Хоць кашу кладзі на што. Што-н. вельмі чыстае, гладкае, прыбранае. І быў такі
падворак каля хаты. Мы, бывала, з мамай вымяцем, яго, хуць кашу кладзі. Шчучын Шчуч.
(ХБД, 488).
Як кашу з маслам любіць. Гумар. Вельмі, шчыра. Хто табе сказаў, што я цібе ні
люблю. Ніпраўда. Я люблю цібе як кашу з маслам. Віганцы Воран.
КАШУЛІ. Да кашулі дапіцца. Асудж. Да мяжы, да крайняй ступені. Пра п'яніцу.
Гэта ш ён ужо дапіўся да кашулі. Нідзе ні робіць, усё прапіў, ходзіць у рваным. Сцігане
Іўеў.
КАШУЛЯ. Аж кашуля да цела не туліцца спалохаўся. Вельмі моцна. Спалохаўся аш
кашуля да цела ні туліцца. Чэхі Астр. (МСГВ, 227).
КАШЫ. Даць бярозавай кашы каму. Пабіць, адлупцаваць каго-н. Ой, мусі, і даў
бярозавай кашы ім, будуць ведаць. Свіслач Гродз. (СНМ-2, 62). Бярозавай кашы даць.
Баяры Гродз. (СНМ, 179).
Кашы не зварыш з кім. Няўхв. Не дамовішся, не дойдзеш да згоды з кім-н. Наш
лясьнік натта чапкі, з ім кашы не зварыш. Баравікі Іўеў. (СГВ, 545). Бацько паглядзеў,
што з сынавай кашы ні зварыш, аддзяліўсо і баста. Дзекалавічы Гродз. (СНМ-2, 22). З ім
кашы не зварыш. Пушкары Гродз. (СНМ, 183).
Мала кашы еў. Няўхв. Недастаткова вопытны, замалады, каб брацца за якую-н.
сур'ёзную справу. Ты, брат, мало кашы еў, кап такі мяшок узяць на плечы. Круглікі
Гродз. (СНМ-2, 70).
Намяшаць кашы. Няўхв. Улезшы не ў сваю справу, зрабіць што-н. непажаданае для
каго-н. Ой, дзіцятка, хто цібе прасіў бяліць хату? Намяшала ты кашы мне сваёй
работай. Белазораўцы Іўеў. (ЗНФ, 48). Намяшаў кашы, а ціпер выкручвайся як хочаш.
Я табе казала: ні лесь, калі цібе ні просяць. Морына Іўеў. (ЗНФ, 48). Намяшала тут кашы,
а ты расхлёбвай. Вострава Зэльв.
КАШЭЛКІ. Плесці кашэлкі. Няўхв. Гаварыць абы-што, выдумваць. Выпіў чарку, та
пляце кашэлкі, а так слова зь яго ні выцяняш. Бабіна Гродз. Напляла тут кашэлак, а ты
думай, ці проўда, ці не. Новая Руда Гродз. Вар. плесці (гарадзіць) кашалі (кашэлкі,
кашалу). ● Кашэлка – кашолка.
КВАКТУХА. Як квактуха на яйках сядзець і пад. Іран. Важна, напышліва. Чаго тут
расьселася як квактуха на яйках?! Дай старэйшым сесьці. Забрэззе Валож.
КВАС. Квас не пералі´ўкі з кім. Справы сур'ёзныя ці небяспечныя з кім-н. Во, зь
ім квас ні пераліўкі, добра-добра, а можыць і па мордзе даць. Горшавічы Астр. Гляджу,
пачынаюць біцца, тады бачу, што квас ні пераліўкі, давай мяшацца, разводзіць.
Косцевічы Астр.
КВЕТАК. Чакаць зімою кветак. Бяздзейнічаць, быць пасіўным, не праяўляць
актыўнасці ў чым-н. Ні чакай зімою кветак, а сама заляціся да старшыні і папрасі чаго
табе трэба. Астравец Астр.
КВЕТКА. Як кветка. Ухв. Вельмі прыгожая. Часцей пра дзяўчыну. Гэля наша як
кветка, чысто маці. Жукевічы Гродз. (СНМ, 175).
Як кветка ў вазоне сядзець. Іран. Важна, напышліва. Мусі ганарова яго жонка? Бач,
сядзіць за сталом як кветка ў вазоні, усё ёй падай. Бабіна Гродз. Алі маладая нека як
кветка ў вазоні, сядзіць, ні зрухнецца. Мякішы Шчуч.
КВЕТКУ. Кветку зрабіць. Урачыстасцю, застоллем закончыць якую-н. працу. – Ну,
вы сёньня хіба кветку хочаця зрабіць? – Яшчэ ня ведаем, ці выкапаям усю бульбу ці не.
Пагранічны Бераст.
Піць кветку. Паводле абраду, адзначаць частаваннем важны этап у будаўніцтве
дома – пастаноўку крокваў. Паставяць кроквы, п'юць кветку. Заполле Івац. (ДСК, 108).
КЕДЫСЬ. Ке´дысь-ніке´дысь. Калі-нікалі. Кедысь-нікедысь і мы, малыя, на вячоркі
хадзілі. Пілкі Маст. ● Параўн. польск. kiedy nikiedy 'тс
Дадатковыя словы
пюць, пяніцу, сурёзную, сурёзныя
8 👁