сл. Упіцца ў косці каму. Няўхв. Моцна надакучыць, стаць прыкрым, нязносным. Ён мне так упіўся ў косьці, што бачыць яго ні хачу. Балотнікі Шчуч. Ён мне так ужэ ў косьці ўпіўся, ні знаю, што зь ім рабіць. Прывалка Гродз. Так хвароба ў косці ўпілася, што жыць больш не магу. Навасады Свісл. Як адной косці. Няўхв. Вельмі марудна, павольна (хадзіць, рабіць што-н.). Ходзіш як адной косьці, памярці можна, чакаючы вады пакуль прынясеш. Пеляса Воран. КОСЦЯ. Як Косця ў Мінску. Нязвыкла, неспрактыкавана (адчуваць, паводзіць сябе). Ты ў гэтум дзелі як Косьця ў Мінску, цемната. Чаплі Лід. КОСЫ. Косы дыбам на галаве сталі ў каго. Хто-н. адчувае моцны страх, жах. Косы дыбом на галаве сталі. Альшаніца Івац. (ДСК, 261). КОТ. Бадзялы (блудны) кот. Асудж. Распусны, блудны мужчына. А мая ты! Ён жа ш ужо сколька бабаў памяняўшы, збадзяўшыся, бадзялы кот, толька ніхто ні знаіць. Косцевічы Астр. І колькі ён будзіць цягацца ад адной дзеўкі да другой! Ужо двух жонак памяняў, да трэцяй кліны падбіваіць. Блудны кот дый толькі. Лылойці Смарг. Вар. бадзялы (бадзячы, блудны, памаўзлівы) кот. За ноч кот з'есць каго і вядро малака вып'е. Няўхв. Хто-н. невысокі або худы. Кажыцца і есьць многа, больш за мяне, а ён усё худы. Яго за ноч кот зьесьць і вядро малака выпье. Крупава Лід. (Хітр., 61). І кот кошку не валяў дзе. Іран. Зусім не пачыналася дзе-н. што-н. Чаму ж вы нічога ні рабілі? Я думала ў вас тут ужэ па ўсім, а тут ішчэ й кот кошку ні валяў. Стокі Свісл. І кот не валяў у каго, дзе. Нічога не роблена, не пачата, не падрыхтавана. – Думаў, можно ўжэ ісьці палуднаваць, ды ў вас ішчэ і кот ні валяў. – Нічого, зара зьбярэм
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпе, зесць
10 👁