старэйшум пахадзіць. А то ў цібе як у касьцелі так і ў пасьцелі. Моцевічы Лід. Вар. што
ў касцелі то (тое) і у пасцелі; што ў пасцелі то і ў касцелі; у чым у пасцелі ў тым і ў
касцелі; у чым у касцелі ў тым і ў пасцелі; як у касцелі так і ў пасцелі.
КАСЦЕЛЬНЫ. І касцельны і пасцельны. Нязменны, на ўсе выпадкі. Пра адзенне.
Ты тэрас багатая, а помніш, як мела сукенку – і касцельную і пасцельную. Малі Астр.
(СПЗБ-3, 61).
КАСЦЁЛ. Падвесці пад касцёл каго. Няўхв. Хітрасцю, падманам ставіць каго-н. у
цяжкае, непрыемнае становішча. Падвесці пад касцёл. Пяслі Гродз. (СНМ, 189).
КАСЦЁЛЕ. У пустым касцёле Богу маліцца. Няўхв. Займацца непатрэбнай ці
малаэфектыўнай справай. – Занёўса з гэтымі дугамі, та ціпер і сам ні рады. Ні хочуць
гнуцца, жабяцца, залушчваюцца. Зь дзісяці толькі дзве ўдаліса, і то... – От, захацеў у
пустом касьцёлі Богу маліцца. Спатрэбіліса табе гэтыя дугі. Бабіна Гродз. Узёўса
ўчорайка сетку плясьці, аля добро ні ўмея. Та вочко разыдзяцца, та нітка на гузял
завяжацца. Нарвуяцца. Я кажу: захацеў у пустом касьцёлі Богу маліцца. Бытта ён яе
зьвяжа. Новая Руда Гродз. Нічога ты ні даб'есься. Зноў у пустым касьцёлі Богу молісься.
Гродна Гродз. (ЗНФ, 72). Што ты ў пустом касьцелі Богу молісься? Ты ёй нічога ні
дакажаш! Вараны Бераст. (ЗНФ, 72). Прасіла, яшчэ як прасіла, але яго ні ўгаворыш, німа
чаго ў пустым касьцелі Богу маліцца. Крапіўніца Свісл. (ЗНФ, 72). Захацеў у пустом
касцелі Богу маліцца. Манькавічы Сл. (ППФВ, 29).
КАСЦЬМІ. Касцьмі барабаніць. Іран. Вельмі худы. Во жонку высушыў – як ражон,
касцьмі барабаніць. Жупраны Ашм.
Касцьмі слацца. Стараючыся з усіх сіл, ахвяруючы сабой, рабіць што-н. Усё жыцё
рабіла, дабро нажывала, касьцьмі слаласа, кап тулькі дзіцей у людзі вывясьці. Старына
Маст.
КАСЦЯМІ. Касцямі грымець. Іран. Быць вельмі худым. Ну, можа як выйдзя замуш,
дык хоць касьцямі грымець ні будзя, такі мужык аткорміць. Зэльва Зэльв.
КАСЦЯХ. У касцях сядзець каму. Незадав. Моцна надакучыць, апрыкраць каму-н.
Сёньняшняе ехала мне ў касьцях сядзіць – усюды пастой, пасядзі, столькі часу марна
траціцца. Возерск Карэл. (СБНФ, 256).
КАТА. Валачыць ката за хвост. Іран. Не спяшацца выконваць што-н., марудзіць.
Нам трэба пасьпяшыць з работаю на полі, а то мы валочым ката за хвост, а скоро ўжэ
і вечар. Залацеева Зэльв.
Драць ката´. Няўхв. Жыць нядружна, не ў згодзе, часта сварыцца. Звычайна пра мужа
і жонку. Ат, як яны там жывуць... Вот, дзяруць ката ды і ўсё. Кожны сваё права правіць.
Кальчуны Ашм.
З сядзячага ката вырасці. Насмеш. Невысокім, нізкарослым. Вырас сь сядзячага
ката, а да дзевак, глядзі, паткі. Дзевяткаўцы Ваўк.
Купляць ката ў ворку. Набываць што-н., зараней не ведаючы яго вартасці. Ты
паглядзі спачатку, што ён табе дае, німа чаго стыдацца, купляць ката ў ворку, бо можа
абдурыць. Воранава Воран.
Не вучы старога ката смятану злізваць. Незадав. Не лезь са сваімі парадамі,
павучаннямі. Каму ты гаворыш? Мне, як рабіць? Ні вучы старога ката сьмятану
зьлізваць. Суботнікі Іўеў.
Як благога ката. біць і пад. Вельмі моцна, бязлітасна (біць каго-н.). Што за дзіця...
Ты яго бі як благога ката, а ён усё роўна будзіць сваё рабіць. Косцевічы Астр. Вар. як
шкоднага (благога) ката.
Як ката ў мяху. Без інфармавання, нічога не тлумачачы каму-н. Завязьлі мяне туды
як ката ў мяху, ды кінулі, там кап ня мяшала ім жыць, на халеру я ім... Вольна Бар.
Як ката ў мяшку біць і пад. Вельмі моцна, бязлітасна (біць каго-н.). Бацька цібе за
двойку вылупіць як ката у мяшку. Алекшыцы Бераст
Дадатковыя словы
дабесься
12 👁