хапацца. І туды ідзі, і там бяжы! А мужчыны карчом сядзяць – і ўсё. От дзе жыццё – як
кату на печы! Грабава Зэльв. (Стэц.-2, 250). Ня ведаю, што зрабілася з нашай Кацяй,
сядзіць карчом у хаця. Накрышкі Дзятл. (СГВ, 609).
КАРШАК. Даць у карша´к каму. Пабіць, пакараць каго-н. Дасьць ён табе ў каршак
за такую работу. Улезлы Ваўк.
КАРШУН. Каб цябе каршун. Выкл. Выказванне абурэння, злосці на каго-н. А кап
цібе каршун, чаго лазіш тут! Малі Астр.
Як каршун курыцу абабраць. Поўнасцю, начыста. А то, бало, прыедуць, апішуць за
падатак і абяруць як каршун курыцу. Ліпічанка Шчуч. (ЗНФ, 87). Ат сына яна ніякай
помачы ні мая, той як прыедзя, то яшчэ абярэ маці як каршун курыцу. Забалаць Воран.
(ЗНФ, 87). Кажуць, яе дзет карнікам быў, людзей абіраў як каршун курыцу. Радзявічы
Гродз. (ЗНФ, 87).
КАРШУНОМ. Каршуном вочы дзерці каму. Няўхв. Прыставаць, чапляцца да каго-н.
з папрокамі, прыдзіркамі, сваркамі. Што я ёй благога зрабіла?.. Цяпер праходу на вуліцы
ні дае... Яна мне каршуном вочы дзярэ! Пячоўшчына Валож.
Каршуном у вочы лезці каму, да каго. Няўхв. Назойліва прыставаць, дакучаць. Малы,
а каршуном у вочы лезя, ні слова яму ні скажы. Купры Шчуч. Дзірэктарша мне каршуном
у вочы лезя, хоча, кап я на вечары сьпявала, а я ні хачу. Зенявічы Навагр. Так за тую хату
й не зьлюбіў Пятрусь Ванюху, пры кожнай сустрэчы лезя каршуном у вочы да таго с
папрокамі. Ананічы Дзятл.
Лезці каршуном у вочы. Гл. каршуном у вочы лезці.
КАРШЭЛЬ. У каршэль гнаць каго. Прымушаць, прыспешваць каго-н. рабіць,
выконваць што-н. Можаш заставацца, яшчэ трохі пабыць, ніхто цібе ў каршэль ні гоніць.
Мацвееўцы Ваўк. ● Каршэль – карак.
КАРШЭНЬ. У каршэнь даць каму. Пабіць, пакараць каго-н. Ні лезь да іх, бо ў
каршэнь дадуць. Рагачы Гродз. (СНМ-2, 103). Вар. даць у каршэнь (у кяршэль).
КАРЫТА. За пустое карыта сварыцца. З-за дробязі, без якой-н. важкай прычыны.
І чаго ш яны ня мірацца, за пустое карыта сварацца? Ардашы Смарг.
Легчы ў карыта і чакаць пакуль свінні з'ядуць. Іран. Не праяўляць настойлівасці,
актыўнасці, не прыкладваць намаганняў для ажыццяўлення чаго-н., займаць пазіцыю
чакання. Яна, відзіш, ганаровая натта, ні пойдзіць кватэры прасіць!.. Ну то й ні йдзі, ляж
у карыта і чакай пакуль сьвіньні зьядуць! Кватэра сама табе зь неба зваліцца. Косцевічы
Астр.
КАРЫЦЕ. Як не ў сваім карыце быць і пад. У няёмкім становішчы. Ліда сядзела ў
нас, як прышоў Юзік, то была як ні ў сваім карыця. Цярэшкі Ваўк. (СГВ, 600).
КАРЫЦЕЧКУ. У карыцечку замешана каму. Зневаж. Каго-н. не тычыцца што-н. Ні
тваё дзело! Табе вун у карыцячку замешано. Бершты Шчуч.
КАРЭЛІЧЫ. На Карэлічы пайшлі шкарпэткі. Гумар. Вельмі заношаныя, карэлыя.
Памыйця мае шкапрпеткі, бо яны ўжэ на Карэлічы пайшлі. Рутка ІІ Навагр.
КАСІ. Хоць касі чаго. Вельмі многа, у вялікай колькасці. Звычайна пра грыбы,
расліны. Грыбоў хоць касі. Суботнікі Іўеў. (ППФВ, 18). Пайдзем заўтра наранку па
лісічыкі, іх ціпер хоць касі. Бершты Шчуч. (ЗНС, 46). Вар. хоць касой касі.
КАСІНА. Касіна з галавы не ўпала ў каго. Хто-н. не зведаў цяжкасцей, нястачы,
гора. Пражыла баба на свеці, ні знала гора: касіна з галавы ні ўпала. Заполле Івац.
(ДСК, 105).
КАСОЙ. Хоць касой касі чаго. Вельмі многа, у вялікай колькасці. Звычайна пра
грыбы, расліны. У нашым гароччыку столькі петухоў, хоць касой касі, ідзі, нарві сабе на
букет. Дакудава 1 Лід. (СГВ, 395). У лесе краснагаловікаў – хоць касой касі. Чырвонае
Сяло Зэльв. (СГВ, 217). Вот грыбоў у леся – хоць ты касой касі. Малі Астр. (СПЗБ-5, 319).
Як надышоў на прагаліну, та грыбоў хоць касой касі, адных шчырых цэлы кошык набраў
Дадатковыя словы
зядуць
8 👁