На капейку няма. Зусім (няма). Тыля яго ўчылі, а розуму на капейку німа. Ласосна
Гродз. (СНМ, 147). У яго совесці на капейку німа, вочы зажмурыць і лезя, як свіня. Лойкі
Гродз. (СНМ-2, 78).
У капейку абысціся. Вельмі дорага. Гэтыя дрова абышліся мне ў капейку. Заполле
Івац. (ДСК, 232).
КАПЕЛЬ. Ка´пель варыць у каго. Ухв. Хто-н. разумны, талковы, здагадлівы. Гэты
будзе добра вучыцца, капель у яго варыць. Алекшыцы Бераст.
Ка´пель не варыць у каго. Няўхв. Хто-н. неразумны, бесталковы, нездагадлівы.
Капель не варыць у яго, кап такое ў школе сказаць. Алекшыцы Бераст.
КАПІКІ. За ка´пікі брацца. Няўхв. Заводзіцца, біцца. А ругаліся як!.. Адзін на аднаго,
адзін на аднаго... Віджу, чуць за капікі ні бяруцца. І нашто ўжо так гарачыцца.
Косцевічы Астр.
КАПІЦА. Як капі´ца. Надта поўная, сытая. Пра жанчыну. Не хварэе, цяжка не робіць,
адно каля хаты пахаджае. Таму і сыта як капіца. Грабава Зэльв. (Стэц.-1, 185). Вар. як
капа (капіца).
КАПЛІ. Ні каплі. Ніяк, зусім не. Шчасьця мела шалёна, а долі ні каплі. Я не была
моцна ладна, але хлопцы мяне круцілі й танцаваць вялі. Вайкунцы Воран. (ДМГ, 98).
КАПЛЯ. Капля ў каплю падобны. Вельмі, надзвычай (падобны хто-н. на каго-н.).
Ганна падобна да маткі капля ў каплю. Калеснікі Бераст. (СГВ, 594).
КАПОРА. Капора яго бяры. Няхай будзе так, няма чаго хвалявацца, перажываць.
Капора яго бяры, дзеткі! Няма чаго тут плакаць. Знойдзеца ваш сабака, нікуды ён ат вас
ні пойдзе. Лунна Маст. ● Капора – камфора.
КАПТУРОМ. З каптуром насыпаць і пад. З верхам. Насыпалі мне мукі аш с
каптуром. Алекшыцы Бераст. Вар. з каптуром (з коптурам, з кофтарам).
КАПУСТА. Зайцава (заяча) капуста. Бат. Расліна расходнік. Во зайцавай капусты
пакаштуй. Чэхі Астр. (МСГВ, 173). Заяча капуста кіслянькая, у лесе расце. Быстрыца
Астр. (СПЗБ-2, 274). На Маркішовум раскопі па заячуй капусьці столькі лісічыкаў
нарасло! Бабіна Гродз.
Лугавая капуста. Бат. Бабоўнік. Лугавая капуста ў макрыне расце. Шашкі Іўеў.
(СПЗБ-2, 678).
КАПУСТУ. Змяшаць (перамяшаць) капусту з гарохам. Усё золытаць. Старая
нагаварыла ўсяго, але зьмяшала капусту з гарохам. Руда Яварская Дзятл. Заўсёды
пераблытая, перамяшая капусту з гарохам. Ашмяны Ашм. Вар. мяшаць (змяшаць,
перамяшаць) гарох з капустай (капусту з гарохам).
Ссячы капусту. Зарабіць многа грошай. Калі паедзяш і знайдзяш добру работу, то
сьсячэш капусту, але гэта рэтка каму ўдаецца. Палубнікі Лід.
Сшаткаваць на капусту каго. Моцна збіць каго-н., расправіцца з кім-н. Добра
правучылі, шшаткавалі яго на капусту, няхай ведае нашых. Жупраны Ашм.
КАПЫЛ. Капыл завярнуў каму. Асудж. Хто-н. раптам, нечакана захацеў, уздумаў
рабіць што-н. Некі яму капыл як завярнуў, дак кінуў усё і адзін дадому пайшоў. Берагоўцы
Шчуч.
Мераць на свой капыл каго, што. Меркаваць пра каго-, пра што-н. з асабістага
пункту гледжання. Усіх ты мераяш на свой капыл, але ж у людзей свая жытка. Калеснікі
Бераст. (СГВ, 598).
На свой капыл гнуць. Няўхв. Даводзіць сваё, ігнаруючы пазіцыю іншых. Ты яму што
хочаш гавары, а ён усіроўно на свой капыл гне. Монькавічы Маст.
КАПЫЛЫ. Капылы завярнуць да каго, куды. Гумар. Зайсці, заехаць, завітаць да
каго-н. Па дарозі трэба капылы завярнуць да Надзі, даўно ні бачыліса. Бабіна Гродз.
Капылы задраць. Упасці, паваліцца. Пра чалавека. Ішоў, ішоў, а капылы адразу
задраў, як зачапіўса за дрот. Талькаўцы Ваўк
Дадатковыя словы
зблытаць
8 👁