Загадаваць сабе карак. Паправіцца, патаўсцець. Ты сабе загадаваў карак, цяшка
цяпер і пазнаць цябе. Вялікія Пушчавыя Астр. (СГВ, 590).
Карак адгадаваць. Гл. адгадаваць карак.
Карак наесці. Гл. наесці карак.
Наесці карак. Няўхв. Паправіцца, стаць поўным, тоўстым. Наш пратсядацяль як
адно прыехаў быў тонянькі як асінка, а цяпер вунь як наеў карак. Зэльва Зэльв. Нічого,
што худы да нас прыехаў, на такой рабоці і гэты скоро наесьць карак. Бершты Шчуч.
(ЗНФ, 48). Карак наеў, а рабіць ні хоча аніяк. Яшчэ кажуць: наеў карак на бацькавум хлебі,
але спадзе, як на свой перайдзе. Русацін Карэл. (ЗНФ, 48). Вар. наесці карак (карк).
Сесці на карак каму. Няўхв. Жыць за кошт каго-н., быць на ўтрыманні каго-н. Сеў
мне на карак і ні думая ісьці на работу. Дубна Маст. Вар. сесці на карак (на карк).
У карак гнаць. З сілай, з гвалтам, з пабоямі (гнаць, выганяць каго-н.). Чаго ты, дзяўчо,
мучыся з гэтым алкашом? Адно мучыш сябе і дзяцей. Гані яго ў карак. Сурынка Сл.
КАРАЛЁМ. За каралём гарохавым. Жарт.-іран. Вельмі даўно, невядома калі. Гэта
атрава, можа, ужо дзе за каралём гарохавым купляна, можа, ужо ні дзейнічая.
Косцевічы Астр.
КАРАЛЮ. І каралю шапку (шапачку) не знімаць (не здымаць, не зняць).
Адчуваць сябе свабодна, незалежна, шчасліва. Кап у міне было столькі грошай, як у
гэтаго Аскіркі, та я п каралю шапку ні здымаў. Цырын Карэл. (ЗНФ, 40). Ідзі, мілянькая,
за яго, ні бойся. Кажу табе, што будзяш жыць – і каралю шапачку ні зьнімяш. Заполле
Навагр. (ЗНФ, 40). Як толькі ўлезу ў сваю хату, то й каралю шапку ні буду здымаць. Турэц
Карэл. (ЗНФ, 40).
КАРАЧКАХ. На карачках стаяць, поўзаць. Адначасова на каленях і на дзвюх руках.
Каб ты на карачках поўзала. Чамяры Сл. (ЖНСл., 180).
Поўзаць на карачках перад кім. Няўхв. Прыніжацца перад кім-н. Чага ты поўзаеш
на карачках перад ім, такая халера нікому ні спагадая. Бор Навагр. (СГВ, 604).
КАРАЧЫ. Задраўшы карачы´ ляжаць. Няўхв. Нічога не робячы (ляжаць). Ты сёньня
ляжыш цэлы дзень задраўшы карачы. Падлабенне Гродз.
Задраць карачы´. 1. Гумар. Упасці, не ўтрымаўшыся на нагах. Як зачапілася за
камянь, і задрала карачы, сіняк на каленку набіла. Зачэпічы Шчуч. Як піхануў, та той аш
карачэ задраў. Круглікі Гродз. (СНМ, 67). 2. Груб. Памерці. Кап ты скарэй задраў карачы,
то мне мо ляхчэй было б жыць бес такога апівошы. Голдава Лід.
Карачы задраць. Гл. задраць карачы.
КАРБУНАК. Карбу´нак яго ведае (знае). Няўхв. Невядома, няясна. Карбунак
ведая, што зь яго будзя, калі ўжо цяпер рады ні даць. Хвалава Карэл. Карбунак яго зная,
дзе ён цягаяцца. Правыя Масты Маст. ● Карбунак – карбункул.
КАРБУНЕЦ. Каб карбуне´ц заеў (пабраў) каго. Выкл. Выказванне абурэння, злосці,
гневу, пажадання нядобрага каму-н. Кап цябе карбунец заеў, што гэта ты вырабляеш?!
Шчонава Карэл. Каб вас карбунец пабраў, як вы ні даеця заснуць! Шчонава Карэл.
● Карбунец – карбункул.
Няхай карбуне´ц возьме каго. Выкл. Выказванне абурэння, злосці, гневу, пажадання
нядобрага каму-н. Няхай цябе, такога кашкарэза, карбунец возьмя. Кайшоўка Карэл.
(СГВ, 594).
КАРБУНКА. Каб карбу´нка ўзяла каго. Выкл. Выказванне абурэння, злосці, гневу,
пажадання нядобрага каму-н. Каб цябе карбунка ўзяла! Глядзі сваіх курэй, а да чужых ні
лесь! Лунна Маст. ● Карбунка – карбункул.
КАРБУНЦОЎ. Даць карбунцоў каму. Пабіць, пакараць каго-н. А маці злосна была:
і праўзака, і карбунцоў дасць, бо трэба было нас і адзець, і накарміць. Заполле Івац.
(ДСК, 268). А пасля бацько дае карбунцоў, бо на место не заняслі таго рубля. Яглевічы
Івац. (ДСК
9 👁