КЛЁПАК. Клёпак не хапае ў каго. Няўхв. Хто-н. дурнаваты, бесталковы, з дзівацтвамі. За што ні возьмяцца, усё ў яго ні так робіцца, вядома, клёпак ні хапая ў чалавека. Балічы Шчуч. КЛЁПКІ. Адной (аднае) клёпкі у галаве не хапае (не хватае, не стае, не дастае) у каго. Няўхв. Хто-н. дурнаваты, бесталковы, з дзівацтвамі. Хочаця яшчэ слухаць, у яго ш аднае клёпкі ні хапая. Руда Ліпічанская Маст. У цябе, мусіць, адной клёпкі ў галаве не хапае. Радзявічы Маст. У цябе шо, одной клёпкі не хватае, говорыш абы шчо. Галы Бор Лун. Адной клёпкі ў галаве не стае. Сухінічы Маст. (ППФВ, 5). Ты чаго гэта пачаў скаліць зубы, мусі, клепкі ў галаве адной ні дастае. Зарыца Гродз. (СНМ-2, 210). Бракуе адной (аднае) клёпкі у мазгах у каго. Няўхв. Хто-н. дурнаваты, бесталковы, з дзівацтвамі. У яго бракуе адной клёпкі, калі так робіць. Праважа Воран. Бракуе аднае клёпкі. Баяры Гродз. (ППФВ, 9; МСГВ, 582). У цябе бракуе аднае клёпкі ў мазгах, вось што я табе скажу. Клявіца Ашм. Клёпкі бракуе ў каго. Няўхв. Хто-н. дурнаваты, бесталковы, з дзівацтвамі. Ат, што ты ад яго хочаш... У яго ш клёпкі бракуя. Стокі Свісл. Не хватае адной клёпкі Няўхв. Хто-н. дурнаваты, бесталковы, з дзівацтвамі. У цябе ш пэўна ні хватая адной клёпкі... Паламаць такі ровар. Маркаўшчына Воран. Хіба ў яго ні хватая адной клёпкі гаварыць мне такоя. Алекшыцы Бераст. Ніўжэш ты першы рас чуяш гэто?! Ну, калі ні хватая клёпкі. Бершты Шчуч. (ЗНС, 51). Падкруціць клёпкі ў галаве каму. Павысіць патрабаванні, прымусіць жыць, паводзіць сябе больш разумна. Нашаму Сьцёпку ўжо трэба было п паткруціць клёпкі ў галаве, калі ён нават у кнішку ні глядзіць. Погіры Дзятл. Вар. падкручваць гайкі (клёпкі) у галаве. КЛЁЦКІ. Клёцкі з душамі. Гумар. Калдуны. Гэта такая страва, калі мяса ложыцца ў сярэдзіну бульбянога цеста. Інакш называюць «цыпяліны», «калдуны». Кажа, во, наеўся клёцак з душамі. Вішнева Смарг. На клёцкі зарабіць. Здорава, як след. Пра пакаранне, наганяй. Сядзі і ні рыпайся, бо заробіш на клёцкі. Мешычы Стаўб. Заробіш ты ў міне на клёцкі, калі яшчэ хоць раз будзяш сябе так вясьці. Алекшыцы Бераст. Вар. на арэхі (на клёцкі). Не клёцкі сёрбаць. Сур'ёзная, няпростая справа. Вучыцца – гэта табе не клёцкі сёрбаць. Лозкі Дзятл. Печ рабіць – гэта табе не клёцкі сёрбаць, сёньня папробуй знайсьці майстра на гэта. Жамыслаўль Іўеў. Хватаць гарачыя клёцкі. Няўхв. Гаварыць невыразна, неразборліва. Што ты хватаяш гарачыя клёцкі! Як заіклівы які. Налібакі Навагр. Гавары толкам, нічога ні паймеш. Хватаяш клёцкі гарачыя. Каўшы Маст. КЛІН. Як фасовы клін лезці і пад. Няўхв. Настырна, настойліва. Што ты тут месьцішса як фасовы клін, ідзі гуляць! Гудзевічы Маст. КЛУНАК. Як клунак. Круглы, поўны. Пра дзіця. Ваш малы як клунак. Арцюшы Шчуч. КЛЫКІ. Клыкі прадаваць. Груб. Смяяцца, рагатаць. Ляжу я ўвесь у гразі, а яны ашчэрыліся, гыгочуць, клыкі прадаюць. Пячоўшчына Валож. КЛЮКУ. Звесіць клюку. Скеп. Адчайвацца, маркоціцца, сумаваць. Што ты звесіў сваю клюку, мусі, у галаву нечаго набраў? Лікоўка Гродз. (СНМ, 71). КЛЮЧЫКІ. Аддаць ключыкі ў мора. Памерці. Хутка і Цімохаў стары аддасьць ключыкі ў мора. Гернікі Дзятл. (СГВ, 576). КЛЯМАЧКА. Клямачка закрылася каму. Скончылася, спынілася што-н. добрае для каго-н. Сразу мне клямачка закрылася як замуш вышла. Шчорсы Навагр. КЛЯМКУ. Пацалаваць у клямку. Не застаць нікога ў хаце, пастаяць перад замкнёнымі дзвярыма. Гэну Верку ніколі ў хаця не спалюіш. І сягодня прыйшла, у клямку пацалавала, завярнулася і пайшла. Заборцы Астр. Пацалавала ў клямку і пайшла назат. Волькавічы Ашм
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сурёзная
12 👁