КІШАНЕ. Стукнуць па кішане´. Вы´клікаць значную растрату грошай. Надумаўса
хату строіць, а потум жаніцца ў новуй хаці. Стукня ўсё гэто па кішане. Бабіна Гродз.
Гэта яго машына моцно стукнула па кішане старого. Бабіна Гродз. (СГВ, 608).
КІШКА. Аж кішка колам (прутам) стала наесціся. Залішне многа, празмерна. Бабу,
я гэтак наеўся, што аж кішка колам стала. Навасады Свісл. Ой, бабачкі, наелася аш
кішка прутам стала. Паўлаўшчына Зэльв. (ЗНФ, 17).
Кішка тонка ў каго. Каму-н. не хапае сіл, умення, здольнасцей зрабіць, ажыццявіць
што-н. Горла шырока, кішка тонка. Грандзічы Гродз. (СНМ, 180).
Пайшла (пойдзе) кішка радом. Няўхв. Стала разносіцца ад аднаго да другога якая-н.
чутка, плётка. Учора яшчэ ніхто пра гэто й ні знаў, а сёньня ўжо пашла кішка радом.
Шчорсы Навагр. (ЗНФ, 57). Ёй только раскажы што сакрэтнаё, дак і пойдзя кішка
радом. Ляхавічы Навагр. (ЗНФ, 57).
Як кішка цягнуцца. Няўхв. Павольна, марудна (ісці). Што ты цянесься як кішка? Так
мы й да вечару ні пасьпеям. Палужжа Карэл.
КІШКІ. Аж кішкі вылазяць з каго. Хто-н. траціць шмат фізічнай энергіі,
высільваецца. Цягая гэтыя мяшкі аш кішкі зь яго вылазяць. Пакінь, нічого зь імі ні
зробіцца, пастаяць. Паўлаўшчына Ваўк. Вар. аж духі (кішкі) лезуць (вылазяць).
Аж кішкі да спіны прыраслі ў каго. Жарт. Хто-н. худы, кволы. Ты хіба мужыка ні
дакармліваяш. Як жаніўся, то ні пазнаць, у яго аш кішкі да сьпіны прырасьлі. Алекшыцы
Бераст.
Аж кішкі лезуць з каго. 1. Хто-н. траціць многа фізічнай энергіі, высільваецца.
Валаку сумкі аш кішкі зь мяне лезуць. Шыганы Сл. Куды ж гэта варта дзіцяці такую
работу даваць, пхае тачку аш кішкі зь яго лезуць. Ваўчуны Сл. 2. кашляць. Вельмі моцна
і часта. Прастыў недзі, та во кашляя аш кішкі зь яго лезуць. Бабіна Гродз. Вар. аж духі
(кішкі) лезуць (вылазяць).
Кішкі зліпліся ў каго. Жарт. Хто-н. вельмі хоча есці. Мамо, хутчэй настаўляй на
стол: у мяне ўжэ кішкі зьліпліся. Сурынка Сл. Давай есьці, а то ўжэ кішкі зьліпліся.
Індура Гродз.
Кішкі лезуць з чаго. Што-н. зношанае, падранае. Звычайна пра адзенне. Мусі, гэту
рубашку трэба на ганучы пусьціць, зь яе ўжэ кішкі лезуць. Бабіна Гродз.
Кішкі марш граюць (іграюць, трубяць). Жарт. Каму-н. вельмі хоча есці, хто-н.
адчувае моцны голад. Пойдзям, бабы, ужэ на палудзянь, а то кішкі марш граюць.
Монькавічы Маст. Ці скора вячэра, а то ўжо кішкі марш іграюць. Заборцы Астр. Кажды
дзень давай табе есьці. Сёньня ні дам, кішкі марш хай трубяць. Зачэпічы Шчуч.
Усе кішкі пераесці каму. Няўхв. Моцна надакучыць, абрыдзець каму-н. Ні магу
вытрымаць, ён мне ўсе кішке, усё нутро пераеў. Балічы Гродз. (СНМ-2, 151).
КІШКУ. Кішку набіць. Наесціся. Ну чым тут можна кішку набіць, калі нічога
смачнага няма? Вялікія Свіранкі Астр.
Уперла (упрэ) у кішку каму. Хто-н. моцна прагаладаўся. Другія суткі нічога ні
было ў році. Так ужэ ўперло ў кішку! Бершты Шчуч. (ЗНФ, 72). – Клікала, клікала малую
з гуліцы – не йдзе есьць. – Як упрэ ў кішку, сама прыдзя. Савічы Шчуч. (ЗНФ, 72).
КІШЭНІ. Кішэні не прадзярэ. Не абцяжарыць каго-н. сваім існаваннем і можа
спатрэбіцца. – Во, купіла ново жаляско [прас]. – У нас і тоё файно. – Нічого, яно кішэні
ні прадзярэ. Дарашкевічы Шчуч. (ЗНФ, 43). У міне то дома есьць і свае апцэнгі [абцугі],
аля можно ўзяць, яны кішэні ні прадзяруць. Клінчаны Гродз. (ЗНФ, 43).
Сядзець у кішэні каго, чыёй. Быць на чыім-н. утрыманні, жыць за кошт каго-н.
Сядзіць у кішэні сваіх бацькоў, на работу нават і ні думая. Каласы Бераст. Дакуль будзяш
сядзець у кішэні бацькавай? Гудзевічы Маст. І замуш вышла, а сядзіць у бацькоўскай
кішэні. Пагранічны Бераст
8 👁