А дзе кубарка ат кансервы? Хацела коццы малака с-пат каровы наліць. Бершты Шчуч. (ЗНС, 44). Выпі шклянку малачка с-пат каровы, ад малакровя добро памагая. Бабіна Гродз. Каровы язык аджавалі каму. Няўхв. Хто-н. маўчыць, не можа ці не хоча гаварыць. Чаго сь цібе ні слова ні выцісьняш, хіба каровы язык аджавалі? Падазёркі Гродз. Вар. цяляты (каровы) язык аджавалі (адкусілі, адтапталі). Як да каровы сядло (падсядзёлак) падыходзіць, ідзе. Іран. Зусім не (падыходзіць, ідзе і пад.). Пра адзенне. Дзеўчына павінна хусту насіць, а гэта шапка ідзе да цібе як да каровы сядло. Новая Руда Гродз. Скінь ты гэту сукенку і адзень другую, бо яна ідзе табе як да каровы патсядзёлак. Шыганы Сл. Вар. як да каровы (карове) сядло (падсядзёлак). КАРОН. У карон клясці, праклінаць. Вельмі моцна. Што ні рабі, але ўсё роўна будуць клясьці ў карон, такія яны людзі. Чамяры Сл. КАРОНА. Карона не спадзе з каго. Нічога не здарыцца з кім-н. Перапрасі мацяру, с цябе карона не спадзе. Цярэшкі Ваўк. (СГВ, 594). КАРОСТА. Вадзяная кароста. Бат. Раска. Ня лесь у ваду – набярэсься вадзяной каросты. Бакшты Іўеў. (СПЗБ-1, 267). КАРОТКАГА. Без кароткага прыставаць, чапляцца і пад. Нахабна, бесцырымонна. Які там сусет – алкаш. Во, учорака прыйшоў і цапіўся бес кароткага, каб я яму чарку наліў. Марцулі Навагр. Чапляецца бес кароткага да дзяўчыны, а тая адвязацца ні можа. Зенявічы Навагр. Чапляецца бес кароткага, што за чалавек... Як выпья, дык пагаварыць яму трэба. Зенявічы Навагр. КАРОЎКА. Богава (божая) кароўка. Від жука. Е кузачка такая, богава кароўка. Дзякі Ваўк. (МСГВ, 55). Богавая кароўка – рабінавая з чорнымі кропкамі. Жодзішкі Смарг. (СПЗБ-1, 200). Маленькая, чырвоненькая – то богавая кароўка. Вялікія Баяры Шчуч. (СПЗБ-1, 200). У нас нікаторыя старыя вядранец на божу кароўку казалі, як хто хоча, так і называе. Кунцаўшчына Гродз. (СНМ, 32). Па лісту паўзе божая кароўка, чырвоненькая с чорнымі кропачкамі. Шчорсы Навагр. (МСГВ, 55). Кароўка ацялілася каму. Няўхв. Хто-н. набыў крыніцу дадатковых матэрыяльных даходаў, незаконнага прыбытку. Думаяш, людзі ні бачаць, што тваяму зяцю кароўка ацяліласа? Але ш гэтак ён доўго ні набрыгадзірыць. Савічы Шчуч. (ЗНФ, 42). Яму ціпер кароўка ацялілася, і кормяць, і пояць за так. Забалаць Воран. (ЗНФ, 42). КАРТАЧКУ. Хоць на картачку здымай каго. Ухв. Хто-н. вельмі прыгожы, прывабны. Унучка прыехала, намалёваная, убраная, хоць на картачку яе здымай. Яманты Лід. ● Картачка – фотакартка. КАРТЫ. У дзве карты іграць. Часта асудж. Служыць адначасова і адным і другім, двурушнічаць. Ён у вайну ў дзьве карты іграў: і партызанам памагаў, і немцам пашану аддаваў. Вангі Лід. (ЗНФ, 71). Калі будзяш у дзьве карты йграць, нідоўго наробіш. Такіх нідзе ні любяць. Погіры Дзятл. (ЗНФ, 71). КАРУ. Як за ка´ру рабіць, працаваць. Вельмі цяжка, напружана, пакутліва. Што ты, чалавек божы, мучыса, робіш як за кару. Сяраўно на гэтум пяску нічого ні будзя расьці. Бабіна Гродз. Пяракурыця, мушчынкі. Што вы ўсё як за кару робіця? Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 86). Кап трохі якую ляхчэйшую работу далі, а тут цэлы дзень робіш як за кару. Радзявічы Гродз. (ЗНФ, 86). КАРЧАК. Як карчак. Згоролены, скручаны. Пра чалавека. Зрабіўся як карчак. Альхоўка Навагр. Между калоткаў скручаны памёр, як карчак ляжыць. Старыя Смільгіні Воран. (СПЗБ-2, 426). КАРЧАХ. На карчах паехаць. Іран. Зусім не (паехаць). – Сёння кірмаш. І я паеду, татачка, з вамі ў Зэльву, га? – Паедзеш, паедзеш... на карчах! Грабава Зэльв. (Стэц.-2, 250). КАРЧОМ. Сядзець карчом. Асудж. Нічога не рабіць, нікуды не выходзіць, не паказвацца на людзі. От як настане ранак, дык не ведаеш, за што брацца, за што
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

згорблены
8 👁