камень. А пасьля ражжыўся, працаваць не баяўся. Косцевічы Астр. Сходзіцца маладая
пара, і нічога няма. То кажуць, селі на голы камень, усё трэба здабыць. Косцевічы Астр.
Як камень спаць. Вельмі моцна, беспрабудна. Сьпіць як камянь, ні дабудзіцца. Бабіна
Гродз. Як тулькі голаў на подушку, такі сьплю як камянь, хоць страляй ні праснуса.
Старына Маст. Стары сьпіць як камень. Пусявары Воран.
Як камень у воду прапасці. Бясследна, невядома дзе. Прапаў як камень у воду. Віцькі
Гродз. (СНМ, 190). Яго заіскам іскалі – прапаў як камень у воду. Лаша Гродз. (СНМ-2, 95).
КАМІЗЭЛЬКА. Цо-то я цо-то мая камізэлька. Няўхв. Ганарысты, фанабэрысты, нясе
сябе высока. І слова яму не скажы – цо-то я цо-то мая камізэлька. Ласі Астр. А яна то
дажа не паздароўкаецца – цо-то я цо-то мая камізэлька. Цудзенішкі Ашм. Вар. цо-то я;
цо-то я камузэлька (кумузэлька) мая; цо-то я цо-то мая камізэлька; цо-то я і мая
камузэлька. ● Цо – параўн. польск. co 'што'.
КАМІНАР. Як камінар запэцкацца і пад. Вельмі моцна. Вымазаўся як камінар. Турэц
Карэл. (МСГВ, 212).
КАМЛЯ. Ад камля. Асудж. Які характарызуецца найвышэйшай ступенню якой-н.
адмоўнай якасці; найвялікшы. Думаеш, ён будзе рабіць?! Гэта ш гультай ат камля!
Гнесічы Навагр. Захацеў суполку зь ім вясьці, ён ш п'яніца ат камля. Шчорсы Навагр.
КАМНЯ. Хоць з камня лыка надзяры. Абавязкова, нягледзячы ні на што, любымі
сродкамі (зрабіць што-н.). Начальнік тады мне кулаком пад нос і кажа: «Ты мне тут ні
крычы, ідзі і да заўтра хоць с камня лыка надзяры, а каб у калхоз усе запісаліся». Ранявічы
Свісл.
КАМОРА. Камора старая. Паблаж. Даўні сябар. Веля мы ня відзяліся! Камора ты
старая, дзе цябе насіла? Дайнава Воран.
КАМПОР. Як кампор у воду прапасці. Бясследна, невядома дзе. Прапаў як кампор у
воду – і сьледу ніякаго німа. Беражна Карэл. (ЗНС, 90).
КАМПОТ. Кампот без цукру. Ушчув. Кепскі чалавек. Ах ты, кампот бес цукру, што
гэта ты такое гаворыш! Няверавічы Ваўк.
КАМУЗЭЛЬКА. Цо-то я і мая камузэлька. Няўхв. Ганарысты, фанабэрысты, нясе
сябе высока. Як стала магазынеркай, то ўжо ходзя цо то я і мая камузэлька. Заборцы
Астр. Вар. цо-то я; цо-то я камузэлька (кумузэлька) мая; цо-то я цо-то мая камізэлька;
цо-то я і мая камузэлька.
Цо-то я камузэлька мая. Няўхв. Ганарысты, фанабэрысты, нясе сябе высока. Ходзіць
галаву задраўшы – цо то я камузэлька мая. Складанцы Воран. Вар. цо-то я; цо-то я
камузэлька (кумузэлька) мая; цо-то я цо-то мая камізэлька; цо-то я і мая камузэлька.
КАМУХІ. Хоць каму´хі (камухі´) бі лоб. Вялікі, высокі. Увесь у бацьку ўдаўся: і лоп
хоць каму´хі бі, і ростам як жэртка. Косцевічы Астр. Лоп хоць камухі´ бі, а розуму як у
курыцы. Косцевічы Астр. ● Камух – ком зямлі.
КАМЧЫ. І камчы´ маўчы. Няўхв. (Маўчы) змірыўшыся з чым-н., не ўмешваючыся ў
што-н. Бач, што вытварыў, а папробуй скажы яму – вочы выдзярыць. Як гэны казаў,
маўчы й камчы, то лепей будзіць. Косцевічы Астр. Маўчы й камчы, каб ні было горш.
Эгерды Іўеў.
КАМЯК. Што камяк. Укормлены. Пад восень качка што камяк, цяжкая, жырная.
Кіралі Шчуч. (СПЗБ -2, 393).
Як камяк у рот запхнуўшы гаварыць. Невыразна, неразборліва. Нешто ты сёньня
гаворыш як камяк у рот запхнуўшы. Трэба ш трохі выразьняй. Малыя Краглі Дзятл.
● Камяк – бульбяная каша.
КАНАПЕЛЬ. Як Піліп з канапель выскачыць. Зусім нечакана, знянацку. Выскачыў
як Піліп з канапель. Лакно Гродз. (СНМ, 179).
КАНАПЛІНУ. Як канапліну выцягнула, выперла і пад. Вельмі моцна. Пра рост
чалавека. Выцягнуло як канапліну. Гібулічы Гродз. (СНМ, 179). Стрымбуль, ніякаго клёку
Дадатковыя словы
пяніца
7 👁