КОРКІШКІ. Коркішкі задраць. Упасці, не ўтрымаўшыся на нагах. Ні адзін, мусіць,
сёньні тут коркішкі задраў на гэтум галалёдзі. Крапіўніца Свісл.
КОРЧ. Як корч. 1. Вельмі стары. Пра чалавека. Мой дзядок яшчэ чэпае, але сам ужо
як корч, дзевяносты гадок мінуў. Зэльва Зэльв. 2. Здаровы, моцны. А гэта баба як корч, ні
ўсякі мушчына зь ёй справіцца. Стральцы Маст. 3. ляжаць. Нерухома. Ляжыць, як корч
на пячэ. Мсцібава Ваўк. (СПЗБ-2, 291).
КОСА. Коса пазіраць на каго. Нядобразычліва, з недаверам, варожа ставіцца да
каго-н. Чаго ты на мяне коса пазіраяш? Што я табе пераехаў, перакасіў што? Калеснікі
Бераст. (СГВ, 595).
КОСМАС. У космас паляцець. Гумар. Памерці. Стары ўжэ. Колькі тут яму
засталося, скоро ў космас паляціць. Сапоцкін Гродз.
Хоць у космас ляці здароўе. Вельмі добрае. Нашаму дзеду зарас дзівяноста, а
здароўя ў яго хоць у космас ляці. Яблынька Дзятл.
КОСТАЧКІ. Абмываць костачкі каму, каго. Асудж. Абгаворваць каго-н. І толкі мы
з Зосяй пачынаям абмываць костачкі адной сусеткі, як у хату ўлятае, ну ўся раўно як
ашалелы, Алёшка і крычыць: «Пажар!» Дашкаўцы Маст. (СБНФ, 13). Ня слухай, Волячко,
гэну балаболку. Каждаго яна костачкі абмые, каждаго абсудзіць. Што яна гаворыць,
то роўно вецяр дзьме. Падгайная Карэл. (СБНФ, 13). Цётка Ганна с цёткай Фэляй пачалі
абмываць костачкі Васілю. Радунь Воран. Зноў абмываюць костачкі маладзёжы. Пеляса
Воран. Вар. перамываць (абмываць) косці (костачкі).
Костачкі перабіраць каму, каго. Асудж. Абгаворваць каго-н. Ну бывай, сусетка,
нагаварыліся ўжо, усіх костачкі перабралі. Бракава Сл. Мая даражэнькая, яна каждаго
абмыя, каждаму костачкі перабярэ, не глядзі, што маладоё. Падгайная Карэл. (СБНФ,
13). Ну сёньня ўжэ нашыя бабы мне костачкі перабяруць. Дубаўцы Ваўк.
Костачкі перамываць. Няўхв. Пляткарыць. Адно вечар, і бабы ўсе – на вуліцу або ў
клуб, і давай костачкі перамываць. Бракава Сл. Вар. перамываць (абмываць) косці
(костачкі).
КОСТКУ. Даць у костку каму. Пабіць, пакараць, правучыць каго-н. Бывая, што
бацька й яму дасьць у костку. Баярск Смарг. (СГВ, 587). Вар. даць у косці (у костку).
На костку высахнуць. Вельмі моцна (схуднець). Што ш чалавекам хвароба робіць...
Каторы дзень у рот ні бярэ, высах на костку. Уселюб Навагр.
КОСТУСЬ. Як Костусь у спавядніцу ўлезці. Няўхв.-іран. Не ў сваю справу (улезці).
Каб, здэцца, хто прасіў, то не, сам улес як Костусь у спавядніцу, а ціпер ні знае, як
выкруціцца з гэтай афёры. Слесары Іўеў. ● У аснове фразеалагізма выпадак з Костусем,
які, зайшоўшы ў касцёл і ўбачыўшы, што ўсе месцы занятыя, усеўся на ксяндзова месца ў
спавядніцы і вызваліў яго толькі пад прымусам прысутных.
КОСУ. Хоць косу закладвай чаго. Вельмі многа, у вялікай колькасці. Звычайна пра
грыбы. У хвайняку маслякоў столькі, хоць косу закладвай. Ятвезь Івац. (ДСК, 239).
КОСЦІ. Абіраць косці каму. Са злосцю ўпікаць каго-н., сварыцца, лаяцца на каго-н.
Анігдачкі спакою за імі не маю. І ён яшчэ абірае табе косці, як прывалачэцца. Грабава
Зэльв. (Стэц.-1, 183).
Адны косці ды скура. Гл. адна (адны) скура ды косці.
Адны косці тырчаць у каго. Хто-н. вельмі худы. Санёк выцягнуўся за зіму, высокі
стаў, худы, адны косці тырчаць. Іра кажа на яго: «Склют ты». Баяры-Бурлакі Астр.
(СНМы, 10).
Дацца ў косці каму. Няўхв. Вельмі моцна, нязносна надакучыць каму-н. Вы яго яшчэ
ні раскусілі? Гэта такі гнілы чалавек... Поймяця тады, як дасца вам у косьці. Асіпаўцы
Воран.
Даць у косці каму. Пабіць, пакараць, правучыць каго-н. А ты больш хадзі туды, то
яшчэ не раз дадуць у косьці. Драпава Сл. За гэту абразу табе трэба добра даць у косці.
Конна Зэльв. (СГВ, 587). Вар. даць у косці (у костку
13 👁