нігды дахаты с пашы ні йшла, усё па сяле цягалася, пакуль яе Лейзар ні лавіў. Квасевічы Івац. Вар. як карова (кабыла) лейзарава. Як карова ляндэрская (рандэльская). Груб. 1. Вельмі тоўсты. Пра чалавека. Манька як карова ляндэрская, у дзьверы ні ўлазіць. Сурынка Сл. 2. хадзіць. Нязграбна, няўклюдна. Асьцярожняй паварочвайся, а то ходзіш як карова ляндэрская! Падольцы Астр. 3. ляжаць. Без справы, без дбання. Чаго ты ляжыш як карова ляндэрская? Пара ўжэ ісьці работу рабіць. Берагоўцы Шчуч. 4. плакаць і пад. Вельмі моцна, уголас. Чаго ты равеш як карова рандэльска?! Дубна Маст. ● Ляндэрская – параўн. польск. holenderska 'галандская'. Як карова на лёдзе выдурвацца. Няўхв. Вельмі, празмерна. Чаго ты выдурваясься як карова на лёдзі, аш праціўно глядзець на твае выдурмусы! Дарагляны Маст. Як карова на (па) лёдзе ісці і пад. Няўхв. Нязграбна, валюхаста. Паглядзі, як яна пайшла, як карова на лёдзі. Дуброўна Бар. Акуратней, а то ходзіш як карова па лёдзе. Тракелі Воран. Ідзеш як карова на лёдзі. Новы Двор Свісл. Як карова на каньках стаяць, хадзіць. Нязграбна. Куды мне такія туфлі, я на каблуках хадзіць не ўмею. Я ў іх буду як карова на каньках. Стокі Свісл. Як карова на нартах ісці. Іран. Нязграбна, валюхаста. Глянь, ідзе як карова на нартах, зара зваліцца. Дайнова Воран. ● Нарты – лыжы. Як карова пажавала. Скамечанае, непапрасаванае. Пра адзенне. Я ш табе ўсю адзежу павыгладжвала! Чаму ш на табе ўсё як карова пажавала? Стокі Свісл. Як карова пажавала і выплюнула каго. Хто-н. мае кепскі, неахайны выгляд. Ну й відок у цябе сёньня, як карова пажавала і выплюнула. Навасёлкі Сл. Як карова рэзаная крычаць і пад. Няўхв. Вельмі моцна, гучна, нястрымна. Чаго ш ты равеш як карова рэзаная?! Канвелішкі Воран. Як карова языком злізала каго. Хто-н. раптоўна знік. Во толькі стаяла за мною ўнучка, гляджу – німа, як карова языком зьлізала, мусі, у пясок пабегла забуляцца. Вольна Бар. Згінуў, як карова языком злізала. Літвінкі Гродз. (СНМ, 183). Як лейзарава карова. Гл. як карова лейзарава. КАРОВАМ. Закручваць каровам хвасты. Няўхв. Бязмэтна, без толку праводзіць час. Кап хоць што зрабіў за сёньня, увесь дзень закручваў каровам хвасты. Мацвееўцы Ваўк. Каровам хвасты круціць. Іран. Займацца доглядам жывёлы, быць прафесійна звязаным з жывёлагадоўляй. Паехаў у Валкавыск учыцца каровам хвасты круціць. Гудзевічы Маст. КАРОВЕ. На карове ехаць. Няўхв. Рабіць што-н. вельмі марудна. Даўно можна было вунь колькі зрабіць, а ты ўсё на карове едзіш. Астравец Астр. Як карове сядло (падсядзёлак) падыходзіць, ідзе. Іран. Зусім не (падыходзіць, ідзе). Пра адзенне. Падыходзіць да цібе гэта сукенка як карове сядло. Малахавічы Гродз. Падыходзіць табе гэта пальто як карові патсядзёлак. Новы Двор Свісл. Ідзе да цябе гэты капялюш як карове сядло. Грабава Зэльв. (Стэц.-1, 187). Ой, гэтыя спадніцы нікчэмныя, як сабака пагрыс, ну адзін разрэс куды п, а то весь падолак. Вунь Казіна як наложыць, а яна ёй ідзе як карові пацьсядзёлак. Амбілеўцы Шчуч. Але ш табе гэтая куртка як карові сядло. Вольна Бар. Вар. як да каровы (карове) сядло (падсядзёлак). Як на карове сядло ляжыць. Іран. Вельмі кепска (пасуе, падыходзіць што-н. каму-н.). Кажаш, добра ляжыць, а пагляджу – як на карове сядло! Не падыходзіць, скідай хутчэй! Грабава Зэльв. (Стэц.-1, 187). КАРОВУ. Як карову на цяленні разнесла. Іран. Вельмі моцна (растаўсцеў, паправіўся хто-н.). Які ён там ужэ тоўсты. Хоць ты маўчала п, паглядзі на сібе – разьнясло як карову на цялені. Новыя Бяляны Гродз. КАРОВЫ. З-пад каровы малако. Свежае, толькі што надоенае. Маці заставіла піць малако с-пат каровы. Прышлося выпіць, а то п на вуліцу ні выпусьціла. Зенявічы Навагр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁