усё разьвядзе. Вялікая Бераставіцца Бераст. Як палучыць грошы, та ўсе і патраціць, і зноў нічога не мая, у яе ніколі і капейка не запарыцца. Забалацце Карэл. (СГВ, 594). Капейка капейку не ловіць. Не хапае грошай. Як тут пражыць, ні ведаю: капейка капейку ні ловіць, а табе ўсё выдрымусы некія. Паўлаўшчына Ваўк. Беднасьць, капейка капейку ні ловіць. Правыя Масты Маст. Як новая капейка. Ухв. Вельмі прыгожая, прыгожа апранутая. Пра дзяўчыну, жанчыну. Што за дзяўчына, адно заглядзеньня, як новая капейка! Шыганы Сл. Вар. як новы рубель (як новая капейка). КАПЕЙКАМІ. З капейкамі. Жарт. З невялікім перавышэннем. А хто яго ведая, сколькі яму ўжэ гадоў, можа, восямдзесят с капейкамі. Нізяны Ваўк. (ЗНФ, 36). Бывала, адмахаіш вёрст дзесяць с капейкамі, і хоць бы што, а цяпер і ля хаты цяшка хадзіць. Міцкавічы Смарг. (ЗНФ, 36). Дальбох, толкам і ўспомніць ні магу, колькі я здала тон буракоў: ці то дзесяць с капейкамі, ці то дзевяць с капейкамі. Плецянічы Зэльв. (ЗНФ, 36). Аўтобус будзя ў дзесяць с капейкамі. Яруцічы Зэльв. Лісічыкаў заважыло пяць кіляў, ну, пяць с капейкамі, мо на пійсят грам больш, чым пяць. Бабіна Гродз. КАПЕЙКІ. Выбіцца з капейкі. Патраціцца, застацца без грошай. Зусім выбілася с капейкі, ні рубля ні маю. Купіск Навагр. Куплю, калі паможаш, бо сам я выбіўсё с капейкі. Правыя Масты Маст. Вар. выбіцца (збіцца) з капейкі. Да капейкі забраць. Усё цалкам, да апошняга. Ці бывая кароўку пазбыць яму трэба, усё забяруць да капейкі ад яго. Мікелеўшчына Маст. (ПМГ, 112). Збіцца з капейкі. Патраціцца, застацца без грошай. Грошай німа ў лаўку ісьці, зусім збіўса с капейкі. Дубна Маст. Збіўся з капейкі. Сімакова Карэл. (ППФВ, 30; МСГВ, 592). Вар. выбіцца (збіцца) з капейкі. Як з меднай капейкі толку. Зусім ніякага (толку з каго-, чаго-н.). Толку з яго як з меднай капейкі. Гуршчызна Іўеў. (ППФВ, 61). КАПЕЙКУ. Апошнюю капейку размяняць. Цалкам патраціць грошы. Што я табе куплю? У міне ўжэ кашалёк пусты, апошню капейку разьмяняў. Стокі Свісл. За капейку вош (бло´ху) да Мінска загоніць (пагнаў бы). Іран. Вельмі дробязны ў сваёй скупасці, прагнасці, сквапнасці. Нічога ён табе ні аддасьць, ён бы ў цібе пасьледняя забраў, ён за капейку вош да Мінска пагнаў бы. Дашкаўцы Маст. (ЗНФ, 32). І ні прасі нават: ён табе за капейку блоху да Мінска загоніць. Савічы Шчуч. (ЗНФ, 32). За капейку вош (блыху, бло´ху) у Маскву (да Масквы) пагоніць (загоніць, папрэ). Іран. Вельмі дробязны ў сваёй скупасці, прагнасці, сквапнасці. О, гэта скрага!.. У яго прасіць – марна справа, ён за капейку вош у Маскву пагоніць. Трашчычы Карэл. Колькі яму ні дасі, а мала, такі сквапны, за капейку вош у Маскву пагоніць. Ашмяны Ашм. Гэты ніколькі ні ўступіць, ён за капейку блыху ў Маскву пагоніць. Алекшыцы Бераст. Ты ў яе боляй нічога ні прасі, яна ш за капейку вош у Маскву загоніць. Салтанішкі Воран. Маладая, а ўжэ такая жадна, за капейку вош да Масквы пагоніць. Зінявічы Воран. (ЗНФ, 32). Знаю я цібе: ты за капейку блоху да Масквы пагоніш. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 32). Ён жыла такая – за капейку блыху да Масквы папрэ. Карозічы Гродз. За капейку вош у Баранавічы загоніць. Іран. Вельмі дробязны ў сваёй скупасці, прагнасці, сквапнасці. Што ў яго прасіць – сёроўна ні дасьць, ён за капейку вош у Баранавічы загоніць. Шылавічы Сл. За капейку гатоў вош да Масквы гнаць. Іран. Вельмі дробязны ў сваёй скупасці, прагнасці, сквапнасці. У Міхася грошай ты ні пазычыш, ён сам за капейку гатоў вош да Масквы гнаць. Зэльва Зэльв. За капейку і бацьку роднага прадасць. Асудж. Вельмі дробязны ў сваёй скупасці, прагнасці, сквапнасці. За капейку і бацьку роднага прадасць. Канюшаны Лід. (ППФВ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁