Як у ката за лапаю пясок не ўдзержыцца і пад. Зусім (не захаваецца, не ўтрымаецца
што-н. у каго-н. у сакрэце). Ты ш хаця не кажы ёй, у яе ш нічога не ўдзержыцца як у ката
за лапаю пясок, па ўсёй вёсцы разьнясе. Мастаўляны Лід.
Як шкоднага ката біць і пад. Вельмі моцна, бязлітасна (біць каго-н.). Калі ні будзеш
слухаць, то буду біць як шкоднага ката. Лозкі Навагр. Вар. як шкоднага (благога) ката.
КАТАЛКУ. Пад каталку забраць, ачысціць і пад. Цалкам, поўнасцю. Каб хоць што
пакінулі грабіцелі гэтыя, а то ўсё пад каталку. Грабава Зэльв. (Стэц.-1, 186).
КАТАРЖНЫ. Як катаржны рабіць і пад. Няўхв. Вельмі многа і цяжка, без
перапынку. Мацвей як катаржны ўсё жыцьця рабіў, а яго кулаком потым назвалі.
Васілішкі Шчуч.
КАТОЎСКАГА. Пад Катоўскага пастрыгчыся. Дагала, не пакідаючы валасоў. Від
прычоскі. Некалі пастрыхсо мой хлопяц пат Катоўскаго, та ўсе сьміяліса, а ён плакаў.
А ціпер усе ходзяць пастрыжаныя наголо. Лунна Маст.
КАТУ. Калі кату зад зарасце. Гумар. Невядома калі (адбудзецца што-н.). Я ту замуш
ні выйду, а мне ніхто і ні нравіцца, а можа калі кату зад зарасьце, тады я замуш пайду.
Амбілеўцы Шчуч.
Кату на адзін зуб (глык) чаго. Вельмі мала. Пра ежу. Канчай мяска, тут яго ўжэ
кату на адзін зуб, з'еш усё. Купры Шчуч. Колькі я там зьеў, кату на адзін зуп будзя.
Уселюб Навагр. Алі ш наліла малака, кату на адзін глык. Аздобічы Шчуч.
Кату пад пяту вырасці. Мала, слаба. Пра нізкарослага чалавека. Вырас кату пад
пяту. Сімакава Карэл. (МСГВ, 584).
Кату па калена. Іран. Малы, нізкарослы. Ужэ з дваццаць гот мая, а сам кату па
калена, як дзіця. Уселюб Навагр. Куды ты лезеш? Кату па калена, а такі ўжо дзелавы!
Варняны Астр. Што гэта за жаніх – кату па калена. Навасёлкі Ашм. Што ш гэта за
кавалер – кату па калена. Лоша Астр.
Кату па каўнер кавалер. Іран. Малы, невысокага росту. Тожа мне кавалер – кату па
каўнер, можна і лепшага знайсьці. Хутар Праважа Воран. Кавалер кату па каўнер, а ўжэ
да дзевак ходзіць. Уселюб Навагр. А ў Лены кавалер кату па каўнер, і як яна толькі зь ім
дружыць. Зенявічы Навагр. Які ж ён табе кавалер – кату па каўнер. Вензавец Дзятл.
Кату па пяту. Іран. Малы, нізкарослы. А хлопчык той кату па пяту. Танявічы Шчуч.
Мой мала расьце, кату па пяту, а другія вунь як павырасталі. Уселюб Навагр. Я зь ім
бліска ня стану, ён жа кату па пяту, а я два мэтры росту. Вольна Бар. Вот урадзіўся –
кату па пяту. Залужжа Стаўб.
Кату па пяту сабаку па сраку. Іран.-груб. Малы, невысокага росту хто-н. Кату па
пяту сабаку па сраку, а ўжо такі врэдны. Шадзюны Астр.
Кату хвост палажыць. Вельмі малой плошчы. Які там гарот... Кату хвост
палажыць. Як пасадзіш там усяго, то будзеш мець аш лэп будзе цьвёрды. Бастуны Воран.
Як кату аброць падыходзіць. Іран. Зусім не (падыходзіць што-н. каму-н.). Начапіла
бляшанак на вушы, на шыю і думая, што натто добро, а яны ёй падыходзяць як кату
аброць. Правыя Масты Маст.
Як кату лапці падыходзіць і пад. Іран. Зусім не (падыходзіць што-н. каму-н.). Гэтыя
боты йдуць табе як кату лапці, толькі грошай шкада, што ўваліла. Новы Двор Свісл.
Як кату на пядзю. Вельмі мала. Назьбірала грыбоў як кату на пядзю, у кошыку нават
дна ні закрыла. Навасёлкі Свісл.
КАЎБАСА. Делавая каўбаса. Дасужы, спрытны, дзейны чалавек. Усюды дабяжыць,
усё ўведая. Гэта ш такая дзелавая каўбаса, што о-го-го! Зэльва Зэльв.
КАЎБАСАМІ. Каўбасамі дзверы абвешваць. Жарт.-іран. Жыць багата, заможна.
А што вы думалі, гэто вам ні пры Польшчы каўбасамі дзьверы абвешваць. Конна Зэльв.
Каўбасамі клямку завязваць. Жарт.-іран. Жыць багата, заможна. – Скажаш, раней
ляпе´й жылося? – А то не – каўбасамі клямку завязвалі... Вішнеўка Зэльв
14 👁