ў ім німа, выцягнуло як канапліну. Сіўкава Гродз. (СНМ, 138). Ашчэ і чатырнаццаці німа гэтаму пасьвісцёлку, а яго выпярло, як канапліну. Караневічы Гродз. (СНМ, 105). КАНДЗЕР. Як кандзер у кадушку храпці. Няўхв. Вельмі моцна. З боку на бок варочалася, заснуць ні магла, бо дзет хроп як кандзер у кадушку. Шылавічы Сл. КАНДЗІБОБЕРАМ. Кандзібоберам хадзіць. Паводзіць сябе франтавата, фарсіста, манерна. Кандзібобярам ходзіць, хто тут да яго падыдзя. Лаша Гродз. (СНМ, 66). КАНДУБЫ. Кандубы завярнуць. Памерці. Ужо адзін кандубы завярнуў. Старыя Смільгіні Воран. (СПЗБ-2, 396). КАНДЫГАНДЫ. Даць кандыганды каму. Пабіць, пакалечыць каго-н. Прышлі немцы, далі ўсім кандыганды, і за што? Дварчаны Воран. КАНЕЦ. Па канец рук рабіць. Няўхв. Нядбала, абы-як, для адчэпнага. Рабіць па канец рук. Караліно Гродз. (СНМ, 191). Ён змалку быў гультаём і ціпер усё робіць па канец рук. Каменка Гродз. (СНМ-2, 193). КАНЁМ. Хоць канём едзь шчыліна. Жарт. Вялікая, шырокая. Гэтая падлога шчэ да вайны сланая, таму й шчыліны хоць канём ець. Копаніха Смарг. КАНІ. На белым кані. Вельмі злосны, раз'юшаны. Нічай сёня на белым кані, лепш ні падыхоць. Заўтра выпішаш зярно, мо адыдзя. Мацвееўцы Ваўк. На кані і пад канём быць і пад. У самых разнастайных, прыемных і непрыемных сітуацыях. Быў на кані і пад канём. Янканцы Ашм. (МСГВ, 582). Ой, што толькі я ні зьведала ў жызьні, была на кані і пад канём. Руда Яварская Дзятл. Скакаць на кані. Быць вельмі раззлаваным, выведзеным з раўнавагі. Амаль увесь час скача на кані, і супакоіць ні можам. Краснасельскі Ваўк. Як на кані праехаць пражыць. Вельмі добра. Ні грашы Богу, пражыла яна як на кані праехала. Кап только й даляй было гэдак жа. Мікелеўшчына Маст. (ЗНФ, 90). Ён сваё жыцьцё пражыў як на кані праехаў. Моцевічы Лід. (ЗНФ, 90). Ідзі за яго замуш, ідзі. За ім ты пражывеш як на кані праедзеш. Погіры Дзятл. (ЗНФ, 90). КАНОПЛІ. Сеяць каноплі. Варажыць на канапляным семі. Сеялі каноплі на пасьцелі, лажыліся на іх і гаварылі словы: «Андрэю, Андрэю, я на цябе каноплі сею, дай мне знаць, с кім я буду век дажываць». Куляшы Шчуч. (ДМГ, 206). Перат Калядзьмі бывае Андрэя, і маладыя дзяўчаты варожаць. Сеялі каноплі каля студні і гаварылі: «Сьвенты Андрэй, сею канапелькі, дай Божа знаць, с кім буду век векаваць». Павіланцы Воран. (ДМГ, 187). Ну і вот мы з адной, падрушку мела, а на Андрэя варожаць, о, на Андрэя варожаць. Ну, да міне прыходзіць падрушка і кажа: «Ідзём, – кажа, – Гэня, мы каноплі сеяць пад нашу студню». Геранёны Іўеў. (ДМГ, 111). Хоць у каноплі стаў каго. Хто-н. непрыгожы ці неахайна апрануты, брудны і пад. Прыбралася хоць у каноплі стаў. Русінаўцы Гродз. (ППФВ, 52; МСГВ, 606). Во Янак зь велькага выбару жонку ўзяў… Яе хоць у каноплі стаў. Нача Воран. (ЗНФ, 77). А на прычоску сваю паглядзі, цібе хоць у каноплі стаў. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 77). Ну й вырадзілася Марыся, хоць у каноплі яе стаў. Букштава Маст. Алі ш ужэ і знайшла сабе пару, хоць ты яго ў каноплі стаў. Парэчча Гродз. Алі ш ты прыбралася, хоць у каноплі стаў. Дварчаны Шчуч. КАНТ. На кант адзеты і пад. Ухв. Акуратна, модна, шыкоўна (апрануты). Чалавек адзеты што трэ, на кант. Талькаўцы Ваўк. Вычышчаны, вымыты, усё на ім палыскаяцца, ну, просто адзеты на кант. Гарны Гродз. На ўвесь кант алігант, рызыкант, франт. Самы што ні ёсць сапраўдны, адмысловы, у найвышэйшай ступені. Алігант – на ўвесь кант. Ланявічы Гродз. (СНМ, 12). Рызыкант на ўвесь кант. Сабаляны Гродз. (СНМ, 191). Франт – на ўвесь кант. Лаша Гродз. (СНМ-2, 246). Ставіць на кант каго. Крычаць, сварыцца на каго-н., рашуча патрабаваць. Спанатрыў хадзіць на Нёман адзін, а сёння ставіла на кант, то дзясятаму закажа. Купіск Навагр. (ЗНС
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

разюшаны
6 👁