КАНТУ. Даваць канту каму. Моцна сварыцца на каго-н., моцна прабіраць каго-н.
Некаторы і трэзвы дае жонцы канту. Валеўка Навагр. (СПЗБ-5, 140).
КАНЦА. Без канца. Пастаянна, безупынна. Як толькі палучка, то ўжо бес канца п'е
цэлы тыдзень. Помацы ў хаце тады ад яго ніякуткай. Заборцы Астр. Што ты мальдзіш
бес канца. Мсцібава Ваўк. (СПЗБ-3, 23). Еча – хто сварыцца бес канца. Мсцібава Ваўк.
(СПЗБ-2, 124).
Да ліхога канца дагаварыцца і пад. Няўхв. Невядома да чаго, ні да чаго добрага. Ой, мілая,
дабрэшася ты некалі да ліхога канца. Мачульна Ваўк. Вар. да пустога (ліхога) канца.
Да пустога канца дажыцца, дагаварыцца. Няўхв. Невядома да чаго, ні да чаго
добрага. Дажыўся да пустога канца, нічога ў хаці німа. Ішчална Шчуч. Казалі, што
дажывесься да пустога канца, а ты не верыў. Зенявічы Навагр. Та зарас дагаворысься да
пустога канца, што адлупяць і фамілі ні спросяць. Задвор'е Зэльв. Дагаварыліся мы з
табою да пустога канца. Міцкавічы Смарг. (СГВ, 586). Дагаварыліся да пустога канца.
Жытомля Гродз. (ППФВ, 19). Вар. да пустога (ліхога) канца.
Канца дайсці. Прапасці, загінуць. Такого марозу хіба яшчэ ніколі ні было! Шчокі
агнём пякуць, падубелі рукі. Думала, канца дайду, пакуль дахаты прывалакуса. Бабіна
Гродз. Трэба кідаць гэтаку работу, бо канца дойдзеш зь ёю. Геранёны Іўеў. Панапіваліса
і, на які ім чорт тая рыба, палезьлі ночай у возяра, та чуць канца не дайшлі. Бабіна Гродз.
(ЗНФ, 42). Такі марос, што можно канца дайсьці. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 42).
Канца і берагу няма. Што-н. вельмі доўга працягваецца і невядома калі
скончыцца. Гэта лабахтар, як пачне лабахтарыць, та канца і берагу німа. Гліняны Гродз.
(СНМ, 77). Як пачне гаварыць, та канца-берагу німа, так голаў задурыць, што, здэцца,
нівядомо якую работу рабіла п, кап толькі ні слухаць. Бабіна Гродз.
Канца-краю не відно чаму. Што-н. вельмі доўга цягнецца, доўжыцца. Гэтаго
мыцення канца краю не відно, бо ўсё на мае рукі. Альба Івац. (ДСК, 137).
Канца не знайсці. Не магчы разабрацца ў чым-н., даведацца пра што-н. Цяпер ужо
канца не знайсьці, гэтулькі часу прайшло. Алекшыцы Бераст.
КАНЦОМ. Адным канцом. Часцей няўхв. Неадкладна, тэрмінова (рабіць што-н.).
Вот прыстала: адным канцом ёй есьці захацеласо. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 16). Ну й дзіця!
Захоча чаго, так давай ёй адным канцом, і ўсё. Якубавічы Шчуч. (ЗНФ, 16).
Тым канцом па тым самым месцы. Узаемна. А яна яму тым канцом па тым самым
месцы, кажа, як ты міне паслухаў, так і я цібе паслухаю. Ліцвінкі Гродз.
КАНЦОЎ. І канцоў не знайсці. Не магчы разабрацца ў чым-н., даведацца пра што-н.,
дакапацца да чаго-н., адшукаць што-н. Глядзі, кап плыт ні занясло на рапу, а то разаб'е – і
канцоў ні нойдзяш. Селюкі Гродз. (СНМ, 121).
КАНЦЫ. Зводзіць канцы з канцамі. Задавальняць элементарныя жыццёвыя
патрэбы, з цяжкасцю пераадольваючы матэрыяльныя нястачы. Калісьці голы з босым
схадзіліся і жылі, неяк зводзілі канцы с канцамі. Заборцы Астр.
І канцы ў ваду (у воду). Не засталося ніякіх слядоў, доказу. І канцы ў ваду. Загорнікі
Гродз. (ППФВ, 31; МСГВ, 593). І канцы ў воду. Гожа Гродз. (СНМ, 184).
Канцы канцоў не ловяць у каго. У каго-н. нялёгкае матэрыяльнае становішча,
хто-н. не мае магчымасці задаволіць уласныя жыццёвыя патрэбы. Усё дачцэ аддаю, у іх
канцы канцоў ні ловяць. Цяшко ў горадзі. Паўлаўшчына Ваўк.
Канцы папускаць каму. Змяншаць кантроль, паслабляць патрабаванні да каго-н. Ну
як канцы папусьціла, то ўжэ ўсё, больш ты ім ні ўкамандуяш. Правыя Масты Маст.
Канцоў яму маладзіца не папускала, адно з другім як не паб'юцца, але верх заўсёды яна
трымае. Грабаў Петр.
Канцы ў воду. Не засталося ніякіх надзей на вяртанне чаго-н., беззваротна страцілася
што-н. Як аддаў сваго званара Проньцы, дык і лічы канцэ ў воду. Ціпер німа на чым па
дровы ў лес ехаць. Леснікі Лід. (СРЛГ
Дадатковыя словы
задворе, пабюцца, разабе
6 👁