Каб цябе (вас, яго, яе, іх) качкі не бралі. Выкл. Выказванне прыязных адносін да
каго-н. Такі ж Віталька наш харошанькі, каб яго качкі не бралі. Вераскава Навагр.
Каб цябе (вас, яго, яе, іх) качкі стапталі. Выкл. Выказванне незласлівага ўшчування,
лёгкай незадаволенасці кім-н. Кап цябе, Сямон, качкі стапталі, як ты лоўка можаш
трахоліць, аж за жываты бяруцца. Самаравічы Зэльв. (СГВ, 486). А каб вас качкі
стапталі, як вы міне напалохалі! Бабіна Гродз. Каб цябе качкі стапталі. Кунцаўшчына
Гродз. (СНМ, 184). Вар. каб (бадай) цябе (вас, яго, яе, іх) качкі стапталі.
Качкі не возьмуць каго. Нічога кепскага не зробіцца з кім-н., не зашкодзіць каму-н.
Прынясеш і сам, качкі цябе не возьмуць! Ба зусім гультаём зрабіўся. Пераганцы Воран.
Качкі яго ведаюць. Невядома. Качкі яго ведаюць, дзе ціпер мой брат. Можа ўжэ
даўно памёр. Ат яго ні слыху ні дыху. Лунна Маст.
Хай яго качкі. Выкл. Выказванне розных пачуццяў. Хай яго качкі зь яго бая´ням
[бояззю]. Адзін у хаці баіцца, і годзі. Грабава Зэльв. (СРЛГ, 16).
КАША. Бярозавая каша. Іран. Дубец або розгі, рэмень і пад. як выхаваўчы сродак
пакарання. Пераважна ў адносінах да дзяцей. А есьці ж хацелася, то Стась і Іван кралі
сала. Дзяцька як убачыў, то кубеляц с салам пад замок схаваў. А хлопцам бярозавай кашы
ў пачастунак. Абелькавічы Дзятл.
КАШАЙ. Бярозавай пачаставаць кашай. Пакараць фізічна, лупцоўкай. Бярозавай
пачаставаць кашай. Жырмуны Воран. (МСГВ, 583; ППФВ, 11).
КАШАЛІ. Гарадзіць кашалі. Няўхв. Гаварыць абы-што, выдумваць. Як толькі
зьбяруцца дзеці, дзет сядая і пачыная ім гарадзіць кашалі. Алекшыцы Бераст. Вар. плесці
(гарадзіць) кашалі (кашэлкі, кашалу).
Кашалі з лапцямі плесці. Гл. плесці кашалі з лапцямі.
Кашалі плесці. Гл. плесці кашалі.
Плесці кашалі з лапцямі. Няўхв. Гаварыць абы-што, выдумваць. Што ты пляцеш
кашалі з лапцямі, ты ж паслухай, што людзі кажуць. Уша Карэл. (СГВ, 604). Што ты,
Гэля, кашале з лапцямі пляцеш? Ярошычы Навагр. (СГВ, 595). Плесці кашалі з лапцямі.
Сімакава Карэл. (МСГВ, 605).
Плесці кашалі. Няўхв. Гаварыць абы-што, выдумваць. Гаворыць абы-што – пляце
нейкія кашале. Вялікія Баяры Шчуч. (СПЗБ-2, 450). Бабы сабяруцца ў сушні і плятуць
кашалі, мы такіх ведаям. Дунай Іўеў. (СГВ, 603). А нічого толкам ні сказаў, мо з гадзіну
плёў мне кашалі. Чаплічы Бераст. Годзі табе тут кашале плясці, шакера ты. Грабава
Зэльв. (НС-ць, 28). Вар. плесці (гарадзіць) кашалі (кашэлкі, кашалу).
КАШАЛУ. Плесці кашалу. Няўхв. Гаварыць абы-што, выдумваць. Пляце кашалу.
Каменны Лог Ашм. (ППФВ, 51). Вар. плесці (гарадзіць) кашалі (кашэлкі, кашалу).
КАШАЛЬ. Як кашаль пад хваробу падлезці. Недарэчы, не да месца. Падлез як
кашаль пад хваробу. Глядавічы Маст. (ППФВ, 49; МСГВ, 604). Падлез як кашаль пад
хваробу. Хамякі Гродз. (СНМ, 189).
КАШАЛЯ. На кашаля´ браць, узяць, садзіць і інш. На плечы, на шыю. Звычайна пра
дзяцей. Давай на кашаля вазьму, паднясу крыху, а то ў цябе ўжо ногі заплятаюцца.
Пячоўшчына Валож.
КАШУ. Кашу саладзіць. Цалавацца на вяселлі. Пра маладых. Слухайся, давай
сходзім паўзіраямса, як будуць кашу саладзіць. Стукалы Маст. (СГВ, 595).
Мясіць кашу. Няўхв. Гаварыць абы-што, пустое. Што ты месіш кашу? Усероўна
гэта ніпраўда. Багатырэвічы Маст. І што ты, Павел, месіш весь дзень кашу?
Навадзявяткавічы Сл.
Перадаць у кашу масла. Зрабіць больш, чым трэба, звыш нормы. Ён ніколі ні
перадасьць у кашу масла, толькі сваё зробіць, і ўсё. Гнесічы Навагр. Перадаў ты ўжо ў
кашу масла, дзе ш такого работніка яшчэ знойдзеш. Зенявічы Навагр
9 👁