КАПЫТ. Лёгкі на капыт. Гумар. Шпаркі ў хадзе, які можа лёгка і хутка хадзіць.
Нінка! Ты лёхкая на капыт... Зьбегай у агарот, нарві морквы. Косцевічы Астр.
КАПЫТА. З капыта´ бегчы. Вельмі хутка. Я крычу, а ён бяжыць с капыта, с капыта.
Косцевічы Ваўк.
Мераць на адно капыта каго, што. Меркаваць пра каго-, пра што-н. аднолькава, не
ўлічваючы індывідуальных асаблівасцей. Ніпраўда, нікепскі ён, ні трэба мераць усіх на
адно капыто. Малая Бераставіца Бераст.
На адно капыта. Вельмі падобныя, аднолькавыя. Ні разьлічаю я іх, гэтых хлопцаў
Алінчыных, яны мне на адно капыто. Малая Бераставіца Бераст. Ціпер усе газэты на адно
капыто. Малая Бераставіца Бераст.
КАПЫТАХ. На капытах знесці (панесці) што. Няўхв. 1. Згрызці, вытаптаць,
здратаваць што-н. на полі, у агародзе. Пра жывёлу. Пастыр [пастух] заснуў, а каровы –
у агароды. Пасьвіліся, колькі хацелі; што было ў агародах, усё на капытах зьнясьлі.
Горшавічы Астр. 2. Вельмі хутка разабраць, расхапаць што-н. – Ні знаяш, мо йшчэ е
каўбаса ў магазіні? – Што ты, мілянька, за гадзіну на капытах панясьлі. Старына Маст.
Быў і туль харошы, алі ш яго на капытах панесьлі. Янаўляны Лід.
КАПЫТЫ. Аж капыты цвёрдыя сталі натанцаваліся і пад. Гумар. Вельмі многа,
праз меру. От у Пятроўскага на вяселі музыканты гралі! Ня толькі маладзёж, але й
старыя нагуляліся аж капыты цьвёрдыя сталі. Мастаўляны Лід.
Задраць капыты. 1. Гумар. Упасці, не ўтрымаўшыся на нагах. Асьцярожно, ба
каўзнеса, та задзярэш капыты. Бабіна Гродз. Пасьлізнуўся на лёдзе і задраў капыты.
Жупраны Ашм. 2. Няўхв. Адпачываць лежачы, спаць. Памажы, кажу, а ён нічога сабе,
задраў капыты і ні думае ўставаць. Волькавічы Ашм. 3. Здохнуць. Заходзім у хлеў, а наша
Зорка задрала капыты. Алекшыцы Бераст. 4. Груб. Памерці. Як памёр чалавек, то
гавораць – задраў капытэ; ужо німа Івана – задраў капытэ. Ваўкавічы Навагр. Што ні
кажы, ужэ ні маладыя, зарас і задзярэм капы´та. Мілявічы Маст. Ат такога жыцьця я
хутка задзяру капыта. Косцевічы Ваўк. Пытаешса пра Дарэшку? Даўно задрала капыта,
ашчэ той зімой. Квасоўка Гродз. (СНМ-2, 78).
Капыты адкінуць. Няўхв. 1. Здохнуць. Старая была [кабыла], зубоў ні мела, чэзла,
чэзла... У хляве й аткінула капыты, трахтарам выцягвалі. Бабіна Гродз. 2. Памерці. Я ат
страху чуць капыты не аткінуў. Міроўшчына Дзятл. Зарас як дам, дык і капытэ аткіняш,
лярва! Зенявічы Навагр. Яшчэ адно тваё слова, то як дам у голаў, ды капыты аткіняш.
Вольна Бар. 3. Адпачываць лежачы, спаць. Ну, ты, стары, троху парабіў і ўжэ капыты
аткінуў. А хто будзя картоплю баранаваць? Мядзвінавічы Дзятл. 4. Ляжаць хворым. Што
ш ты, дзет, капыты аткінуў? Цяпер німа калі хварэць – вясна на дварэ. Маркуні Астр.
Капыты выцягнуць. Груб. Памерці. Як надаела жыцьцё такоё... Кап хутчэй ужо
капыты выцягнуць. Ваўчкі Сл.
Ледзь капыты цягаць. Быць вельмі слабым, знясіленым. Мой конь зусім нядошлы,
ледзь капыты цягая. Заполле Івац. (ДСК, 152).
КАПЫЦЦЯ. З капыцця´ далоў бегчы і пад. Вельмі хутка, спяшаючыся. Лячу ў краму
с капыцьця далоў, баюся, каб не разабралі што прывезьлі. Вішнева Смарг.
КАРАВЭТКУ. Каравэтку зрабіць. Перарэзаць горла. Я сваму пятуху каравэтку
зрабіў, атспяваў свае. Пракопавічы Гродз. (СНМ-2, 102). ● Каравэтка – гальштук.
КАРАК. Адгадаваць карак. Асудж. Патаўсцець, пакруглець, паправіцца. Добра
было за жончынай сьпіной яму: адгадаваў карак. Ігнаткаўцы Лід. Глянь, як за новай
жонкай карак адгадаваў, даглядае, відаць. Лылойці Смарг. Ходзіш тут, карак адгадаваў,
а рабіць то не хочаш. Праважа Воран. Вар. адгадаваць карак (карк).
Гнаць у карак каго. Прымушаць каго-н. неадкладна рабіць, выконваць што-н. Чаго
ты так спяшаясся, ніхто цябе не гоніць у карак, пабыў бы с тыдзянь у нас. Утканы Воран.
(СГВ
6 👁