КЕЛІШАК. Заглядаць у келішак. Іран. Выпіваць, напівацца. Жонка крычыць, каб ні
заглядаў у келішак, та я і ні гляджу, а вочы заплюшчу і п'ю. Балічы Гродз. (СНМ-2, 106).
КЕПАЛ. Кепал не варыць у каго. Няўхв. Хто-н. неразумны, някемлівы,
незнаходлівы. Як кепал ні варыць, та, брат, нічого ні будзя, навука сама ні пойдзя.
Пракопавічы Гродз. (СНМ, 69). Вар. кепель (кепел, кепал) не варыць. ● Кепал – гл. даць
у кепель.
КЕПАЛА. Зайшло ў кепала каму. Няўхв. Каму-н. раптоўна, выпадкова з'явілася ў
свядомасці што-н. І што яму зайшло ў кепала, сабраўся сярод ночы і паляцеў некуды.
Пячоўшчына Валож.
КЕПАЛАХ. Гваздануць па кепалах каму. Груб. Вельмі моцна ўдарыць каго-н. Як
гваздануў яму па кепалах, так шапка і паляцела на дарогу. Лікоўка Гродз. (СНМ-2, 51).
КЕПАЧКУ. Кепачку ламаць перад кім. Няўхв. Ліслівіць перад кім-н., падлізвацца да
каго-н. Ты толькі паглядзі, як ён кепачку перад начальнікам ламае. Беліца Лід.
КЕПЕЛ. Даць у ке´пел каму. Груб. Ударыць, пабіць, пакараць каго-н. Як дам у кепял,
та быстро аціхняш, шчаня ты чортаво! Бабіна Гродз. Вар. даць у кепель (у кепел, у
кэпаля); даць па кепелю.
Ке´пел не варыць у каго. Няўхв. Хто-н. неразумны, някемлівы, незнаходлівы. А што
ты думаяш... Мох і ён гэта зрабіць, у яго ш кепял ні варыць. Бабіна Гродз. Вар. кепель
(кепел, кепал) не варыць. ● Кепел – гл. даць у кепель.
КЕПЕЛІ. У кепелі няма адной клёпкі ў каго. Хто-н. дурнаваты, з дзівацтвамі. У цябе
ў кепелі, мусі, німа адной клёпкі: кажаш абы-што. Сенькавічы Івац. (ДСК, 108).
КЕПЕЛЬ. Даць у ке´пель каму. Груб. Ударыць, пабіць, пакараць каго-н. Разгаварыўся
мне тут... Зара як дам у кепель, дык замаўчыш! Каменка Шчуч. Здэцца, даў бы добро ў
кепяль, мо другі рас ні палез бы! Старына Маст. Як толькі што ні так, то і дасьць у
кепель. Баяцца яго ўнукі. Алекшыцы Бераст. Будзяш много гаварыць лішняго – дам у
кепель. Монькавічы Маст. Плача і плача хлопяц, як у кепель даў яму. Грабава Зэльв.
(СНМЗ, 59). Надаваў у кепяль хлопцу – і плача, бедны. Грабава Зэльв. (НС-ць, 17).
Вар. даць у кепель (у кепел, у кэпаля); даць па кепелю. ● Кепель – плечы, загрывак,
патыліца, карак, галава; параўн. літ. kěpalas 'спіна, горб'.
Ке´пель не варыць у каго. Няўхв. Хто-н. неразумны, някемлівы, незнаходлівы. У цібе
кепель ні варыць, рас ты мох такоя сказаць. Алекшыцы Бераст. Вар. кепель (кепел, кепал)
не варыць.
Надаваць у кепель. Гл. даць у кепель.
У кепель даць. Гл. даць у кепель.
КЕПЕЛЮ. Даць па кепелю каму. Груб. Ударыць, пабіць, пакараць каго-н. Ты зь ім
ні заядайся, ён мацнейшы за цібе, дасьць па кепялю рас – больш ні палезяш. Стокі Свісл.
Вар. даць у кепель (у кепел, у кэпаля); даць па кепелю.
КЕПЕЛЯ. Даць кепеля каму. Ударыць, пабіць каго-н. Добраго даў яму кепеля, будзя
ведаць, як чапляцца. Гродна Гродз. (СНМ-2, 106).
КЕПСКА. Кепска падстрыжаны. Іран. Не зусім, не такі ўжо і (добры).
Выкарыстоўваецца як адмаўленне слова добры. – Мусі, добра твая нівестка: і прыветна,
і старанліва. – Ага, добра... Добра, аля кепско патстрыжана, ніхто ні зная, якая яна
добра. Бабіна Гродз.
КЕРАНСКІ. Як Керанскі са збаночкам хадзіць і пад. Няўхв. Без мэты, без справы.
Круцяцца тут як Керанскі са збаночкам, мусі, работы ім ніякай німа. Воўкаўцы Лід.
КІДАЙ. Кідай палоць пайшлі малоць. Канчай гэтую працу. Жартоўная прапанаова
спыніць пэўны занятак, працу і заняцца чым-н. іншым. – Як мне, то самую цяшкую
работу даюць? – Ой, Сьвета, кідай палоць пайшлі малоць, тады атпачыняш. Амбілеўцы
Шчуч
Дадатковыя словы
зявілася
6 👁