бацька без рукі. Валя бяжыць, спатыкае, у кацюты б'е. А бацька ды адну дачку пацалаваў, ды другую. Раманавічы Дзятл. Кацюты злажыць. Памерці. Як я кацюты злажу, то што тады рабіць будзеце? Далекія Лід. У кацюты біць. Гл. біць у кацюты. КАЦЯЛКУ. Як меднаму кацялку. 1. Вельмі доўга і нялёгка (рабіць каму-н. што-н.). Табе вучыцца яшчэ як меднаму кацялку. Галубы Маст. 2. Вельмі, моцна, празмерна (дасталося, прыйшлося каму-н.). Загаравоў за сваё жыця, прышлосо як меднаму кацялку: вайна, і плен, і канцлагяр, а посьля вайны ні хаты, нічого ні было. Бабіна Гродз. КАЦЯЛОК. Дзіравы кацялок. Непаваж. Неразумны, някемлівы чалавек. Чаго табе казаць, што сь цібе ўзяць, калі ты дзіравы кацялок. Кавалі Сл. Кацялок не варыць у каго. Асудж. Хто-н. неразумны, бесталковы. Ой, бабы, зусім у майго сына кацялок ні варыць, жаніцца, кажа, зусім ні буду. Залацеева Зэльв. Кацялок не петрае ў каго. Асудж. Хто-н. неразумны, бесталковы. Ай, тут я ні дам рады, тут у міне кацялок ні петрае. Куклі Воран. КАЦЯРА. Каця´ра бадзялы. Асудж. Распусны, блудны мужчына. Ну што, прыйшоў, кацяра бадзялы?! Падольцы Астр. КАЧАЙСЯ. Хоць качайся дзе. Прасторна, шмат месца дзе-н. Ды на гэтым полі хоць качайся. Макараўцы Бераст. КАЧАЛКІ. То кача´лкі то быча´лкі плесці. Абы-што, несусвеціцу (гаварыць). Яго ўсе слухаюць раты параскрываўшы, а ён пляце то качалкі то бычалкі. Пеляса Воран. КАЧАЛКУ. Качалку аблізаў. Іран. Лысы. Малады такі, а ўжэ качалку аблізоў. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 46). У нас і ціпер на малых кажуць: ні ліжы качалку, бо будзяш лысы. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 46). Вар. мяла (качалку) аблізаў. КАЧАРГЕШНІКУ. У качаргешніку спаць. Няўхв. Абы-дзе, дзе прыйдзецца. Мой ніколі як трэбо дахаты ні прыходзіць. Пасьці кажну ноч у качаргешніку сьпіць. Ужэ ніякай совясьці німа, нат дзіцей большых ні ўстыдаяцца. Старына Маст. КАЧАРГІ. Без качаргі ні да носа. Скеп. Ганарысты, фанабэрысты. Раней саплівы хадзіў па вёсцы, а ціпер бес качаргі ні да носа. Геранёны Іўеў. КАЧАРГУ. Праз качаргу скакаць навучыць, вывучць. Усяму, чаму толькі можна. Наша Жэня сваіх дзіцей хібо прас качаргу скакаць навучыць, так ужэ стараяцца вучыць. Пагараны Гродз. (СНМ-2, 141). КАЧАРЭЎСКІ. Як Качарэўскі на друпках зарабіць. Іран. Зусім нічога не (зарабіць). Пукі даехала на гэтай трасучцы, то палову яек пабіла, ні было чаго прадаваць. Зарабіла як Качарэўскі на друпках. Дзягаўцы Ашм. ● Паходжанне фразеалагізма звязваюць з канкрэтнай асобай. Жыў у вёсцы Качарэўскі, у якога былі праблемы з псіхікай. Ён купляў кавалкавы цукар (друбкі), затым ездзіў на веласіпедзе па вёсках і абменьваў цукар на шкло для керасінавых лямпаў. Затым разбіваў шкло аб камяні і атрымліваў ад гэтага задавальненне. КАЧКА. Каб цябе (вас, яго, яе, іх) качка ўорыкнула. Выкл. Выказванне пераважна жартаўліва-прыязных адносін да каго-н. Вось, каб цябе качка ўорыкнула, за што я цябе люблю, дак за тваю башкавітасьць. Малая Люцінка Валож. Як качка на яйках сядзець. Ціха, спакойна. Глянь, тая дзяўчына, здаецца і ні малая, а сядзіць як качка на яйках. Навасёлкі Іўеў. (СГВ, 615). Залес на печ і сядзіць там як качка на яйках. Вялікая Бераставіца Бераст. КАЧКІ. Бадай цябе (вас, яго, яе, іх) качкі стапталі. Выкл. Выказванне незласлівага ўшчування, лёгкай незадаволенасці кім-н. Бадай цябе качкі стапталі. Сімакова Карэл. (ППФВ, 7; МСГВ, 580). А бадай цібе качкі стапталі, ты гэта адкуль узяўса? Кунцаўшчына Гродз. (СНМ-2, 19). Вар. каб (бадай) цябе (вас, яго, яе, іх) качкі стапталі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ўбрыкнула
8 👁