Левыя Масты Маст. (ЗНФ, 32). Некія два патшыванцы прысталі да міне, я аднаму як даў,
то гэты задраў кокашы, а другі – ходу! Ізабелін Ваўк. (ЗНФ, 32). 2. Груб. Памерці.
Успомніла свайго мілянькаго, як кокашы задраў. Мацвееўцы Ваўк. Як задраў кокашы, то
ўнукі адразу прыперліся хату дзяліць. Гуменікі Сл. Хоць пра нібошчыка, мусі, і німожна,
але скажу, што нілюцкі быў, то й ні стары яшчэ задраў кокашы. Лаўрынавічы Свісл.
(ЗНФ, 31). Німа яго, ён ужэ даўно кокашы задраў. Старое Сяло Зэльв. (ЗНФ, 31). Міне
ўчора ўзяло, што думаў ужэ: задзяру кокашы. Кабузі Свісл. (ЗНФ, 31).
Кокашы задраць. Гл. задраць кокашы.
Кокашы ўверх паставіць. Упасці ўсім целам. Так паляцеў, што кокашы ўверх
паставіў. Прырэчча Сл.
На кокашы сесці, прысесці і пад. Сагнуўшы ногі ў каленях і трымаючыся на насках.
Чаго ты села на кокашы? Вострава Маст. (СПЗБ-2, 364). Вар. на кокашы (какошкі,
кокішкі, коркішкі, куркішкі, кукарэчкі).
КОКІШКАХ. На кокішках сядзець і пад. Сагнуўшы ногі ў каленях і трымаючыся на
насках. Я ні магу доўго сядзець на кокішках: быстро ногі пачынаюць балець. Кашалёва
Навагр. Вар. на какошках (кокашках, кокачках, кокішках, куркашках, куркішках,
курцішках, курчыках).
КОКІШКІ. На кокішкі сесці, прысесці і пад. Сагнуўшы ногі ў каленях і трымаючыся
на насках. Сядай лепш на слончык. Чаго ты сеў на кокішкі – будуць ногі балець. Лунна
Маст. На кокішкі сеў. Пацаўшчына Дзятл. (СПЗБ-2, 364). Прысеў на кокішкі і пачаў даіць
карову. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-2, 364). Вар. на кокашы (какошкі, кокішкі, коркішкі,
куркішкі, кукарэчкі).
КОЛ. Гол як кол. Вельмі бедны. Шкада старога, гол як кол сядзіць у той хаці.
Талькаўцы Ваўк.
Кол у пол. Няўхв. 1. Рабіць, дзейнічаць насуперак каму-н. Ты яму адно гаворыш, а ён
табе другоя, кол у пол. Бердаўка Навагр. (ЗНФ, 43). От выгадавала дачушку: што ні
скажы ёй, яна кол у пол і далей сваё робіць. Генюшы Навагр. (ЗНФ, 43). 2. сварыцца.
Вельмі моцна, нястрымна. Сяджу ў хаці і чую неку сварбу. Глянула ў акно, а гэта мае
сусеткі кол у пол сварацца. Дварчаны Шчуч.0
На кол гледзячы. [Значэнне не высветлена]. Расце на кол гледзячы. Сіманы Лід.
(ППФВ, 55; МСГВ, 607).
Хоць кол на галаве чашы каму. Няўхв. Немагчыма пераканаць каго-н., даказаць
што-н. каму-н. Алі ш упарты, кажу, адыдзі ты ад агню, а то апячэш руку, алі вот хоць
кол на галаве чашы, усё роўна ні паслухая. І ў каго толькі ён удаўся? Амбілеўцы Шчуч.
Вухрыла я яго, вухрыла, а яму хоць кол на галаве чашы. Ятвезь Ваўк. (МСГВ, 91). Але хоць
кол на галаве чашы, усё роўна сваё робіць. Вольна Бар. Большаму хоць кол на галаве чашы,
ані бацькоў слухаць не хоча. Заборцы Астр. Упора гэта, як упрэцца – хоць ты кол на галаве
чашы! Кіралі Шчуч. (СПЗБ-5, 218). Хоць кол на галаве чашы. Караневічы Гродз. (СНМ,
198). Як затнецца, то хоць кол на галаве чашы, на сваём стаяць будзя. Дубітава Івац.
(ДСК, 88). Вар. хоць кол (кала) на галаве чашы (цяшы).
Як кол адзін. Зусім (адзін, без сям'і, без радні). Дзеці па сабе, дзе хто, цяпер астаўся
адзін як кол. Уселюб Навагр.
Як кол у плоце адзін. Зусім (адзін, без сям'і, без радні). Яна дзяддомаўская, адна як
кол у плоці, ні да кога ні прытуліцца, ні прыхіліцца. Якубавічы Шчуч. (ЗНФ, 88). Яны тут
зь бежанцаў як асталіся, так і жылі. Жонка памерла, сын недзя ў горадзі, а стары адзін
дажывая як кол у плоці. Пяроўцы Воран. (ЗНФ, 88). У Мацея няма ні дзяцей, ні сваякоў,
адзін астаўся як кол у плоце. Пеляса Воран. Каб быў раней ажаніўшыся, то меў бы
жонку, дзеці, а то цяпер застаўся адзін як кол у плоце. Хутар Праважа Воран. У яго ні
бацька, ні маці, адзін як кол у плоці. Новы Двор Свісл. Адно дзіця, як кол у плоці. Кіралі
Шчуч. (СПЗБ
Дадатковыя словы
сямі
12 👁