КІЕМ. Кіем па вадзе пісана. Невядома, ці ажыццявіцца што-н. – На майскія будзям бульбу садзіць. – Шчэ ні гавары, гэта кіям па вадзе пісана, якая шчэ пагода будзя. Бярозаўка Лід. Ці кіем ці палкай. Аднолькава, тое самае. Яму што гавары ці ні гавары, усё роўно, ці кіем ці палкаю. Сурынка Сл. Мне ўсё роўна, як зробіцца, ці кіем ці палкай. Янаўляны Лід. А яму ці кіям ці палкай. Ніяк ні даходзіць. Алекшыцы Бераст. Як кіем па плоце гаварыць і пад. Зусім недарэчна, неўпапад, не так, як трэба. От сьціхні ўжо, гаворыш нешта як кіям па плоці. Ліпнішкі Іўеў. (ЗНФ, 87). Чорт яго ведая, што ў яго за розум. Што ні скажа, то як кіям па плоці. Баравікі Іўеў. (ЗНФ, 87). Як спіць то, дык з кіем пяройдзеш (пярэйдзеш, прайдзеш, можна прайсці) каля каго. Асудж. Хто-н. вельмі дрэнны, нягодны, злосны. Во жа ш дабраў сабе жонку – як сьпіць то с кіям каля яе пяройдзяш, а так то і не загаворыш, узяла яго ў рукі. Хутар Праважа Воран. – Кажуць, добры ў цябе мужык. – Ага, добры... Як сьпіць с кіем пярэйдзіш. Косцевічы Астр. Гэта такі ўжо гат. Як сьпіць дык с кіем прайдзеш. Вішнева Смарг. Добры чалавек, як спіць та з кіем каля яго можна прайсці. Сцяцкі Гродз. (СНМ, 182). Вар. як спіць то з калом пройдзеш (прайдзеш, прайсці можна); як спіць то, дык з кіем пяройдзеш (пярэйдзеш, прайдзеш, можна прайсці); як спіць да сцяны зубамі то з калом пройдзеш. КІІ. Падперціся як на гнілым кіі каму на кім. Няўхв. Не атрымаць ніякай падтрымкі, дапамогі ад каго-н. Я ўжо старая, а на табе, сынок, мне падперціся як на гнілым кіі. Ворціха Смарг. (СГВ, 616). КІЙ. Кій плача па кім. Няўхв. Хто-н. заслугоўвае пакарання. Усё ні слухаяш, робіш сваё. Ой, па табе кій плача. Свіслач Свісл. Ой, плача па табе кій, бо ні слухаяш, а робіш сваё. Пагранічны Бераст. Мяняць кій на булаўку (на палку). Іран. Дзейнічаць неабдумана, неабачліва, выбіраць горшае. Німа чаго мяняць кій на булаўку. Глядзі: кап пасьля ні шкадаваў. Генюшы Навагр. (ЗНФ, 46). Мне яго першая жонка лепша за гэту, зьмяняў ён кій на булаўку. Забалоцце Карэл. (ЗНФ, 46). Нічого ты гэтым ні выгадаяш, мяняяш кій на палку. Шчорсы Навагр. (ЗНФ, 46). Плача кій. Гл. кій плача. КІЛБАСЫ. Ласы на (да) кілбасы. Няўхв. Які мае намер забраць, прысвоіць што-н., завалодаць чым-н. Во, та ты ласы на кілбасы!.. Захацеў усе агароды забраць... А пра другіх ты падумаў?.. Бабіна Гродз. Гэтай штукі я табе ні дам, хоць ты й ласы да кілбасы. Сцігане Іўеў. Вар. ласы на (да) кілбасы (каўбасы). Ласы на чужыя кілбасы. Няўхв. Неабыякавы да чужога, які любіць пажывіцца за чужы кошт. – Так і круціцца каля Тамашовай хаты, спадзяецца, што на чарку паклічуць. – Але, чорт... Ласы на чужыя кілбасы. Камунарка Смарг. Як толькі Юзюк с хаты, дак Адась – да яго жонкі, ласы на чужыя кілбасы. Малая Люцінка Валож. Вар. ласы на чужыя кілбасы (каўбасы). Хоць кілбасы вешай на кім. Іран. Вельмі худы і высокі хто-н. Волька Марысіна такая худая зрабілася, хоць кілбасы на ёй вешай. Астравец Астр. КІЛЕЙКА. Кілейка разважскі. Няўхв. Неразумны, недалёкі, няўдалы чалавек. Як ты робіш, кілейка ты развасскі! Каб некалі, то рукі паадбівалі п за такую работу! Накрышкі Дзятл. ● Некалі ў вёсы Разважжа жыў чалавек па мянушцы Кілейка. Ён быў недалёкі, недалужны, з разумовымі недахопамі. КІЛІШАК. Першы кілішак. Пачатак вясельнага застолля. На першы кілішак клічуць бацькоў, кап тыя маладых павіншавалі і выпілі за іх здароўе і іх дзетак. Галавенчыцы Гродз. (ДМГ, 193). КІЛЬЧАК. Кільча´к на язык каму. Выкл. Няўхв. Выяўленне асуджальных адносін да чыйго-н. недарэчнага, непажаданага выказвання. – Ні ляжы на зямлі: сьпіну застудзіш. – Кільчак табе на язык! Кажыш абы-што. Косцевічы Астр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁