КОЛА. Як пятае кола да воза патрэбны. Іран. Зусім не, ніколькі не (патрэбны
каму-н.). Дзіця бяры дахаты, бо яно мне тутайка патрэбно як пята коло да воза.
Хамуты Гродз. (ЗНФ, 92). Ні хачу с табою й займацца, патрэбны ты мне як пято коло
да воза. Пескі Маст. (ЗНФ, 92). Патрэбны мне такі памочнік як пята кола да воза.
Швабы Ашм. (ЗНФ, 92).
КОЛАМ. Колам вочы ўставіць. Памерці. Кап ты колам вочы ўставіў, як ты ніколі
нічога не бачыш. Зенявічы Навагр.
Колам стала спіна, сярэдзіна. Не разгінаецца і баліць. Учора так напалолася, што
сьпіна колам стала. Табала Лід. Як папалола я буракоў, то сярэдзіна колам стала. Пеляса
Воран.
Колам у горле стаяць каму. Няўхв. Быць невыносным, нясцерпным, моцна
перашкаджаць каму-н. Гэта валакіта па судах мне колам у горле стаіць. Алекшыцы
Бераст.
Колам у грудзях стаяць каму. Няўхв. Быць невыносным, нясцерпным, моцна
перашкаджаць каму-н. Колам у грудзях стаіць твая помач. Грынкі Свісл.
Колам у роце стаяць каму. Няўхв. Быць непрыемным на смак, не выклікаць ніякага
жадання з'есці. Ні магу я рыбы есьці: сколькі ўжэ прашло часу, а яна мне ўсё раўно колам
у році стаіць. Стокі Свісл.
Хай колам стане. Выкл. Выказванне абурэння, незадаволенасці чым-, кім-н. Хай жа
табе мае грошыкі колам стануць! Вераб'і Астр. Хай колам станя такая пагода! Рамашкі
Шчуч. Вар. хай калом (колам) стане.
КОЛЕСІ. Як у колесі вішчаць і пад. Вельмі моцна. Там яму ногу прыціснулі, та вішчаў
як у колясі. Гудзевічы Маст. Сьвіней зранку ні пакарміла, та вішчаць як у колесі. Нацавічы
Маст.
КОЛЫ. Колы заскварыць. Іран. Трапіць пад аўтамабіль ці іншы транспарт. Куды ш
ты ляціш на сашу? Хіба ні відзіш, што машына йдзе? Захацеў колы заскварыць?! Бастуны
Воран. Ты глядзі добра, калі пераходзіш дарогу, бо калі-небуць колы заскварыш. Бастуны
Воран.
КОЛЬКІ. Колькі хочаш (хочаце). Вельмі многа, без абмежаванняў. Самагонку колькі
хочаш пі, ніхто ні карая. Цярэшкі Ваўк. (МСГВ, 436). У нашай рэццы было пстронгаў
хоць колькі хочаш. Каты Смарг. (СГВ, 388). У нас цюлі ў магазіня е колькі хочаця. Каралін
Зэльв. (МСГВ, 542).
Колькі ўлезе. Уволю, без абмежаванняў. Ну як прыдзеш дахаты, дам табе колькі
ўлезя! Дубна Маст. Нашто мне твае грошы, бяры яблыкі так колькі ўлезя. Кухары Маст.
(СГВ, 595). Ешча, мае даражэнькія госьцікі, колькі ўлезе. Руда Яварская Дзятл.
КОЛЬЯ. Лезці паверх колья. Рабіць што-н. бяздумна-рызыкоўнае, небяспечнае для
сябе. Куды ты лезяш паверх колья? Больш усіх трэба? Дастаняш па галаве, то будзяш
знаць. Ятвезь Ваўк. Каб ня лез паверх колья, нічога п с табой ні было, але ш ты ня
пройдзяш нідзе, кап ні паказаць, які ты рызыкант. Кукалкі Ваўк. (СГВ, 597).
КОЛЯДЫ. На Коляды снегу не пазычыць. Няўхв. Вельмі скупы. Ён гэткі, што наят
на Коляды сьнегу ні пазычыць. Гнесічы Навагр.
На Коляды снегу са двара не возьмеш у каго. Няўхв. Хто-н. вельмі скупы. Які ён
зрабіўся скупы... У яго на Коляды сьнегу са двара не возьмеш. Бердаўка Навагр.
КОМАМ. Комам-ломам. У абыякавым, у беспарадкавым стане. Недагляд на
панадворышчы, хата ні мецяна, койкі ні сьцеляны – усё комам-ломам. Горшавічы Астр.
Як магла, так прыбірала, а як залягла, та і ўсё комам-ломам. Заборцы Астр. І зноў у цябе
на стале ўсё комам-ломам. Падольцы Астр. Прыбяры ты ў хаце, а то ўсё комам-ломам
стаіць, ні прайсьці. Газа Астр. (СГВ, 215).
КОМІН. Як праз комін працягнулі каго. Скеп. Вельмі брудны, запэцканы. Дзе ты
так урабіўся, цібе як прас комін працягнулі, ідзі мыйся. Налібакі Навагр
Дадатковыя словы
верабі, зесці
8 👁