КОНІ. Адкінуць коні. Іран. Памерці. Яшчэ ўчора ён хадзіў, а сёньня аткінуў коні. Залессе Бар. Зусім ні можа, скоро аткіня коні. Капцёўка Гродз. Вар. коні кінуць (адкінуць). Коні кінуць. Іран. Памерці. Мы думалі, што коні кінуў чалавек, азноў не, дыхая, і... гарэлкай ад яго як з бочкі нясе. Бершты Шчуч. Вар. коні кінуць (адкінуць). Коні склеіць. Іран. Памерці. А той стары пасьля нідоўго працянуў, хутко коні склеіў. Глядавічы Маст. Коні стаялі ў вушах. Іран. Вельмі брудна (у вушах у каго-н.). Звычайна пра дзяцей. Прапар там яго ў лазьні і добра вушы вымый, бо ў вушах у яго коні стаялі. Косцевічы Астр. Не коні заварочваць каму. Лёгка зрабіць што-н., няцяжкая справа для каго-н. – Ці ні хочаш ты, як я бачу, кідаць работу гэтую? – А што, гэто мне ні коні заварочваць, пайду зноў на староя место. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 51). – Васілевіч купіў новы матоцык. – Столько грошай маючы, яму гэта ні коні заварочваць. Ліпнікі Шчуч. (ЗНФ, 51). ● Выраз склаўся на аснове сялянскага вопыту: калі едзеш куды-небудзь, асабліва ў абозе, то заварочваць запрэжаных коней назад – нялёгкая справа. КОНІКА. Коніка выкінуць. Зрабіць што-н. недарэчнае, нечаканае. Таня такога коніка выкінула, мне аш брытка стала. Алекшыцы Бераст. Учора Іван такога коніка выкінуў, што ўсе аж рагаталі. Сухмяні Гродз. (СГВ, 595). Пасадзіць на рабенькага коніка каго. Моцна раззлаваць, вывесці з раўнавагі каго-н. Пасадзілі нашы бабы брыгадзіра на рабенькага коніка, усё рукамі разводзіў ды пляваўся толькі. Пячоўшчына Валож. КОНЬ. Белы конь. Псіхоз, белая гарачка. Што ты вытвараеш? У цябе што, белы конь пачаўся? Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 57). Конь аглаблёвы. Няўхв. Непаваротлівы, нязграбны, няўклюдны чалавек. Чаго ты стаіш, конь аглаблёвы?! Ідзі памажы сумкі прынесьці. Жомайдзі Лід. Ні ўсьпеў атхінуцца, а ён ужэ вядро з вадой вывярнуў, конь аглаблёвы! Крывічы Зэльв. Ну ўжэ ўлез гэты конь аглаблёвы, нічого ні паставіш, усё пераверня. Крывічы Зэльв. Чаго ты стаіш так, конь аглаблёвы, ідзі рабіць з намі. Ходараўцы Лід. (СГВ, 595). Конь бельгійскі. Зневаж. Высокі і нязграбны хлопец, мужчына. Папрасіла Віцьку Валодзевага памагчы яблыкі абабраць, дык гэты конь бельгійскі дзве галіны адламаў. Шкода, яблынька шчэ не старая ды і яблыкі смачныя такія. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 62). Конь натурысты. Няўхв. Вельмі ўпарты чалавек. Гэто ш такі самы ўпарты, як і бацька! От бо, конь натурысты. Хрустава Свісл. Конь не валяўся. Нічога не зроблена, не пачата, не падрыхтавана. Трэба прыбрацца, а то ў хаце конь не валяўся, зараз не будзе дзе нагою ступіць. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 63). Сёньня ў нас яшчэ й конь не валяўся: позна ўсталі, ні ўсьпелі ахадзіцца. Навасёлкі Дзятл. Я думаў, што там ўжэ ўсё нагатоўляно, а там яшчэ конь не валяўся.Ваўкавічы Навагр. Конь пана Езу´са. Няўхв. Недалёкі, неразумны, тупы чалавек. Хіба ён што вартае скажа? Такі разумны... Конь пана Езуса! Багданішкі Ашм. Халерны конь. Асудж. Кепскі чалавек. Пасьля нічога добрага не бачыла за ім: піў, халерны конь, піў як цэмент ваду. Кавалічы Гродз. (ДМГ, 216). Як конь1 працаваць. Вельмі многа, цяжка. Працавалі як коні, ідзем раненько, жнем, прыходзім – у хаце сьвіні, каровы. Кавалічы Гродз. (ДМГ, 216). Як конь2 ржаць. Асудж. Вельмі моцна (смяяцца). Чаго ты ржэш як конь? Гэдак жа няхораша на людзях. Вольна Бар. Як конь зацінлівы. Няўхв. Які вукручваецца ад работы, рознымі хітрыкамі імкнецца не працаваць. Ты як конь заціньлівы. Як тыко трэбо рабіць, то ў цібе раптам усё пачыная балець. Лунна Маст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁