Канцы ў воду хаваць. Спрытна ўтойваць тое, што можа быць сведчаннем віны. Наша
Міхаліна выдумляя і канцы ў воду хавая. Баярск Смарг. (СГВ, 594).
Канцы яго ведаюць. Невядома. А канцы яго ведаюць. Паляцкішкі Воран. (СПЗБ-2, 399).
У канцы канцоў. Нарэшце. У канцэ канцоў ён памёр. Шылавічы Шчуч. (ХБД, 463).
У канцы то канцоў. Пабочн. Выказвнне таго, што мера цярпення, чакання і пад.
скончылася. У канцы та канцоў, колькі можна хадзіць туды-сюды? Злосьці ўжо няма на
цябе. Акмянеі Ашм.
КАНЬКІ. Аддаць канькі. Памерці. Ужэ два гады, як канькі аддаў. Новы Двор Свісл.
Андала бядалага канькі, каля мужыка пахавалі. Дарагляны Маст. Як закрыюць гэты
магазін, то памруць некаторыя. Мая цёшча першая аддасьць канькі. Яна толькі тым і
жыве, што там купіць. Гуды Лід. Скора, мусіць, гэны стары аддасьць канькі. Трокенікі
Астр. Як будзяш так рабіць, то скора канькі аддасі. Шынкаўцы Шчуч. Я чуюся, што
скора канькі аддам. Пеляса Воран.
Адкінуць канькі. 1. Памерці. Рабіў, рваў цэла жыця... Усё мала, мала... А ціпер во
аткінуў канькі, і ўжэ ўсяго хватая. Багушы Шчуч. Стары Парфен на той нядзелі канькі
аткінуў. Глядавічы Маст. Маіх старых высялі ў горат, то яны першыя аткінуць канькі.
Лагады Шчуч. Еш бяры, бо зарас канькі аткіняш. Верцялішкі Гродз. Пэўна, гады два
будзя, як стары канькі аткінуў, а яго баба жыве. Радзівілаўцы Лід. Кап тады ні далі
лякарства, то хутка канькі аткінуў бы. Панікарты Дзятл. Так робячы нідоўго і канькі
аткінуць. Монькавічы Маст. Старыя людзі нідаўгавечныя, скора і канькі аткінуць.
Ладзенікі Навагр. Так і канькі аткінуць нядоўга. Радунь Воран. Німа ўжэ таго Банэдыка,
гады з два, мусяць, як канькі аткінуў. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 42). Цітавіч с паўмесяца ў
бальніцы праляжаў і канькі аткінуў. Юравічы Дзятл. (ЗНФ, 42). Ні выхадных, ні водпуску
табе німа. Так робячы, і канькі нідоўго аткінуць. Грамавічы Шчуч. (ЗНФ, 42). Мы ўжэ
ні даўгавечны, скора, як Васіль кажа, каньке аткіням. Дзешкавічы Зэльв. (ЗНФ, 42).
2. Ляжаць, спаць. Тата даўно прыйшоў з работы; аткінуў канькі і храпе на ўсю хату.
Парэчча Дзятл. Набраўся, як сьвіньня, дый аткінуў канькі на пасьцелі ў ботах. Закальное
Любан. 3. Ляжаць хворым. Нап'еся халоднай вады і заўтра зноў аткіняш канькі – тады
стой нат табою. Малая Бераставіца Бераст. Наш Юрась палётаў босы і аткінуў канькі,
ляжыць сь цімпяратурай. Караліна Стаўб.
Канькі аддаць. Гл. аддаць канькі.
Канькі адкінуць. Гл. адкінуць канькі.
Канькі задраць. Памерці. Калі будзяш столькі многа рабіць, то й хутка канькі
задзярэш. Празнікі Свісл.
КАНЮ. Як каню даць, уваліць. Паграж. Не шкадуючы, вельмі моцна (пабіць,
адлупцаваць каго-н.). Што ты накрычаў на Віцю, то гэта яму навука. Во кап даў яму як
каню, тады п помніў і гэтак боляй ні рабіў. Навіянка Воран. (ЗНФ, 87). Пярастань
плакаць, а то зара ўвалю як каню. Ліпнікі Шчуч. (ЗНФ, 87).
Як каню оцту захацецца. Няўхв. Вельмі моцна. Еш тое, што ест, зафша табе нечага
захочацца як каню оцту. Бастуны Воран. ● Оцт – воцат.
Як каню пазёмка. Вельмі мала. Што яму гэта адна порцыя, як каню пазёмка.
Галавічполе Шчуч. ● Пазёмка – суніца.
Як каню сечкі даць, уваліць. Паграж. Вельмі моцна, не шкадуючы (пабіць,
адлупцаваць каго-н.). Разьбіў люстра?! Ну ўжэ ш і дам як каню сечкі. Шыганы
Сл. Папробуй толькі ні прыдзі ўпору, увалю як каню сечкі. Старая Спуша Шчуч. За
разьбіто акно бацько ўваліць як каню сечкі. Вензавец Дзятл. Так уваліў за хлусьню як каню
сечкі. Пеляса Воран.
Як старому каню маці патрэбны. Іран. Зусім не (патрэбны). От, патроны ты ёй як
старому каню маці. Першамайск Шчуч
Дадатковыя словы
напеся, патрбны
7 👁