Саломенка Гродз. (СНМ-2, 180). Папарніцу на папары хоць касой касі, такая густая.
Мілейкі Івац. (ДСК, 169). Вар. хоць касой касі.
Як касой сцягнуць трава. Густая і высокая. Трава там – як касой сьцягнуць.
Альхоўка Навагр. (СПЗБ-5, 46).
КАСТЫЛЬ. Кастыль пад паху. Іран. Чалавек малога росту. Звычайна ў параўнанні з
кім-н. Ну ён і знайшоў сабе дзяўчыну... Сам высокі, а яна – кастыль пад паху. Вялікая
Бераставіца Бераст.
КАСЦЕЙ. Да касцей пранізвае, прабірае і пад. Вельмі моцна. Пра вецер, холад.
Сібірны вецяр падуў, пранізвая да касьцей, увесь ат холаду лякаціш. Карозічы Гродз.
(СНМ, 128).
Касцей не збярэш. Паграж. Будзеш знішчаны, забіты. Адыдзі, бо яг дам табе, то і
касьцей не зьбярэш. Якімавічы Сл. (СГВ, 594).
КАСЦЕЛЕ. У касцеле на акне дастане. Няўхв. Вельмі пранырлівы, усюды дойдзе,
усё прыбярэ да рук. Дзе ты ад яго схаваяш! Гэта ш такая зараза, у касьцелі на акне
дастаня! Хрустава Свісл.
У пустым касцеле Богу маліцца. Гл. у пустым касцёле Богу маліцца.
КАСЦЕЛІ. І ў касцелі і ў пасцелі ў чым. Усюды ў адным і тым жа адзенні. Пра
неберажлівыя адносіны да адзення. Дачушка, пераадзенься, а то ты ў гэтай сукенцы і ў
касьцелі і ў пасьцелі. Радунь Воран. Пераадзенься, а то ў гэтум касьцюмі і ў касьцелі і ў
пасьцелі. Дзе я табе новага накупляюся. Замошша Шчуч.
У чым у касцелі ў тым і ў пасцелі. Няўхв. На кім-н. адно і тое, на ўсе выпадкі жыцця
адзенне. Пра нешаноўныя адносіны да свайго адзення. І ні брытко табе? Тылька ўчора
ганавіцы купілі, а на што яны ўжэ падобныя. У чым у касьцелі ў тым і ў пасьцелі. Старая
Руда Гродз. Твой ходзіць усюды як шмаравос. У чым у касьцелі ў тым і ў пасьцелі,
памыла п на ім адзежу. Купіск Навагр. У чым у касцелі ў тым і ў пасцелі.Адамавічы Гродз.
(СНМ, 194). Вар. што ў касцелі то (тое) і у пасцелі; што ў пасцелі то і ў касцелі; у чым
у пасцелі ў тым і ў касцелі; у чым у касцелі ў тым і ў пасцелі; як у касцелі так і ў пасцелі.
Што ў касцелі то (тое) і у пасцелі на кім, у каго. Няўхв. 1. На кім-н. адно і тое, на
ўсе выпадкі жыцця адзенне. Пра нешаноўныя адносіны да свайго адзення. Пярадзелася п
хаця ў хаці, а то на табе што ў касцелі то ў пасцелі. Пескі Маст. (ЗНФ, 81). На ім заўсёды
што ў касцелі то ў пасцелі. Лозкі Шчуч. (ЗНФ, 81). Ну й выбраўся на полё! Гэто ш
скажуць: у цябе што ў касцелі то ў пасцелі. Баранавічы Карэл. (ЗНФ, 81). У Гэлі што ў
касьцелі то і ў пасьцелі: і ў магазін ідзе ў гэтай сукні, і кароў доіць, і ў горат едзя. Пеляса
Воран. Перадзелася п хоць, а то што ў касьцелі то ў пасьцелі. Рудаўка Сл. Ты што
ўваліўся на дзіван у новым касьцюмі, марш здымаць! Алі што ў касьцелі то ў пасьцелі.
Зэльва Зэльв. Німа ў яе ніякого паняцьця, што як адзець да людзей, што ў пасьцелі то і ў
касьцелі. Алекшыцы Бераст. Брытко на вашаго бацька дзівіцца. Нават і на сьвято нічого
іншаго ні складзе. Ходзіць абы-як, што ў касьцелі то і ў пасьцелі. Лунна Маст. Ты можа
зьнімеш спадніцу, а то што ў касьцелі то і ў пасьцелі, у ёй і да крамы ходзіш, і ў хаце
ходзіш. Бастуны Воран. Адзяецца як на сьвято, так і на работу, што ў касьцелі тое і ў
пасьцелі. Сялявічы Сл. Прышоў дахаты, то перадзеньса, а то ў цябе што ў касьцелі то
ў пасьцелі. Вярэйкі Ваўк. Яна гэту спадніцу і на работу і на сьвято носіць, без разбору,
чысто больш нічого ні мая. Што ў касьцелі то ў пасьцелі. Стокі Свісл. 2. адзенне.
Нязменнае, на ўсе выпадкі. У нашага Славіка адзеня што ў касьцелі то і ў пасьцелі.
Талькаўцы Ваўк. Нігды ні будзе ў цібе луччэйшага адзеня, зусім ні ўмееш шанаваць. Яно ў
цібе што ў касьцелі то і ў пасьцелі. Бастуны Воран. Вар. што ў касцелі то (тое) і у
пасцелі; што ў пасцелі то і ў касцелі; у чым у пасцелі ў тым і ў касцелі; у чым у касцелі ў
тым і ў пасцелі; як у касцелі так і ў пасцелі.
Як у касцелі так і ў пасцелі ў каго. Няўхв. На кім-н. адно і тое, на ўсе выпадкі жыцця
адзенне. Пра нешаноўныя адносіны да свайго адзення. Скінь швэдар. У хаці можно і ў
11 👁