У кішэні сядзець у каго. Знаходзіцца ў поўнай залежнасці ад каго-н. А што ён будзя на яго казаць, калі сам у яго кішэні сядзіць. Машталеры Маст. (ЗНФ, 71). Доўго ён міне дапякаў, аля я пра яго такоя дазналаса, што будзя ён у міне да канца жы´ця ў кішэні сядзець. Гудзевічы Маст. (ЗНФ, 71). КІШЭНЬ. Захварэць на кішэнь. Жарт.-іран. Застацца без грошай. Нешта Пракоп цьвярозы ходзіць, пэўна, захварэў на кішэнь. Кальчуны Ашм. КЛАД. Быццам клад кладзе. Марудзіць, затрымліваецца, доўга не вяртаецца. Ай, як доўга ён там, быццам клад кладзе. Голы Бор Астр. (СГВ, 580). Што там можна так доўга рабіць, быцам клад кладзе. Індура Гродз. КЛАДАМ. Мёртвым кладам ляжаць, стаяць. Без выкарыстання, без патрэбы. Панавезлі калод, і стаяць мёртвым кладам. Юрацішкі Іўеў. (СГВ, 608). КЛАДКА. Паследняя кладка. Няўхв. Што-н. самае крайняе ў сваіх негатыўных праяўленнях. Гэта ўжэ пасьледня клатка – хадзіць па хатах і выпрошваць капейкі на бутэльку. Бабіна Гродз. КЛАДКІ. Дайсці да паследняй кладкі. Няўхв. Апусціцца, паступова прыйсці да крайне негатыўных, няўхвальных вынікаў. У меншых класах і чацьвёркі палучоў, і пяцёркі, а ціпер дайшоў да пасьледняй клаткі – адныя двойкі цягая. Бабіна Гродз. КЛАПОЎ. Давіць клапоў. Жарт. Марудна і няўмела, адным пальцам друкаваць на пішучай машынцы. Што, ужэ й ты трохі навучылася давіць клапоў? Бершты Шчуч. (ЗНФ, 26). Ай, якоя гэта друкаваньня! От, клапоў, як кажуць, даўлю. Гродна Гродз. (ЗНФ, 26). КЛЕЙ. Мець клей у галаве. Быць дастаткова разумным, кемлівым, не рабіць глупства. Чалавек, як мая клей у галаве, та нідзе ні прападзе. Бабіна Гродз. Май ты клей у галаве, ні лесь куды цябе ні просяць. Косцевічы Астр. Ці ты маяш клей у галаве адных дзяцей пакідаць вечарам?! Яны ш баяцца будуць. Пеляса Воран. КЛЕМАНА. Як Клемана сучка за быдлам выбралася. [Значэнне не высветлена]. Выбралася як Клемана сучка за быдлам. Борці Ашм. КЛЕНСКА. Кленска боска. Кара, пракляцце. Кленска боска спаслалася на людзей, і няма паратунку, калі станям рукі спусьціўшы. Сьвет ратаваць трэба. Вялікая Бераставіца Бераст. (ДМГ, 28). КЛЕПКІ. Адной клепкі не дастае каму. Няўхв. Хто-н. дурнаваты, бесталковы, з дзівацтвамі. Яму, відаць, адной клепкі не дастае. Рагачы Гродз. (СНМ, 198). Не дастае адной клепкі. Балічы Гродз. (СНМ, 187). Без клепкі. Няўхв. Дурнаваты, бесталковы, з дзівацтвамі. Мужыг гаварыў на жонку, што бяс клепкі яна. Есенавіца Ваўк. (ГВР, 109). Згубіць клепкі. Няўхв. Паводзіць сябе неразумна, безразважна. Зарас будзя дошч, а ён камандуя сено с хлява выкідаць. Мусі, згубіў клепкі. Паніжаны Маст. Не дастае адной клепкі. Гл. адной клепкі не дастае. КЛЕРУСЕ. Як на клерусе стаяць. Вельмі ціха, нерухома. Ты што як на клерусі стаіш, ні малахнеса, ні варухнеса? Каменка Бераст. КЛЕШЧ. Як клешч. Вельмі (учэпісты). Такоя малоя, а цапкоя, як клешч, не адарвеш ат шыі. Жылі Іўеў. (СГВ, 534). КЛЕЮ. Дайце клею бо самлею. Выкл. Іран. Выражэнне скептычных адносін да чыіх-н. слоў, выказванняў. Ну й сказануў – ні выжыць ат сьмеху! Дайця клею бо самлею! Стокі Свісл. Малоць без клею. Гаварыць невыразна, нязвязна. Што ты меляш бяс клею? Нічога не разбяру. Дашкаўцы Маст. (СГВ, 598). КЛЁКІ. Клёкі адбіць каму. Моцна збіць, знявечыць каго-н. Вот, казалі, Аня здаровая, а дзе ш будзя тоя здароўя, калі Завацкі ўсе клёкі адбіўшы, яна ходзя чуць жывая. Навасяды Ашм
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁