КАРБУНЦЫ. Каб цябе карбунцы ўзялі. Выкл. Вокліч прыкрасці, абурэння. У нас
клянуць так: «Каб цябе карбунцы ўзялі». Заполле Івац. (ДСК, 104).
КАРДАН. Трымай (дзяржы) кардан. Выкл. 1. Фамільярна-грубаваты прывітальны
або развітальны зварот з працягваннем рукі. – Прывет, Вася, трымай кардан! – Здароў!
Драгуці Воран. (ЗНФ, 70). Ну што ты мне толькі галавой кіўнеш і пайшоў сабе? Давай
па-людску паздароваемса. Дзяржы кардан! Дубінка Гродз. (ЗНФ, 70). Ну, давай,
дзяржы кардан! У панядзелак пазвоніш. Бабіна Гродз. Гэто як хлопцы разьвітваюцца,
то кажуць – дзяржы кардан! Правыя Масты Маст. 2. Выказванне дамоўленасці, згоды з
працягваннем і поціскам рукі. Вось з гэтым я згодзен, вось гэта правільна... Дзяржы
кардан! Мілявічы Маст.
КАРК. Адгадаваць карк. Асудж. Патаўсцець, пакруглець, паправіцца. На складзі
робіць, ніздарма адгадаваў карк. Новы Двор Свісл. Вар. адгадаваць карак (карк).
За карк не цячэ. Можна яшчэ трываць, абставіны яшчэ не вымагаюць спяшацца
выконваць што-н. Давайце, хлопцы, паседзімо: за карк не цячэ. Хай яна вытане, з гэтаю
работаю. Марачы Зэльв. (Стэц.-1, 184).
Карк наесці. Няўхв. Паправіцца, стаць поўным, тоўстым. Здаецца, нідаўно
начальнікам стаў, а карк во які наеў, аж блішчыць. Балічы Гродз. (СНМ, 67). Вар. карак
(карк) наесці.
Ліць за карк каму. Прыспешваць, падганяць каго-н. Ужываецца звычайна ў
рытарычных сказах. «Каб не спяшаўся, мо і лепей зрабіў бы». – «А хто табе ліў за карк?
Трэбуло не спяшацца з козамі на торг». Марачы Зэльв. (Стэц.-1, 184).
Надаваць у карк каму. Пабіць, пакараць каго-н. Напіўсё і давай буяць, пакуль ні
надавалі ў карк. Грабава Зэльв. (СНМЗ, 21).
Сесці на карк каму. Няўхв. Жыць за кошт каго-н., быць на ўтрыманні каго-н. А, які зь
яго толк – вот сеў бацьком на карк і ні думая, як самому жыць. Беражна Карэл. (НЛ, 159).
Вар. сесці на карак (на карк).
КАРКА. З карка не злазіць чыйго. Моцна назаляць, дакучаць каму-н. Схадзі ты,
стары, згары ёй соткі, а то ш с карка ні злазіць, кожны дзень прыходзіць і ные.
Монтацішкі Смарг.
КАРКАМ. За каркам жыць чыім. На забеспячэнні, на ўтрыманні каго-н. Ён і жыве
за бацькавым каркам. Ні ў яго каровы, ні ў яго сьвіні, ні ў яго курыцы. Дзягаўцы Ашм.
КАРКУ. Даць па карку каму. Пабіць, пакараць каго-н. Не прасіся лепш Ахрому –
дасьць па карку і наломіць, такі страгі, хай яго багі. Эйтуны Лід. (ДМГ, 232). Даць яму
па карку за гэта! Альхоўка Навагр. (СПЗБ-2, 413).
Накласці па карку каму. Пабіць, пакараць каго-н. Не зьвязвайся ты зь імі, бо потым
накладуць па карку. Шылавічы Сл.
КАРОВА. Карова дойная. Зневаж. Кепскі чалавек. Пра жанчыну. Ах ты, карова
дойная!.. Што ты мне мазгі ўстаўляяш!.. Як ты мне абрыдла за цэло жыця! Няверавічы
Ваўк.
Карова язык ад'ела (з'ела) каму. Хто-н. недарэчы маўчыць, не хоча казаць што-н.
Пераважна пра дзяцей. Што ні гавары яму – маўчыць! Карова язык ад'ела. Чамяры Сл.
(Стэц.-2, 250). І Валік гэты маўкун – карова язык з'ела. Валькевічы Зэльв. (Стэц.-2, 250).
Як бондарава карова хадзіць і пад. Без справы, без сур'ёзнага занятку. Ужэ даўно
павячэралі, а ты недзі бадзяяся як бондарава карова. Альбярцін Сл.
Як карова гілюе бегаць і пад. Няўхв. Актыўна і не да месца. Ну чаго ты, Крыся,
разьлёталася, усяадно як карова гілюя, няма табе ніяк спакою. Навасяды Ашм. ● Гіляваць –
гізаваць.
Як карова лейзарава хадзіць і пад. Няўхв. Без справы, без сур'ёзнага занятку. І куды
ты пацягнуласа як карова лейзарава, забыласа, што дахат трэ. Глядавічы Маст.
Цягаяцца як лейзарава карова па хатах. Лунна Маст. Цягаяцца як карова лейзарава. Тая
Дадатковыя словы
адела, сурёзнага
8 👁