КАНЯ. З каня не ссядаць. Пастаянна раз'язджаць па справах. Ты Юзіка ў хаце не знойдзеш, ён па цэлых днях с каня не ссядая. Гольні Бераст. (СГВ, 592). З-пад каня капаць бульбу. Выараную плугам з дапамогай каня. Раней бульбу толькі с-пат каня капалі, ні трахтароў, ні капалак ніхто ні зноў. Бабіна Гродз. Мужчыны выгаруць, а бабы з-пад каня і капалі. Ваверка Лід. З-пад каня падковы адарве. Ухв. Вельмі ўвішны, спрытны, знаходлівы, зухаваты. О, гэты чалавек што хочаш можа зрабіць – с-пат каня патковы адарве. Каменка Шчуч. Мець каня ў галаве. Быць дастаткова разумным, кемлівым, не рабіць глупства. Што ты робіш?! Май жа ты каня ў галаве! Хто ш так бульбу абгорвая?! Глядавічы Маст. На белага каня сесці. Гл. сесці на белага каня. На каня пасадзіць. Гл. пасадзіць на каня. Пасадзіць на каня каго. Моцна раззлаваць, угнявіць каго-н. Яшчэ адно слова, і ты пасадзіш міне на каня, тады ўжэ дабра ні чакай! Амбілеўцы Шчуч. Я сёні такая нарвова, ні магу! Лазілі цэлы дзень гэтыя валацэнгі, аш на каня пасадзілі міне... Драчаны Свісл. Сесці на белага каня. 1. Здурнець, паводзіць сябе па-вар'яцку. Пачаў сьвістаць і рагатаць, хіба, на белага каня сеў. Мыслава Сл. Так напіўся, што на белага каня сеў. Ну, можа, яшчэ ні сеў, а за грыву ўжэ патрымаўся. Правыя Масты Маст. Ты што, на каня сеў, што на людзей кідаяся?! Вострава Маст. Зараз сяду на каня ад гэтых дзяцей. Так крычаць, што аглухнуць можна. Колькі гавару супакоіцца, а яны сваё. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 67). 2. Няўхв. Знаходзіцца ў стане крайняга раздражнення, злосці, раз'юшанасці. Супакойся, табе кажу! Ужэ сеў на белага каня. Замасцяны Шчуч. Так разышоўся, ну, сеў на белага каня, думала, лопня ад злосьці. Дзявяткі Бераст. Як каня пабіць і пад. Вельмі моцна, не шкадуючы. Калі яшчэ хоць рас улезяш ні ў сваё дзело, атпалчу я цябе як каня. Бершты Шчуч. (НЛ, 40). Здаецца, напірыў як каня, а ён усероўно свае робіць. Хамякі Гродз. (СНМ, 92). Адчапіся, а то адвалю як каня. Заполле Івац. (ДСК, 17). КАНЯХ. На канях. Вельмі злосны, раз'юшаны. З начальствам пасварылася, то зноў прыйшла дахаты на канях. Зэльва Зэльв. КАПА. Як капа´. Вельмі тоўстая. Пераважна пра жанчыну. Жонка як нараджала дзяцей, стала расплывуха, як капа. Заполле Карэл. (СГВ, 409). Наша Манька пры такім мужыку зарас як капа станя нічога ні робячы. Зэльва Зэльв. У нашай Ірэны мужык немыглясты, а сама як капа. Крапіўніца Свісл. Вар. як капа (капіца). КАПЕЕК. За дваццаць капеек вераб'я па полі заганяе. Іран. Вельмі дробязны ў сваёй скупасці, прагнасці, сквапнасці. Яму ўсё кажацца мала, гатоў усё забраць, за дваццаць капеяк вераб'я па полі заганяя. Труднава Карэл. Устаўляць (усунуць) свае пяць іржавых капеек. Няўхв. Недарэчы, не да месца ўмешвацца ў размову, у чужыя справы. Вы, цётка, лепш памаўчалі п, як ні панімаяця, прывыклі ўсё ўстаўляць кожны рас свае пяць іржавых капеяк. Івязанка Дзятл. (ЗНФ, 73). І ён тут уставіў пяць іржавых капеяк. А чаго яму сюды лесьці? Куцавічы Карэл. (ЗНФ, 73). І на гэты раз біз цябе ні абышлоса, уставіш усюды свае пяць капеяк. Алекшыцы Бераст. Любіў устаўляць свае пяць капеяк, як хто гаворыць. Малыя Азёркі Маст. Ты лепш памаўчы, прывыкла кажды рас устаўляць свае пяць капеяк. Монькавічы Маст. Усюды ты ўсуняш свае пяць капейкаў. Мацвееўцы Ваўк. КАПЕЙКА. І капейка не папарыцца (не запарыцца) у каго. Няўхв. Хто-н. зусім неберажлівы, не ўмее эканоміць, эканомна траціць грошы. У Васіля й капейка ні папарыцца, прапівая ўсю палучку, а тады пазычая. Васілевічы Лід. (ЗНФ, 40). Аткуль у яго тыя грошы! У яго як тыя людзі кажуць, і капейка ні папарыцца. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 40). Аля ш і жонку Толік узяў! Сам только ў хату валачэ, а ў яе й капейка ні папарыцца. Вараны Бераст. (ЗНФ, 40). Благі зь яго гаспадар, у яго і капейка ні папарыцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

варяцку, верабя, разюшанасці, разюшаны, разязджаць
8 👁