Як конь на салядэру (салідэру) глядзець. Смяш. Прагна, сквапна (глядзець на што-, на каго-н.). Відаць, любіш грошы, бо глядзіш на іх як конь на салідэру. Уселюб Навагр. Колік даўно ўжэ на гэто дзераво як конь на салядэру паглядая, пэўно, зрубаць хоча. Старына Маст. А глядзіць на гэту бутэльку як конь на салідэру, так яму выпіць хочацца. Уселюб Навагр. Што ты глядзіш на яе як конь на салядэру? Райца Карэл. ● Салядэра – сырадэля. Як конь праз дугу глядзець. Няўхв. Незадаволена, нядобразычліва. Чаго ты як конь праз дугу глядзіш на міне, бытта я цібе рэзаць зьбіраюся? Цыдовічы Гродз. (ЗНФ, 88). Ён нілюцкі чалавек, заўшы (заўсёды) глядзіць на ўсіх як конь праз дугу. Гожа Гродз. (ЗНФ, 88). Як конь сеў сраць ды аглоблі зламаў праўда. Іран.-груб. Зусім не (праўда). Ды што ты кажаш. То такая праўда як конь сеў сраці ды аглоблі зламаў. Бярозаўка Лід. Як конь стаенны. Здаровы, моцны, дужы. Чорт яго ня возьмя, твайго Рыгора, убуяўшы як конь стаенны. Урцішкі Іўеў. (СГВ, 615). Як конь у манежы бегаць і пад. Несупынна, у пастаянных занятках, клопатах. Сяць атпачні, бо бегаеш весь дзень як конь у маняжэ. Накрышкі Дзятл. Як конь у стойле нарабіць. Іран. Зусім нічога не (зрабіць, дапамагчы каму-н.). Чакай, напамагае табе... Ён наробіць табе як конь у стойле. Сурынка Сл. Як спісаны конь есці. Іран. Многа, прагна, ненасытна. Ну й вантроба! Есьць як сьпісаны конь, ат стала ні адарвеш. Бабіна Гродз. Хай цібе няхай! Ясі як сьпісаны конь. Папробуй укармі. Бершты Шчуч. Як стары конь матку любіць. Зусім не (любіць). Любіць як стары конь матку. Якубаўцы Шчуч. (ППФВ, 39). Як стары конь мацеры. Іран. 1. баяцца. Зусім не (баяцца каго-н.). А што ён мне зробіць? Баюса я яго як стары конь мацяры! Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 94). Толькі ні палохай вельмі! Я цібе баюся як стары конь мацяры. Моцевічы Лід. (ЗНФ, 94). Баіцца ён цябе як стары конь мацяры. Буцілы Лід. 2. памагчы. Зусім не, ніколькі не (памагчы). Ай, ні кажэця... Памочнічка далі... Паможа як стары конь мацяры. Лазы Гродз. КОПТУР. У коптур. Вышэй краёў посуду, з верхам. Насыпала ўнуку вішань збанок у коптур, казала занесьці да маткі. Саленікі Карэл. (СГВ, 504). КОПТУРАМ. З коптурам. Вышэй краёў посуду, з верхам. Вады ўжо набраў с коптурам, што аш льецца. Харосіца Навагр. Вар. з каптуром (з коптурам, з кофтарам). КОПЧЫКАМ. З копчыкам. Вышэй краёў посуду, з верхам. Назьбірала грыбоў цэлы кошык с копчыкам. Правыя Масты Маст. КОРАБЫ. Тры корабы з вярхом (з вяршком, з верхам) нагаварыць. Жарт.-іран. Вельмі многа і абы-чаго. Цэлы вечар прасядзелі ўчора, усе новасьці нашыя пярабралі, нагаварыла яна мне тры корабы зь вярхом. Крамушаўка Навагр. (ЗНФ, 70). Нагаварыў мне тры корабы зь вяршком, а нічога ні паняла. Гудзевічы Маст. (ЗНФ, 70). Ты мне нагаварыў тут тры корабы зь верхам, а я так і ні разабралася, дзе шукаць таго брыгадзіра. Лозкі Дзятл. (ЗНФ, 70). У тры корабы наплесці. Іран. Вельмі многа і абы-чаго. Яго толькі слухай, ён табе напляце ў тры корабы. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 74). Наплёў у тры корабы, аш нілоўка слухаць. Забалаць Воран. (ЗНФ, 74). КОРАК. Наступіць на корак. Іран. Залішне выпіць спіртнога, ап'янець. Мусі, добро наступіў на корак, што стаіш калываяса. Бабіна Гродз. Мой зноў на корак наступіў, чуць даплёўся дахаты. Дзядзічы Іўеў. Панюхаць корак. Іран. Выпіць спіртнога, напіцца. Як панюхаў корак, та йдзі ляш, а ні тут даказваць пачынаяш. Бабіна Гродз. Ужэ панюхаў корак, ледво паўзе. Левыя Масты Маст. Бурдовы нос у цябе, сват, мусі, ты ўжэ корка панюхоў. Міхнавічы Івац. (ДСК
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апянець
7 👁