пайду я сёня ў кіно. Там людзей як калом напхана. Гінэлі Воран. (ЗНФ, 87). Але ш тутака
вас як калом напхано. Лозкі Шчуч. (ЗНФ, 87).
Як калом набіты. Поўны, цалкам запоўнены. Цэрква сёньня была як калом набіта.
Куляшы Шчуч.
Як спіць то з калом пройдзеш (прайдзеш, прайсці можна) каля каго. Асудж.
Хто-н. вельмі дрэнны, нягодны, злосны. Хіба ты ні ведаяш сьвёкра? Ён ш такі – як сьпіць
то с калом пройдзяш. Радзівілаўцы Лід. – А сьвякроў добрая папалася? – Ні дай Бох
нікому: як сьпіць то с калом пройдзяш. Баранавічы Карэл. (ЗНФ, 94). Пра такога, як
Міхась, у нас кажуць: як сьпіць то с калом прайдзеш. Бародзічы Зэльв. (ЗНФ, 94). Чаму?
Ён добры... Такі добры, што як сьпіць с калом каля яго прайсьці можно. Старына Маст.
Пастарэў, та зусім азьвярэў, нікому ні дае спакою, як сьпіць то каля яго с калом прайсьці
можно. Жукевічы Бераст. Вар. як спіць то з калом пройдзеш (прайдзеш, прайсці
можна); як спіць то, дык з кіем пяройдзеш (пярэйдзеш, прайдзеш, можна прайсці); як
спіць да сцяны зубамі то з калом пройдзеш.
КАЛОЧКА. Ні калочка ні дварочка. Нічога няма з маёмасці. І асталася яна без
нічога – ні калочка ні дварочка. Руда Яварская Дзятл. ● Калочак – памяншальная форма
ўстарэлага слова кол са значэннем 'невялікі ўчастак ворнай зямлі'.
Ні калочка ні платочка ў каго. Нічога няма з маёмасці. Жыве адзін, у хаці ў яго ні
калочка ні платочка, і дзеўкі да яго ні горнуцца. Мусі, так і зьвякуя адзін. Доўгая Шчуч.
Аля то падабраліся адзін да аднаго – ні пра што ні рупяцца, ні калочка ні платочка ў іх,
аля нек жывуць. Навасёлкі Гродз. ● На першы погляд слова калочак тут успрымаецца як
'невялікая палка', а платочак як 'хустачка'. На самай справе калочак – памяншальная
форма устарэлага слова кол са значэннем 'невялікі ўчастак ворнай зямлі', платочак –
дэмінутыў ад слова плот 'пляцень, агароджа'.
КАЛТУН. Закруціў калтун. Груб. Хто-н. раптам, нечакана захацеў, уздумаў рабіць
што-н. Казала, што ні зьбіраяцца дахаты ехаць, а сёньня закруціў калтун – паперлася.
Старчаняты Іўеў. ● Калтун – каўтун.
Як калтун да галавы прыстаць. Назойліва, неадчэпна. Ты прыстаў да мяне як
калтун да галавы. Старыя Смільгіні Воран. (СПЗБ-2, 380).
КАЛУ. Як ка´лу каго, чаго. Вельмі многа. Зайцоў у лесе як калу. Навасёлкі Свісл.
(СПЗБ-2, 365). ● Кал – бруд.
Як на калу´ вісець, сядзець. Вельмі нязграбна, кепска аблягаючы цела. Пра адзенне.
А Монькава, як асколак, сукенка на ёй як на калу вісіць. Кожава Карэл. (СБНФ, 314).
Вар. як на калу (на калку, на кале).
КАЛУЖ. Калуж чортаў. Асудж. Вельмі неахайны, запэцканы чалавек. Паглядзі, які
ты есьць! Калуш чортаў! Пайдзі хоць памыйся! Хрустава Свісл. ● Калуж – ад калужа
'лужа'.
КАЛЬВА. Ні кальва. Зусім нічога, ніколькі. Тады ў руку бралі другі канец павесма і
трапалі да той пары, пакуль ні асталося ні кальва каросты. Пляцянічы Зэльв.
(ДМГ, 168).
КАЛЬВАРЫЮ. Усю кальварыю абысці. Вялікую плошчу, вялікую адлегласць
(абысці). Мы с татам абышлі ўсю кальварыю. І за бальніцай былі, і ў садзе, і ў школе.
Столькі часу патрацілі, а гэтай дурной каровы ні нашлі. Гервяты Астр.
КАЛЯСЕ. Як у калясе круціцца. Старанна, не адпачываючы (завіхацца, працаваць).
Цэлюсенькі дзень круцілася як у калясе: то посуд вымыла, то ходнікі вытрасла, то есьці
наварыла. Пагранічны Бераст.
КАЛЯСО. Раз'ехацца як калясо. Гумар. Моцна рассмяяцца. Там нічога сьмешнага
не было, а ён разьехаўся як калясо. Азярніца Сл.
КАЛЯЧКО. Як калячко´ круціцца. Вельмі хутка праходзіць. Пра час. Дзень як
калячко круціцца: ні пасьпеяш аглянуцца – й вечар. Бабіна Гродз. ● Калячко – колца
Дадатковыя словы
разехацца
9 👁