КАМАР. Каб камар забадаў каго. Выкл. Выказванне незадавальнення. Куры ўсе
грады скошкалі, каб іх камар забадаў. Цудзенішкі Ашм.
Камар носа не падсуне (не падсунуў). Нельга ні да чога прычапіцца. Рамы стараўсо
дапусціць да вокан як трэбо, каб камар носа ні патсунуў. Лаша Гродз. (СНМ-2, 60).
Як камар у веніку разысціся. Іран. Вельмі моцна. Расходзісься як камар у веніку.
Малюта Астр. (ППФВ, 55).
Як камар укусіць (укусіў). Болю амаль не будзе чуваць. Ні бойся, дзядзя дасьць укола –
ні пачуяш, гэта як камар укусіць. Бабіна Гродз. Добро даеш уколы, амаль ні пачуў, як
камар укусіў. Путрышкі Гродз.
КАМАРА. Дусіць камара. Гумар. Спаць, звычайна лёгка пахрапваючы. Дзеда ні
відаць, таму што дусіць камара ат абеда. Канвелішкі Воран.
З камара зрабіць каня. Значна перабольшыць што-н., беспадстаўна надаць вялікае
значэнне чаму-н. нязначнаму. Ты яе слухай больш... Яна заўсёды с камара зробіць каня.
Задвор'е Зэльв. Чаго толькі ні нагаварыла пра хлопца, што і пяны быў, і мацюгоўса. Аля,
мусі, яна прылажыла са свае галавы, ба яна кажды рас с камара зробіць каня і разносіць
па вёсках. Бабіна Гродз.
Што з камара мяса наедак і пад. Слабы, нязначны. Наедак што з камара мяса.
Рамуцеўцы Бераст. (ППФВ, 43).
Як у камара сіла. Вельмі нязначная, малая. Сілу гэто дзяўчо мела як у тога камара.
Радзюкі Навагр.
КАМБАЛЫ. Заліць ка´мбалы. Груб. Напіцца спіртнога. Заліў камбалы і прывалокся
дахаты к ночы. Данілавічы Дзятл. (СГВ, 590). ● Камбалы – аказіянальнае эмацыянальна-
экспрэсіўнае ўтварэнне ад слова камбала 'марская рыба са спецыфічным размяшчэннем
органаў зроку – на адным баку'.
КАМЕДЫЮ. Ставіць камедыю. Прыкідвацца, крывадушнічаць. Кінь ставіць
камедыю, дзяцько. Забалаць Воран.
КАМЕНЕМ. Каб каменем сеў. Выкл. Выказванне абурэння як рэакцыя на выказанае
слова сядзець. Кап ты камяням сеў, як я сядзела ўвесь дзень і нічого ні рабіла! Галасавічы
Шчуч.
КАМЕННЕ. Кідаць каменне ў гарод чый. Рабіць неадабральны намёк у чый-н. адрас.
Гэта ўжо ў мой гарот кідае каменьне, калі гаворыць пра ўчарашню ноч. Замасцяны
Шчуч.
Хай хоць каменне з неба падае для каго. Зусім не хвалюе, не кранае, не турбуе
каго-н. што-н. Для Міхася хай хоць каменьне зь неба падае, і то зь месца ні скранецца.
Беліца Лід.
КАМЕННІ. Закінуць у сырыя каменні каго. Праклясці каго-н. Зачапі толькі Маню
ні ў гуморы, то яна цібе закіня ў сырыя камені, будзя клясьці на чом сьвет стаіць.
Ашмянцы Шчуч.
Каменні збіраць. Рыхтавацца да смерці, паміраць. Гэта маладым усё трэба, а я ўжо
аджыў сваё, пара ўжо каменьні зьбіраць. Ваўчкі Сл.
КАМЕНЬ. Камень каму ў рыла каб не гаварыла. Выкл. Груб. Выказванне засцярогі
ад сурокаў. Адрасавана жанчыне, якая расхвальвае каго-н., што-н. Мне саветавалі, як
прыдзя хто і будзя дзіця хваліць, кап адразу казала: камянь табе ў рыла кап ні гаварыла.
Але як я так скажу, то хто ш міне пайме, людзі пакрыўдзіцца могуць. Амбілеўцы Шчуч.
Кідаць камень у чужы агарод. Абгаворваць, дрэнна выказвацца пра каго-н. Гэтая
Тэкля дрэнная баба, любіць кідаць камянь у чужы агарот. Караняты Астр.
Не падаць на камень. Не праходзіць бясследна, безвынікова. Людскія слёзы не
падаюць на камень. Скамарошкі Гродз. (СНМ, 186).
Сесці на голы камень. Пачаць самастойнае, сямейнае ці новае жыццё, не маючы
ніякой матэрыяльнай асновы. Пасьля вайны пасяліўся ў вёсцы. Нічога не было, сеў на голы
Дадатковыя словы
задворе
6 👁