КІНО. Кіно і немцы. Тое, што вельмі незвычайнае, смешнае, камічнае. А маці іх і баба – гэта проста кіно й немцы. Як пачнуць выступаць – са сьмеху можна лопнуць. Бракава Сл. КІНУЦЬ. Кінуць курыць. Памерці. Вазьмі закуры маю сігарэту, мая смашнейша. У нас на гэтум тыдні два мужыкі кінулі курыць. І так ніспадзявана, і адзін і другі нічым ні хварэлі. І ні старыя яшчэ. Морына Іўеў. КІПІЦЬ. Аж кіпіць. 1. Вельмі хуткі, жвавы, энергічны, непаседлівы. Ну і ўнук у Стасі, аш кіпіць, ні мінуты спакойно ні пасядзіць. Аздобічы Шчуч. 2. Вельмі злосны, раздражнёны. Дзярэктар сёньня аш кіпіць, лепяй ні ідзі да яго. Дома нялады, а на нас злосьць зганяя. Бракава Сл. КІПНЕМ. І кіпнем не разліць каго. Хто-н. вельмі дружныя, неразлучныя, заўсёды разам. Чаго жонкі гамоняць? Нас цяпер і кіпням ні разліць. Жукоўшчына Дзятл. КІПЦЮРА. З-пад кіпцюра дастаць (даставаць). Часцей няўхв. Пры любых умовах, любым спосабам і абавязкова. А то як жа ш! Пазычыў я яму сена, бо ад Яўхіма ш ні аччэпісься: ён як прыстаня да каго, то с-пат кіпцюра дастаня. Качаны Карэл. (ЗНФ, 37). Гэты з голымі рукамі ні верняцца, ён умея с-пат кіпцюра даставаць. Васілевічы Лід. (ЗНФ, 37). Вар. з-пад пазура (з-пад ногця, з-пад кіпцюра). КІПЦЮРЫ. Адтапырыць кіпцюры. Здохнуць. Пра птушку. Што гэта за ліха? Ужэ другая курыца аттапырыла кіпцюры. Хіба хвароба якая? Першамайск Шчуч. КІПЦЯ. З-пад кіпця гразі не дасць. Асудж. Вельмі скупы. Найшоў у каго бабару [гатунак табакі] прасіць... Ён ужо такі цяпер стаў, што с-пат кіпця гразі не дасьць. Закальное Любан. Вар. з-пад ногця (з-пад пазура, з-пад кіпця) гразі не аддасць (не дасць). КІПЯТКОМ. Як кіпятком апараны бегае і пад. Іран. Імкліва, хутка, мітусліва, нервова. Наш заў майстэрні такі гаткі, як прыдзя на работу, то летая як кіпятком апараны, сам ні сядзя і другім ні дасьць пасядзець. Амбілеўцы Шчуч. КІПЯТКУ. У кіпятку купаны. Вельмі гарачы, запальчывы, неўраўнаважаны. Чаго палянтуяш на ўсю хату, у кіпятку купаны ці што? Гальшаны Ашм. КІРЗАЧЫ. Заліць кірзачы´. Асудж. Напіцца спіртнога, знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення. Што, зноў заліў кірзачы, нічога ні бачыш!? Заполле Шчуч. КІСКА. Кіска на ножках. Іран. Дзяўчына або жанчына невысокага росту. Бабы казалі, што нявестка яе малая – кіска на ношках. Гуменікі Сл. КІСЛА. Ні кісла ні прэсна жыць, адчуваць сябе і пад. Ні добра ні дрэнна, сярэдне, пасрэдна. – Дзе ты робіш ціпер, Марыя? – На лісафермі. – Ну й як табе там? – А во так, ні кісло ні прэсно. Парэчча Гродз. (ЗНФ, 53). – Як жывеш, браток? – Ні кісло ні прэсно. Плецянічы Зэльв. (ЗНФ, 53). КІСЛЯК. Як кісляк ляжаць. Зняможана, у хваробе. Дзіцятка тоя ляжала як кісьляк, ажно вырасла тэрас і добра. Апонаўцы Воран. Знала я, што Метак хутка памрэ, ляжаў цэлы месяц як кісьляк. Апонаўцы Воран. Бацька мой перат сьмерцю ляжаў як кісьляк, вельмі мучыўся. Малюкі Воран. Ляжыць, як кісляк. Міратычы Карэл. (СПЗБ-2, 466). ● Кіляк – кіслае малако. КІСНЕ. Ні кісне ні пячэцца ў каго. Не ладзіцца, не выходзіць так, як трэба. Ты ўжо зрабіла, а ў міне нешто ні кісьня ні пячэцца. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 53). Хай лепяй Саша расказвая, у яго глатко выходзіць, а ў цібе, только ні крыўдуй, ні кісьня ні пячэцца. Голеўцы Шчуч. (ЗНФ, 53). КІТАЙ. Поўны Кітай каго. Вельмі многа. Пра людзей. Які ён мне друх! У міне такіх, як ён, поўны Кітай. Ліпнікі Шчуч. (ЗНФ, 59). Ціпер дзяўчат файных, як той Вася казоў, поўны Кітай. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 59). У нас летам як папрыяжджая дзяцей, то поўны Кітай. Лунна Маст. КІТАЙЦАЎ. Як сто кітайцаў хітры. Няўхв. Занадта, празмерна (хітры). Ні зьвязвайся зь ім, нічога ад яго ні палучыш, ён хітры як сто кітайцаў. Азёры Гродз. (ЗНФ, 94). Ну й ты хітра як сто кітайцаў... Гавары праўду: дзе была? Гродна Гродз. (ЗНФ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апянення
8 👁