КАЎБАСЫ. Ласы на каўбасы. Няўхв. Які мае намер забраць, прысвоіць што-н., завалодаць чым-н. Кажды зная, што ты ласы на каўбасы. Пескі Маст. Вар. ласы на (да) кілбасы (каўбасы). Ласы на чужыя каўбасы. Няўхв. Неабыякавы да чужога, любіць пажывіцца за чужы кошт. – У Коліка сало кончыласо, у нас прасіў. – Чаму не, ласы на чужыя каўбасы. Старына Маст. Ласы на чужыя каўбасы: у хаці сваю вотку ні п'е, аля як хто пальцам кіўне, та так і набярэцца. Малая Жорнаўка Гродз. Ласы на чужыя каўбасы. Васілевічы Гродз. А ты, як бачу, ласы на чужыя каўбасы. Макараўцы Бераст. Вечна ты ласы на чужыя каўбасы. Старыя Паддубы Шчуч. Валянцін ласы на чужыя каўбасы. Галубы Маст. Вар. ласы на чужыя кілбасы (каўбасы). КАЎДУН. Каўдун у галаве закруціў у каго. Груб. Хто-н. упарты, капрызны. Ні ўсьпелі нову сукенку пашыць, то ў яе каўдун у галаве закруціў – ні хоча ехаць на вяселе. А сукенак гэтых у яе поўна шафа. Вензавец Дзятл. ● Каўдун – каўтун. КАЎКІ. Каўкі комін залажылі каму. Іран. Хто-н. не чуе, недачувае. Табе што, каўкі комін залажылі? Клічу, клічу, а ты ні адварочваяся. Лаздуны Іўеў. ● Каўка – галка. КАЎНЕР. Даць (налажыць) у каўнер каму. Пабіць каго-н., расправіцца з кім-н. Зютку добро даў у каўнер, той і пайшоў плачучы. Доўгая Шчуч. Я яму добра налажыў у каўнер, больш ні палезя. Дзянісава Дзятл. У каўнер гнаць. Няўхв. 1. Груба, з лаянкай ці пабоямі (гнаць, выганяць, праганяць каго-н.). – Ну што, прышоў твой дахаты? – Дзе там. Яго хоць у каўнер жані, та ні вылязя аттуль. Правыя Масты Маст. 2. Прымусова, гвалтам (падганяць каго-н. у працы). Хваця мяне гнаць у каўнер, я й так сьпяшаюся. Варняны Астр. Ніхто цібе ні гоніць у каўнер, рабі патроху й акуратна. Старчаняты Іўеў. КАЎНЯРОМ. З каўняром з'есці каго. Асудж. Многа і часта едучы´, разарыць, давесці да беднасці каго-н. Надаела мне гэтых п'яніц кажды дзень паіць і карміць, скора яны міне с каўняром зьядуць. Навіянка Воран. (ЗНФ, 36). – Сыны ш на выхадныя прыягджаюць, грабуць усё да сібе, яны ўжэ яе с каўняром зьелі. – Ні гняві Бога, хватая і ёй. Нача Воран. (ЗНФ, 36). КАЎТУН. Каўтун закруціў каму. Няўхв. Хто-н. занаравіўся, заўпарціўся. Яму ўжэ каўтун закруціў, ну нічога не хоча слухаць, мо пайдзі ты скажы яму. Некрашэвічы Карэл. Каўтун у галаве ў каго. Груб. Хто-н. прыдуркаваты, з дзівацтвамі. Ні чапайця яго, хлопцы. У яго каўтун у галаве, зара пачне штукі выкідваць. Бабіна Гродз. У цябе што, каўтун у галаве?! Ужэ нечага завінулася і пабегла. Шыганы Сл. У яго каўтун у галаве, сам ні ведая, што робіць. Алекшыцы Бераст. КАЎТУНЕ. Закруціла ў каўтуне ў каго. Няўхв. Каму-н. раптоўна ўздумалася, захацелася рабіць што-н. У Вані закруціла ў каўтуне, што трэба купіць новы цілівізар, і ні перапрэш. А стары яшчэ нікепскі, куды яго? Грынкі Свісл. КАЦІСЯ. Хоць каціся дарога. Роўная, гладкая. Прыяжджай сваёй машынай, дарога ў нас хоць каціся. Доцішкі Воран. – Кругавую да вас дабірацца, ту хай яго чэрці завернуць, такая кепска дарога. – А чаму ш пан па высокуй ні ехаў? Там дарошка хоць каціся. Асіпаўцы Воран. КАЦУБЫ. Убіць кацу´бы. Няўхв. Пачаць справу, але не давесці да канца. Ён толькі ўбіў кацубы, а мне ламай голаў, як дакончыць. Хадзілоні Шчуч. КАЦУЎБЕШКА. Не варыць кацуўбешка чыя. Няўхв. Хто-н. неразумны, някемлівы, незнаходлівы. Ніц ні варыць твая кацуўбешка. Була Івац. (ДСК, 106). КАЦЮТЫ. Адкінуць кацюты. Адпачываць, спаць лежачы. Мой ужэ даўно прышоў с поля, аткінуў кацюты і храпе. Ліпнікі Шчуч. (СГВ, 576). Біць у кацюты. Выяўляць вялікае пачуццё радасці. У парцізанаў, помню, было радзіво, а мы хадзілі і слухалі, ці далёко фронт. У пасьледні вечар пайшлі, ажно ў Мінску фронт. Расказалі нашым. Як пачалі біць у кацюты тыя ад радасьці. Парэчча Гродз. Ідзе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесці, пяніц
14 👁