КЛЯСЫ. Першай клясы. Самы што ні на ёсць, самы сапраўдны. Ён лгар першай клясы. Мсцібава Ваўк. (СПЗБ-2, 636). КНІГА. Як парваная кніга патрэбны. Зусім не (патрэбны). Патрэбна яна яму як парваная кніга. Шчорсы Навагр. КНІГАЙ. Як з парванай кнігай разбярэшся. Зусім не (разбярэшся з кім-н.). Ты мне кажаш на Гэлю, а Гэля кажа на цябе, разьбярэсься тут с табою як с парванай кнігай. Шчорсы Навагр. КНІЖКІ. Як з кніжкі браць гаварыць. Вельмі складна, лагічна, паслядоўна. Гаворыць як з кніжкі бярэ. Суботнікі Іўеў. (ППФВ, 15). КНІЗЕ. Як у парванай (у падранай) кнізе разбярэшся. Няўхв. Зусім не (разьбярэшся з кім-н.) Зь ім разьбярэсься як у парванай кнізе. Іўе Іўеў. З табой разьбярэсься як у падранай кнізе: то ты хочаш ісьці, то ўжо не. Морына Іўеў. КНЫРЫ. Падняцца (узняцца) на кныры. Знаходзіцца ў стане палавой актыўнасці. Пра свіней. Нічога ні есь [свіння], паднялася на кныры. Куркулі Мядз. Сьвіня была ўзьняўшыся на кныры, то чуць хлеў ні разваліла. Косцевічы Астр. КОГЦІ. Когці рваць. 1. Вельмі хутка, без аглядкі ўцякаць. Убачылі яны тога воўка і давай кохці рваць зь лесу. Бабіна Гродз. А цяперака рві кохці, бо як вернецца ён, то тады ні ўцячэш. Ваўкавічы Навагр. 2. З вялікім напружаннем, затрачваючы шмат сіл, імкнуцца зрабіць што-н. Чаго там кохці рваць, зробіш гэто сама й заўтра. Гудзевічы Маст. Па табе бачу: будзеш ты сёньня кохці рваць, але на свадзьбу дападзеш. Талмінава Ашм. КОЗ. Коз цэлы воз і людзей загарадку нагаварыць. Гумар. Вельмі шмат усяго. Ты толькі слухай: ён табе нагаворыць кос цэлы вос і людзей загаратку. Харосіца Навагр. У яго вечна рот ні закрываяцца, ён табе нагаворыць кос цэлы вос і людзей загаратку. Ваўкавічы Навагр. КОЗАМІ. Успееш з козамі на торг. Не спяшайся, няма чаго спяшацца. Яшчэ мы ўспеім с козамі на торх! Парэчча Гродз. (СПЗБ-5, 233). КОЗЫ. Ідзі ты козы пасвіць. Выкл. Няўхв. Выказванне злосці на каго-н., незадаволенасці кім-н. Ідзі ты козы пасьвіць! Што тут мне с табою гаварыць з прапашчым чалавекам! Лунна Маст. ● Раней у вёсцы Лунна ў кожнага гаспадара была карова. Хто не меў каровы, лічыўся бедным і прапашчым чалавекам. А козаў ніхто не трымаў, бо гэта лічылася ганьбай. І калі хто-н. дрэнна пасвіў кароў, то з яго смяяліся і казалі: «Ідзі ты козы пасвіць, як не можаш каровы». Ужо пазней людзі пачалі заводзіць сабе і козаў. Але выраз ідзі ты козы пасвіць захаваўся як выказванне злосці на каго- небудзь, незадаволенасці кім-небудзь. Усе козы ў золаце ў каго. 1. У каго-н. самы шчаслівы перыяд жыцця, без турбот і клопатаў. Звычайна пра дзяцей, падлеткаў. У вас, дзеці, яшчэ ўсе козы ў золаце, гуляйце ат, пака малыя. Лылойці Смарг. У Сьветкі яшчэ ўсе козы ў золаце, ні пра што думаць ні трэба. Косцевічы Астр. 2. Хто-н. ні пра што не думае, каму-н. усё роўна. Сьпіць як пшаніцу прадаўшы, а работы мора. Ды што яму, у яго ўсе козы ў золаце. Вішнева Смарг. Як козы прадаўшы спаць. Вельмі моцна. Сьпіць лыткі задраўшы як козы прадаўшы. Касцяні Сл. КОКАЧКАХ. На кокачках сядзець, прысесці і пад. Сагнуўшы ногі ў каленях і трымаючыся на насках. Прысела на кокачках. Вехатніца Ваўк. (МСГВ, 304). Вар. на какошках (кокачках, кокішках, куркашках, куркішках, курцішках, курчыках). КОКАШКАХ. На кокашках сядзець і пад. Сагнуўшы ногі ў каленях і трымаючыся на насках. На кокашках прысеў. Галубы Маст. (СПЗБ-2, 364). Вар. на какошках (кокашках, кокачках, кокішках, куркашках, куркішках, курцішках, курчыках). КОКАШЫ. Задраць кокашы. 1. Гумар. Упасці, не ўтрымаўшыся на нагах. Сёньня ні адзін задзярэ кокашы: падмарозіла, то дарога, як шкло, зрабілася. Мацвееўцы Ваўк. Каля клуба дзеці так раскоўзалі, што ні прайсці. Ліда толькі ступіла – і кокашы задрала
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁